Дыскусія «Сакрэты правільнага харчавання»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, студэнцкім саветам была арганізаваная дыскусія, якая была прысвечана актуальнай тэме - правільнаму харчаванню чалавека. 

Усе ўдзельнікі дыскусіі актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні пастаўленых пытанняў, дзяліліся асабістым вопытам падрыхтоўкі карысных страў ва ўмовах інтэрната. Студэнты з цікавасцю абмяркоўвалі, які ж сакрэт здароўя закладзены ў рацыянальным і правільным харчаванні, якія прадукты садзейнічаюць умацаванню здароўя і павялічваюць узровень фізічнай актыўнасці чалавека.

Усе прысутныя засталіся задаволеныя наведваннем мерапрыемства, на якім яны даведаліся шмат карыснай і цікавай інфармацыі аб правільным харчаванні.

2018-04-14

Майстар-клас па роспісе велікодных яек

Майстар-клас па роспісу велікодных яек адбыўся ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18.

У рамках работы гуртка выяўленчага мастацтва «АРТ-МАЙСТАР» удзельнікі рэалізуюць сябе праз творчае ўвасабленне ў мастацкіх работах, дэманструюць свае непаўторныя рысы характару і індывідуальнасць.

2018-04-09

БарДУ за ЗЛЖ

У БарДУ ў рамках традыцыйнага Тыдня здароўя прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных прапагандзе здаровага ладу жыцця. Не стаялі ў баку і студэнты інтэрната па вул.Убарэвіча, 18, якія праводзілі гэтыя дні на стадыёнах універсітэта.

Здаровы лад жыцця сёння - гэта патрабаванне часу. Праблема фарміравання здаровага ладу жыцця з’яўляецца адной з актуальных, асабліва сярод моладзі. Быць здаровым стала модна і прэстыжна. Гэта не пакідае сумненняў у тым, што паспяховая прапаганда здаровага ладу жыцця ў інтэрнаце дапаможа студэнтам набыць практычныя навыкі ўмацавання здароўя, а значыць, гарантуе ім у будучыні доўгае, паўнавартаснае і насычанае жыццё!

2018-04-09

Да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, студэнцкім саветам была падрыхтавана экспазіцыя, прымеркаваная да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Студэнты даведаліся больш інфармацыі пра цеснае ўзаемадзеянне дзвюх дзяржаў, аб іх агульнай гісторыі і лёсу.

2018-04-04

Дзень смеху

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, студэнцкім саветам арганізавана мерапрыемства, прысвечанае Дню смеху. У ходзе вечара адбылося знаёмства з асаблівасцямі святкавання Дня смеху ў розных краінах свету, а таксама мноства займальных конкурсаў і гульняў.

Студэнты з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах, адказвалі на смешныя пытанні, «пабывалі» ў цікавых сітуацыях. У ходзе свята студэнты прадэманстравалі шчырае стаўленне адзін да аднаго, уменне жартаваць, разумець жарты і не крыўдзіцца на іх.

2018-04-02

Інтэрактыўная выстава «Хатынь: жыві і памятай»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, была арганізавана работа інтэрактыўнай кампазіцыі «Хатынь: жыві і памятай» з паказам відэафільма «Ідзі і глядзі» да 75-годдзя трагедыі.

2018-03-27

Інфармацыйная гадзіна «Трагічныя сёстры Хатыні»

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, прайшла інфармацыйная гадзіна «Трагічныя сёстры Хатыні». Студэнты яшчэ раз успомнілі пра гісторыю вёскі Хатынь і той жудаснай трагедыі, якая напаткала жыхароў вёскі.

Таксама была падрыхтавана тэматычная выстаўка «Жыві і памятай», якая дапамагла навучэнцам яшчэ больш усвядоміць важнасць міру на нашай планеце Зямля.

У 2018 годзе Беларусь рыхтуецца адзначаць сумную і знакавую дату - 75 гадоў з дня трагедыі вёскі Хатынь. Колькі б гадоў ні мінула з дня Хатынскай трагедыі, для беларускага народа памяць пра яе заўсёды будзе святая.

2018-03-21

Вечар-сустрэча «Нацыянальныя асаблівасці: Беларусь – Туркменістан»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, адбылася вечарына на тэму нацыянальных асаблівасцяў дзвюх краін: Беларусі і Туркменістана. Прысутныя на мерапрыемстве студэнты з цікавасцю слухалі апавяданні пра традыцыі Туркменістана і Беларусі.

