.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 18

Навіны інтэрната

 

 

Вучыся жыць эканомна

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18 прайшло мерапрыемства на тэму «Ашчаднасць даражэй за багацце», якое было накіравана на выхаванне пачуцця гаспадарлівасці, стымуляванне эканоміі і ашчаднасці наяўных у нашай краіне рэсурсаў і сыравіны такіх як вада, электрычнасць, газа і г.д.

Мерапрыемства прайшло вельмі весела. Было шмат забаўляльных конкурсаў: віктарына, пазнавальны штрыхворд, конкурс сацыяльнай рэкламы і іншыя. Студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце, атрымалі шмат карыснай інфармацыі, якая можа спатрэбіцца ў жыцці.

Дадзенае мерапрыемства выклікала вялікую зацікаўленасць у студэнтаў.

Вучыся жыць эканомна Вучыся жыць эканомна

2013-04-29

Агульныя каштоўнасці двух славянскіх народаў

Адзін з заснавальнікаў славянскай ідэалогіі Ян Коллар выказаў яднанне духоўных сіл славян такімі словамі: «Славянскі народ і культура падобныя дрэву, якое падзяляецца на вялікія галіны, кожная галіна квітнее і дае ўласныя плады, кожная дакранаецца і абдымае галіны іншых, і ўсе яны растуць з аднаго кораня, і разам утвораць адзіную крону».

Менавіта агульным каштоўнасцям двух славянскіх народаў было прысвечана мерапрыемства, якое прайшло ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча,18.

Таксама гасцей сустракала міні-экспазіцыя вырабаў з хахламы, саломы і гжэлі. Ганаровым госцем дадзенага мерапрыемства быў загадчык кафедры агульнага і прыкладнага мовазнаўства Дзмітрый Сяргеевіч Томчык.

Вечар скончыўся патрыятычнай песняй ў выкананні Ганны Райнэль.

Агульныя каштоўнасці двух славянскіх народаў Агульныя каштоўнасці двух славянскіх народаў

2013-04-10

Cпаборніцтвы па шахматах

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча,18 прайшлі спаборніцтвы па шахматах. Пераможцам стаў студэнт 5-га курса факультэта эканомікі і права Круковіч Аляксандр.

Cпаборніцтвы па шахматах Cпаборніцтвы па шахматах

2013-04-03

Дыскусійны вечар па тэме «Інтэлегент – гэта асоба, а не дыплом ці пасада»

Для таго, каб адказаць на пытанне «Які ён, сучасны інтэлігент?» дыскусійны клуб інтэрната па вул.Убарэвіча, 18 правёў дыскусійны вечар па тэме «Інтэлегент – гэта асоба, а не дыплом ці пасада». Гасцямі гэтага мерапрыемства былі, ветэран педагагічнай працы М.У.Бондар, і выкладчык, адказны за выхаваўчую работу на факультэце славянскіх і германскіх моў М.С.Малатоўнік, якія падзяліліся са студэнтамі сваімі думкамі на тэму сучаснай інтэлігенцыі, далі шмат карысных і цікавых парад. Таксама на мерапрыемствы быў паказаны ўрывак з фільма «Пушкін: апошняя дуэль». Праглядзеўшы яго, студэнты атрымалі ўяўленне аб інтэлігенцыі ХІХ ст. Цытаваліся ўрыўкі з сачыненняў Д.С.Ліхачова, з кнігі А.І.Салжаніцына «Архипелаг ГУЛАГ».

Дыскусійны вечар па тэме «Інтэлегент – гэта асоба, а не дыплом ці пасада»

2013-04-03

Круглы стол на тэму "Харчовая бяспека і абарона здароўя"

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18 быў праведзены круглы стол на тэму "Харчовая бяспека і абарона здароўя" па праекце "Новае пакаленне выбірае ЗЛЖ". Госцем дадзенага мерапрыемства была ўрач Клімава А.І., якая распавяла студэнтам пра важнасць ЗЛЖ і неабходнасці прытрымлівацца здаровага харчавання. Па ходзе мерапрыемства ў студэнтаў сфармавалася перакананасць у неабходнасці ўмацавання свайго здароўя.

Круглы стол на тэму "Харчовая бяспека і абарона здароўя" Круглы стол на тэму "Харчовая бяспека і абарона здароўя" Круглы стол на тэму "Харчовая бяспека і абарона здароўя"

2013-03-27