.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 18

Навіны інтэрната

 

 

«У крузе сям’і нараджаецца душа»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, студэнцкі актыў правеў мерапрыемства «У крузе сям’і нараджаецца душа». Удзельнікаў мерапрымства чакалі прэзентацыі, павучальныя відэаролікі, забаўляльныя гульні, загадкі. Усе прысутныя зарадзіліся выдатнымі эмоцыямі і атрымалі смачныя падарункі.

«У крузе сям’і нараджаецца душа» «У крузе сям’і нараджаецца душа»

2014-04-01

20 год са дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, студэнцкі савет правёў мерапрыемства, прысвечанае 20-годдзю са дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У час мерапрыемства да студэнтаў даведзены асноўныя палажэнні Канстытуцыі, яе асноўныя функцыі, этапы і гісторыя ўзнікнення Асноўнага Закона дзяржавы. Студэнтам была прадэманстравана прэзентацыя на тэму «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – Асноўны Закон дзяржавы». У час мерапрыемства былі праведзены дзве гульні, у якіх студэнты прымалі актыўны ўдзел.

20 год са дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 20 год са дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

2014-03-18

Прагажосць выратуе свет

8 сакавіка – міжнародны жаночы дзень, які  святкуюць у многіх краінах свету. Гэта традыцыя працягвае існаваць ужо доўгія гады. У гэты дзень мужчыны віншуюць і радуюць жанчын.

Гэта традыцыя не была парушана і ў час мерапрыемства ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, якое адбылося 6 сакавіка. Цікавыя конкурсы, салодкія прызы, смешныя відэа – вось што чакала кожнага, хто наведаў гэтае свята. А самае галоўнае – незабыўныя уражанні. Дзяўчаты пачулі шмат слоў віншавання і кампліментаў ад вядучых вечара. Гэтае свята студэнты правялі веселаі пазнавальна.

Прагажосць выратуе свет Прагажосць выратуе свет Прагажосць выратуе свет

2014-03-12

«Чорна-белая» гульня

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, прайшло спаборніцтва па шашках сярод студэнтаў. Пераможцам стаў старшыня сектара здаровага ладу жыцця студэнцкага савета Няпомняшчаў Вячаслаў, студэнт факультэта педагогікі і псіхалогіі, групы ГЕА-21.

«Чорна-белая» гульня «Чорна-белая» гульня

2014-03-06

Моцнаму полу прысвячаецца

20 лютага напярэдадні святкавання Дня абаронцы Айчыны ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, праходзіла мерапрыемства, якое ўключала вялікую колькасць конкурсаў, патрыятычных песняў, выдатных вершаў пра моцны пол нашага чалавецтва і займальных танцаў.

За перамогу ў конкурсах хлопцы ўзнагароджваліся дыпломамі: «Самы гаспадарчы», «Самы дужы», «Самы кемлівы». Удзельнікі засталіся задаволеныя, а гледачы пайшлі з пазітывам і добрым настроем.

Моцнаму полу прысвячаецца Моцнаму полу прысвячаецца Моцнаму полу прысвячаецца Моцнаму полу прысвячаецца Моцнаму полу прысвячаецца

2014-02-25