.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 18

Навіны інтэрната

 

 

31.10.12 ў інтэрнаце па Убарэвіча 18 праходзіла спартыўнае арыентаванне «Шабаш на Halloween»

Хэлоўін – не страшнае свята, а вясёлае ды завадное!
На мяне зірніце – хіба можа ведзьма такою быці?
Фіялетавыя пазногці, прусакі ў валасах,
Але зусім не вдаць злосці ў гарэзных маіх вачах.
Я вядзьмаркай прыбралася, а мой братачка – шкілет.
І мы пойдзем дружнай хваляй,
Каб суседзі весялілісь, каб яны не шкадавалі,
Каб ў коўыках змясціўся святочных цукерак свет!

31.10.12 ў інтэрнаце па Убарэвіча 18 праходзіла спартыўнае арыентаванне «Шабаш на Halloween»
31.10.12 ў інтэрнаце па Убарэвіча 18 праходзіла спартыўнае арыентаванне «Шабаш на Halloween»
31.10.12 ў інтэрнаце па Убарэвіча 18 праходзіла спартыўнае арыентаванне «Шабаш на Halloween»
31.10.12 ў інтэрнаце па Убарэвіча 18 праходзіла спартыўнае арыентаванне «Шабаш на Halloween»
31.10.12 ў інтэрнаце па Убарэвіча 18 праходзіла спартыўнае арыентаванне «Шабаш на Halloween»

2012-11-12

«Калі душа нарадзілася крылатай ...»

Кастрычніцкім вечарам жыхары інтэрната № 2, па Убарэвіча 18, сабраліся ў літаратурнай гасцінай, прысвечанай 120-й гадавіне з дня нараджэння паэтэсы Марыны Цвятаевай. На гэтым літаратурна-паэтычным вечары гучалі вершы і песні з яе творчасці, а таксама вершы пачаткоўцаў паэтаў-студэнтаў нашага інтэрната. Госця мерапрыемства – паэтэса гарадскога творчага аб'яднання «Ліра» Л.А. Шувалава, прачытала свае лірычныя вершы. Гаспадыняй гасцінай – Шчарбук Анастасіяй, была паказана прэзентацыя, якая адлюстроўвае жыццёвы шлях Марыны Цвятаевай. Вершы, пачутыя ў зале, не пакінулі нікога абыякавымі да свету, да жыцця і творчасці.

«Калі душа нарадзілася крылатай ...» «Калі душа нарадзілася крылатай ...» «Калі душа нарадзілася крылатай ...» «Калі душа нарадзілася крылатай ...»

2012-10-25

Пасяджэнне дыскусійнага аб'яднання па тэме «Ці патрэбныя ўстановы, дзе адбываюць пакаранне непаўналетнія»

25.10.2012г. ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18 адбылося пасяджэнне дыскусійнага аб'яднання па тэме «Ці патрэбныя ўстановы, дзе адбываюць пакаранне непаўналетнія». У працэсе дыскусіі абмяркоўваліся праблемы жорсткасці падлеткаў і іх адказнасці за зробленае. Студэнты, якія ўдзельнічалі ў абмеркаванні, спрабавалі знайсці вытокі гэтай праблемы. На мерапрыемстве прысутнічаў участковы інспектар па справах непаўналетніх капітан міліцыі С.С. Грязь. Ён распавёў студэнтам пра адказнасць за правапарушэнні. У дыскусіі прынялі ўдзел 48 чалавек.

Пасяджэнне дыскусійнага аб'яднання па тэме «Ці патрэбныя ўстановы, дзе адбываюць пакаранне непаўналетнія» Пасяджэнне дыскусійнага аб'яднання па тэме «Ці патрэбныя ўстановы, дзе адбываюць пакаранне непаўналетнія»

2012-10-25

17.10.2012г. ў інтэрнаце № 2 Убарэвіча, 18 праходзіла мерапрыемства, прысвечанае дню Маці

Мерапрыемства падрыхтаваў культурна-творчы сектар студэнцкага савета інтэрната. Святам правіў пазітыў. У зале прагучалі цудоўныя песні пра маму, былі прачытаны прыгожыя вершы ў яе гонар. Гэта дазволіла зразумець і адчуць, наколькі важная любоў да маці. Вядучыя вечара – Батайкіна Кацярына і Хітрук Ксенія, арганізавалі гульні з залай. Цікавыя конкурсы і прыемныя музычныя падарункі не маглі пакінуць абыякавымі гледачоў. Быў прадстаўлены фільм «Мамы»

17.10.2012г. ў інтэрнаце № 2 Убарэвіча, 18 праходзіла мерапрыемства, прысвечанае дню Маці 17.10.2012г. ў інтэрнаце № 2 Убарэвіча, 18 праходзіла мерапрыемства, прысвечанае дню Маці 17.10.2012г. ў інтэрнаце № 2 Убарэвіча, 18 праходзіла мерапрыемства, прысвечанае дню Маці

2012-10-18

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, на працягу верасня, праходзіла фарміраванне студэнцкага актыва

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, на працягу верасня, праходзіла фарміраванне студэнцкага актыва. 17 верасня адбылося пасяджэнне студэнцкага савета. Шляхам тайнага галасавання старшынёй студэнцкага савета абраны студэнт 4 курса інжэнернага факультэта Лысы Ўладзімір. Таксама на пасяджэнні абраны кіраўнікі сектараў і старасты паверхаў. На пасяджэнні савета ўручана ганаровая грамата старасце 514 блока Круковіч Аляксандру па вынікам агляда-конкурса на “Лепшы блок” інтэрната за 2011/2012 навучальны год. Таксама прааналізавана анкета “Дзейнасць студэнцкага савета інтэрната”, якую правяла напярэдадні пасяджэння Батайкіна Кацярына. Большасць удзельнікаў анкетавання адзначылі, что савет інтэрната патрэбен як орган самакіравання. Было адзначана і тое, што студэнцкі савет інтэрната карыстаўся аўтарытэтам і аказваў уплыў на маральна-этычныя паводзіны студэнтаў, якія пражываюць ў інтэрнаце.

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, на працягу верасня, праходзіла фарміраванне студэнцкага актыва У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, на працягу верасня, праходзіла фарміраванне студэнцкага актыва У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, на працягу верасня, праходзіла фарміраванне студэнцкага актыва

2012-10-01