.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 18

Навіны інтэрната

 

 

«Славутыя імёны зямлі беларускай»

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, студэнцкім актывам было праведзена мерапрыемства «Славутыя імёны зямлі беларускай». Увазе студэнтаў была прадастаўлена інфармацыя пра знакамітых суайчыннікаў, якія пакінулі свой след у гісторыі краіны.

 Беларуская зямля дала свету выдатных паэтаў і пісьменнікаў, мастакоў і кампазітараў, грамадска-палітычных дзеячаў і навукоўцаў.

«Славутыя імёны зямлі беларускай» «Славутыя імёны зямлі беларускай» «Славутыя імёны зямлі беларускай» «Славутыя імёны зямлі беларускай»

2018-05-25

«Мая сям’я — маё багацце»

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, студэнцкім саветам арганізавана мерапрыемства «Мая сям’я — маё багацце», прымеркаванае да Міжнароднага дня сям’і.

Дзень сям’і — дзень асноў нашага жыцця, дзень самых светлых і шчырых пачуццяў! Сям’я — гэта самыя блізкія і родныя людзі, гэта тое добразычлівая асяроддзе, якое так неабходнае ў жыцці кожнага чалавека для адчування поўнага шчасця.

Праведзенае мерапрыемства дапамагло навучэнцам зразумець каштоўнасны змест сям’і і культуры сямейных адносін, дапамагло падрыхтавацца да сямейнага жыцця, культуры адносін паміж мужчынам і жанчынай. Сустрэча прайшла ў цёплай, сяброўскай абстаноўцы і прынесла шмат станоўчых эмоцый.

«Мая сям’я — маё багацце» «Мая сям’я — маё багацце» «Мая сям’я — маё багацце» «Мая сям’я — маё багацце» «Мая сям’я — маё багацце» «Мая сям’я — маё багацце» «Мая сям’я — маё багацце»

2018-05-21

«День Перамогі»

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, прайшло мерапрыемства, прысвечанае 73-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэтае свята ўвайшло ў нашыя сэрцы як сімвал гераізму і бяспрыкладнай мужнасці народа, які адстаяў мір на зямлі.

Песні, вершы, якія прагучалі на канцэрце, закранулі гледачоў да глыбіні душы.

«День Перамогі» «День Перамогі» «День Перамогі» «День Перамогі» «День Перамогі» «День Перамогі»

2018-05-11

«Боль Чарнобыля»

У сувязі з 32-й гадавінай катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і Днём удзельнікаў ліквідацыі наступстваў радыяцыйных аварый і катастроф і памяці ахвяр гэтых аварый і катастроф ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, прайшло мерапрыемства «Боль Чарнобыля», каб яшчэ раз ўспомніць пра гераізм людзей, якія цаной уласнага жыцця спынілі ядзерны рэактар.

У ходзе мерапрыемства як жывая ўстала перад прысутнымі карціна самай буйной тэхнагеннай радыяцыйнай катастрофы ў гісторыі чалавецтва. Прысутныя ўшанавалі памяць тых, хто загінуў, хвілінай маўчання.

«Боль Чарнобыля» «Боль Чарнобыля» «Боль Чарнобыля» «Боль Чарнобыля»

2018-04-25

«The art оf movement»

Гурток па фітнесу «The art оf movement» інтэрната па вул.Убарэвіча, 18, актыўна працягвае сваю працу.

Асноўныя задачы гуртка — умацаваць здароўе моладзі; сфармаваць арганізатарскія і прафесійна-прыкладныя ўменні і навыкі; садзейнічаць іх фізічнаму развіццю, фізічнай падрыхтаванасці, фарміраванню правільнай паставы.

«The art оf movement» «The art оf movement»

2018-04-23