.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 18

Навіны інтэрната

 

 

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, прайшоў суботнік.

Красавік — традыцыйны час навядзення чысціні і парадку, а суботнікі — добрая традыцыя, якая выхоўвае дух парадку і чысціні.

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, прайшоў суботнік. У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, прайшоў суботнік.

2018-04-23

«Зямля наш агульны дом»

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, прайшло мерапрыемства «Зямля наш агульны дом», мэтай якога з’яўляецца фарміраванне экалагічнай культуры, здароўя навакольнага асяроддзя, а таксама захаванне сацыяльных нормаў і каштоўнасных арыентацый.

 Студэнты ў займальнай форме пазнаёміліся з цікавымі фактамі са свету экалогіі: чыталі вершы і выконвалі песні пра прыроду, прынялі ўдзел у экалагічнай віктарыне.

«Зямля наш агульны дом» «Зямля наш агульны дом» «Зямля наш агульны дом» «Зямля наш агульны дом»

2018-04-20

Дыскусія «Сакрэты правільнага харчавання»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, студэнцкім саветам была арганізаваная дыскусія, якая была прысвечана актуальнай тэме - правільнаму харчаванню чалавека. 

Усе ўдзельнікі дыскусіі актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні пастаўленых пытанняў, дзяліліся асабістым вопытам падрыхтоўкі карысных страў ва ўмовах інтэрната. Студэнты з цікавасцю абмяркоўвалі, які ж сакрэт здароўя закладзены ў рацыянальным і правільным харчаванні, якія прадукты садзейнічаюць умацаванню здароўя і павялічваюць узровень фізічнай актыўнасці чалавека.

Усе прысутныя засталіся задаволеныя наведваннем мерапрыемства, на якім яны даведаліся шмат карыснай і цікавай інфармацыі аб правільным харчаванні.

Дыскусія «Сакрэты правільнага харчавання» Дыскусія «Сакрэты правільнага харчавання» Дыскусія «Сакрэты правільнага харчавання»

2018-04-14

Майстар-клас па роспісе велікодных яек

Майстар-клас па роспісу велікодных яек адбыўся ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18.

У рамках работы гуртка выяўленчага мастацтва «АРТ-МАЙСТАР» удзельнікі рэалізуюць сябе праз творчае ўвасабленне ў мастацкіх работах, дэманструюць свае непаўторныя рысы характару і індывідуальнасць.

Майстар-клас па роспісе велікодных яек Майстар-клас па роспісе велікодных яек Майстар-клас па роспісе велікодных яек

2018-04-09

БарДУ за ЗЛЖ

У БарДУ ў рамках традыцыйнага Тыдня здароўя прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных прапагандзе здаровага ладу жыцця. Не стаялі ў баку і студэнты інтэрната па вул.Убарэвіча, 18, якія праводзілі гэтыя дні на стадыёнах універсітэта.

Здаровы лад жыцця сёння - гэта патрабаванне часу. Праблема фарміравання здаровага ладу жыцця з’яўляецца адной з актуальных, асабліва сярод моладзі. Быць здаровым стала модна і прэстыжна. Гэта не пакідае сумненняў у тым, што паспяховая прапаганда здаровага ладу жыцця ў інтэрнаце дапаможа студэнтам набыць практычныя навыкі ўмацавання здароўя, а значыць, гарантуе ім у будучыні доўгае, паўнавартаснае і насычанае жыццё!

БарДУ за ЗЛЖ БарДУ за ЗЛЖ БарДУ за ЗЛЖ БарДУ за ЗЛЖ

2018-04-09