.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 18

Навіны інтэрната

 

 

Каханнем азораныя сэрцы

Каханне, мабыць, самае шматграннае і рознабаковае пачуццё. «Каханне і забівае, і ўваскрашае нас», ― пісалі класікі.

Напярэдадні Дня святога Валянціна студэнцкая рада інтэрната па вул. Убарэвіча, 18, падрыхтавала шоў-праграму «Каханнем азораныя сэрцы». Усе прысутныя маглі нацешыцца танцам, музычнымі нумарамі, прыняць удзел у  конкурсах. Кожнага захапіла атмасфера бестурботнай весялосці і неўтаймаванай радасці.

Каханнем азораныя сэрцы

2014-02-19

Інтэрактыўная гульня «Імунная сістэма» адбылася ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18

Студэнты даведаліся шмат інфармацыі пра СНІД, пра яго гістарычныя перадумовы, спосабы заражэння і інш. Усе ўдзельнікі выказвалі свае меркаванні і разважалі, бо дадзеная тэма не пакінула нікога абыякавым.

Інтэрактыўная гульня «Імунная сістэма» адбылася ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18 Інтэрактыўная гульня «Імунная сістэма» адбылася ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18

2014-02-13

Я ганаруся тым, што я ― беларус

Наша Радзіма — Рэспубліка Беларусь, і мы з’яўляемся яе грамадзянамі. Кожны грамадзянін павінен знаць гісторыю сваёй краіны, яе мову,цікавіцца прыродай і славутымі мясцінамі роднага краю.
Менавіта з гэтай мэтай ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, прайшло мерапрыемства на тэму: «Мы — беларусы… Мы народ які?», дзе кожны ўдзельнік мог выказацца і задаць пытанні па дадзенай тэме.
Для абмеркавання былі прапанаваны пытанні пра архітэктуру, кінематограф, літаратуру і гісторыю Беларусі.

Я ганаруся тым, што я ― беларус

2014-01-08

У дыялогу з жыццём важныя не яго пытанне, а наш адказ

Што выбраць? Чаму аддаць перавагу? Што лепш? Усе гэтыя пытанні ўзнікаюць у нашым жыцці ўвесь час.
Каб дапамагчы ў гэтым нялёгкім выбары, у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, прайшла сустрэча з урачом-нарколагам УЗ «Баранавіцкі міжраённы наркалагічны дыспансер» І.А. Махнач, якая адказала на ўсе пытанні, якія хвалююць студэнтаў.
Такія сустрэчы як нельга лепш спрыяюць усебаковаму развіццю асобы.

У дыялогу з жыццём важныя не яго пытанне, а наш адказ У дыялогу з жыццём важныя не яго пытанне, а наш адказ

2013-12-18

Дзень абароны правоў чалавека

10 снежня ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, прайшло мерапрыемства, прысвечанае прыняццю Дэкларацыі правоў чалавека. На мерапрыемстве прысутнічалі студэнты розных спецыяльнасцяў з розных факультэтаў. Абмяркоўваліся правы і свабоды чалвека. Кожны з прысутных меў магчымасць выказаць сваю думку, задаць цікавыя для яго пытанні і зрабіць адпаведныя вывады.

Дзень абароны правоў чалавека Дзень абароны правоў чалавека

2013-12-18