.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 18

Навіны інтэрната

 

 

Здолей сказаць «Не!»

Здолей сказаць «Не!» – гутарка-дыялог на гэтую тэму адбылася 3 снежня у інтэрнаце па вул. Убарэвіча 18. Студэнты, якія прымалі ўдзел у мерапрыемстве, выказалі свае меркаванні з нагоды прагледжанных відэаролікаў. Таксама была прапанавана іх увазе статыстыка пра людзей, якія маюць шкодныя звычкі. Арганізатарамі мерапрыемства была інцэніравана сітуацыя пра шкоду курэння. Гутарка, якая адбылася, дапамагла пераканацца ў правільнасці выбару і дала стымул для перагляду сваіх поглядаў. Кожны ўдзельнік папоўніў свае веды пра хваробы, якія могуць узнікнуць у людзей са шкоднымі звычкамі пры ўжыванні алкаголю, наркотыкаў.

Здолей сказаць «Не!» Здолей сказаць «Не!»

2013-12-04

«Чалавек для грошай ці грошы для чалавека…»

У сучасным свеце грошы ўсе больш авалодваюць людзьмі, іх розумам, самастойнасцю, і гэтая з’ява мае адмоўны ўплыў як на чалавека асобна, так і на грамадства ўвогуле.

Гэтай праблеме і была прысвечана дыскусія, у якой жыхары інтэрната па вул. Убарэвіча, 18, разам з прававым сектарам студэнцкага савета спрабавалі высветліць, наколькі міфічным з’яўляецца ўсеўладдзе грошай у жыцці чалавека.

У час мерапрыемства ўдзельнікі вызначылі, што ўяўляюць грошы для кожнага з іх, выказалі свае адносіны да праблемы, пасля прагляду відэароліка аднеслі сябе да адной з катэгорый распарадчыкаў сваіх даходаў. Былі агучаны розныя меркаванні ўдзельнікаў і выказванні знакамітых людзей.

Мяркуем, што кожны, хто прыняў удзел у дыскусіі, задумаўся аб тым, па якім прынцыпе ён жыве, ― чалавек для грошай ці грошы для чалавека.

«Чалавек для грошай  ці грошы для чалавека…»

2013-12-02

Студэнт! Гучыць ганарова!

Лічыцца, што жыццё студэнта складаецца толькі з вучобы, залікаў і іспытаў, але, паверце, гэта зусім не так. Студэнцкае жыццё вельмі насычанае і разнастайнае.
17 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень студэнта. Гэта падзея не засталася без увагі студэнцкага савета інтэрната па вул. Убарэвіча, 18. Менавіта для студэнтаў культурна-творчым сектарам было падрыхтавана забаўляльнае мерапрыемства. Усіх прысутных чакалі песні, танцы і цікавыя конкурсы.
Мерапрыемства прайшло ў атмасферы радасці і весялосці.

Студэнт! Гучыць ганарова! Студэнт! Гучыць ганарова!

2013-11-20

У нашай хаце пасяліўся выдатны сусед

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, прайшло традыцыйнае мерапрыемства «Даведайся, з кім ты жывеш». Усе прысутныя атрымалі небывалы прыліў станоўчых эмоцый, пазітыву і гарэзнай весялосці. Ганаровым госцем гэтага вечара быў начальнік аддзела выхаваўчай работы з моладдзю Павел Іванавіч Папко. Госці атрымлівалі асалоду ад танцаў, чароўных песень, ашаламляльнай сцэнкі і, вядома ж, гарэзлівых конкурсаў, у якіх усе з велізарным задавальненнем бралі ўдзел. Мерапрыемства прынесла шмат добрых, пазітыўных уражанняў, мора ўсмешак.

У нашай хаце пасяліўся выдатны сусед У нашай хаце пасяліўся выдатны сусед

2013-10-30

Прававая асвета непаўналетніх – актуальная праблема грамадства

У інтэрнаце па адрасе вул. Убарэвіча, 18, сацыяльным педагогам універсітэта Анжэлай Тадэвушаўнай Дробат была арганізавана сустрэча студэнтаў з участковым інспектарам па справах непаўналетніх Баранавіцкага ГАУС Кацярынай Віктараўнай Стахейка. Тэма сустрэчы — «Прафілактыка правапарушэнняў і абарона маёмасных правоў непаўналетніх». Студэнты з цікавасцю слухалі інспектара, актыўна цікавіліся прававымі аспектамі супрацьпраўных паводзін непаўналетніх і атрымлівалі кампетэнтныя адказы, як патрэбна паводзіць сябе ў пэўнай сітуацыі.

2013-10-23