Выстава нацыянальных беларускіх і туркменскіх упрыгожванняў і адзення зрабілі незгладжальнае ўражанне на гасцей. На вечары таксама можна было пакаштаваць нацыянальныя стравы Туркменістана і Беларусі.

2018-03-21

Што вы ведаеце пра Канстытуцыю?

Студэнцкім актывам інтэрната па вул.Убарэвіча, 18, падрыхтавана і праведзена мерапрыемства, прымеркаванае да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь - гэта свята, якое мы не можам абыйсці сваёй увагай, бо - гэта Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь, яго павінен ведаць і выконваць кожны грамадзянін нашай краіны.

Падчас вечарыны была праведзена міні-віктарына з удзельнікамі, дзе ім трэба было адказаць на зададзеныя пытанні, звязаныя з Канстытуцыяй, выказаць сваё меркаванне.

Усе прысутныя на мерапрыемствах атрымалі масу карыснай інфармацыі.

2018-03-15

«Са святам, мілыя дзяўчаты!»

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, адбылося мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму жаночаму дню, арганізаванае культурна-творчым сектарам студэнцкага савета інтэрната. Для дзяўчат гучалі песні, ім чыталі вершы, праводзіліся конкурсы.

Арганізатарам удалося стварыць вясёлую і сяброўскую атмасферу свята.

2018-03-07

 

 

Студенческий совет общежития

Чарнякоўская Кацярына Андрэеўна
Cтаршыня студэнцкага савета інтэрната

Студенческий совет общежития

Васілеўская Анастасія Міхайлаўна
Намеснік старшыні студэнцкага савета інтэрната

Студенческий совет общежития

Ляшкевіч Ксенія Уладзіміраўна
Сакратар студэнцкага савета інтэрната

Студенческий совет общежития

Скобель Паліна Сяргееўна
Кіраўнік жыллёва-бытавога сектара

Студенческий совет общежития

Амбражэвіч Вольга Валянцінаўна
Намеснік кіраўніка жыллёва-бытавога сектара

Студенческий совет общежития

Загорац Аляксандра Дзянісаўна
Кіраўнік культурна-творчага сектара

Студенческий совет общежития

Субоціна Ксенія Валер'еўна
Намеснік кіраўніка культурна-творчага сектара

Студенческий совет общежития

Патапчук Анастасія Дзмітрыеўна
Кіраўнік інфармацыйнага сектара

Студенческий совет общежития

Траяноўская Аляксандра Віктараўна
Намеснік кіраўніка інфармацыйнага сектара

Студенческий совет общежития

Хамец Аляксей Яўгенавіч
Кіраўнік сектара здаровага ладу жыцця

Студенческий совет общежития

Зайкоўская Анастасія Іосіфаўна
Намеснік кіраўніка сектара здаровага ладу жыцця

Студенческий совет общежития

Лешчанка Юлія Аляксандраўна
Кіраўнік прававога сектара

Студенческий совет общежития

Пракапенка Аліна Ігараўна
Намеснік кіраўніка прававога сектара

Студенческий совет общежития

Ерамейчык Лізавета Дзянісаўна
Стараста 1 паверха

Студенческий совет общежития

Казук Дар'я Генадзьеўна
Намеснік старасты 1 паверха

Студенческий совет общежития

Варсоцкая Яна Гендрыкаўна
Стараста 2 паверха

Студенческий совет общежития

Кухарчык Захар Уладзіміравіч
Намеснік старасты 2 паверха

Студенческий совет общежития

Абрамовіч Карына Вітальеўна
Стараста 3 паверха

Студенческий совет общежития

Казленя Дар'я Дзмітрыеўна
Намеснік старасты 3 паверха

Студенческий совет общежития

Бык Таццяна Іванаўна
Стараста 4 паверха

Студенческий совет общежития

Чыжык Наталля Віктараўна
Намеснік старасты 4 паверха

Студенческий совет общежития

Селівонік Карына Аляксандраўна
Стараста 5 паверха

Студенческий совет общежития

Сяргейка Аляксандра Валер'еўна
Намеснік старасты 5 паверха

Студенческий совет общежития

Якубчык Алёна Аляксандраўна
Кіраўнік гуртка «ART-MASTER»

Студенческий совет общежития

Яўсеева Анастасія Андрэеўна
Кіраўнік гуртка «ART-HOUSE»

Студенческий совет общежития

Кісель Уладзіслаў Іванавіч кіраўнік
Кіраўнік гуртка «CREATEAM»

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