«ВІЧ-інфекцыя: небяспека не змяншаецца...»

1 снежня ― Сусветны дзень барацьбы супраць СНІДу.

Што такое ВІЧ, якія шляхі перадачы ВІЧ? Клінічныя праявы ВІЧ-інфекцыі былі прадстаўлены з дапамогай відэакейсаў. Усё гэта студэнты сектара здаровага ладу жыцця студэнцкага савета інтэрната па вул. Убарэвіча, 20, пастараліся данесці лёгка і даступна.

Мэта, якую яны пераследвалі, - сфармаваць памяркоўнае стаўленне да ВІЧ-інфіцыраваных людзей, а таксама выхаванне пачуцця адказнага стаўлення да сябе і здароўя блізкіх людзей.

2016-12-05

«Хроніка апошняга палёту»

Да дня нараджэння першага Героя Беларусі наш прававы сектар студэнцкага савета інтерната па вул. Убарэвіча, 20, арганізаваў вечар памяці У.М. Карвата. Школьныя годы вырашылі лёс гэтага чалавека. Менавіта тады ён зразумеў, што звяжа свой лёс з небам.

Студэнты падрыхтавалі прэзентацыю аб жыцці героя, а таксама паказалі відэафільм пра яго.

2016-11-30

«Пагаворым аб эканоміі цяпла»

Міжнародны дзень энергазберажэння - гэта выдатная нагода яшчэ раз пагаварыць пра энергаэфектыўныя тэхналогіі, пра спосабы энергазберажэння ў побыце,што, адпаведна, датычыцца і студэнцкага інтэрната. А лепш не толькі пагаварыць, але і прымяніць атрыманыя веды на практыцы.

Аб шматлікіх спосабах уцяплення, а значыць, і эканоміі цяпла распавялі прысутным на гутарцы студэнтам члены сектара здаровага ладу жыцця.

2016-11-25

Акцыя «Антыкур»

Сацыяльная акцыя, прысвечаная Сусветнаму дню некурэння, прайшла ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 20. Арганізатарам выступіў валанцёрскі атрад «Клопат». Лозунг акцыі «Адвядзі час цукерцы, а не цыгарэце!». Студэнты мянялі цыгарэты на цукеркі, а ў завяршэнне акцыі выпусцілі ў неба паветраныя шары ў знак чыстага паветра і пратэсту супраць курэння.

Мерапрыемства было накіравана на прапаганду здаровага ладу жыцця. Мэтай акцыі было звярнуць увагу студэнцкай моладзі на праблему тытунекурэння ў нашай краіне.

2016-11-21

Тэматычная вечарынка «Student's day»

«У французскай старане,
На чужой планеце
Трэба будзе вучыцца мне
Ва універсітэце ...».

Жыве ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20, такі народ, вясёлы і рухавы, які завецца студэнтамі. Як ва ўсякага годнага народа, у яго ёсць сваё свята - Дзень студэнта. Яго з нецярплівасцю чакаюць усе студэнты.

Гісторыя самаго свята Міжнароднага дня студэнта, песні пад гітару, якія падхапіла ўся зала, загадкі, сцэнкі са студэнцкага жыцця, танец, а пад заслону цікавыя квэсты. Культурна-творчы сектар інтэрната пастараўся, каб вечарынка прыйшлася па душы нашым студэнтам.

2016-11-21

«Тытунекурэнне: твой выбар»

Сусветная праблема барацьбы з тытунекурэннем абмеркавана ў час лекторыя, арганізаванага сумесна сектарам здаровага ладу жыцця і інфармацыйна-выдавецкім сектарам інтэрната па вул. Убарэвіча, 20. Інфармацыйна-адукацыйны кірунак лекторыя звязаны з досыць сур'ёзнай распаўсюджанасцю тытунекурэння ў Беларусі. Штогод ад хвароб, звязаных з курэннем, паміраюць 15,5 тысячы жыхароў рэспублікі. Кожная выкураная цыгарэта скарачае жыццё чалавека на 14 хвілін, а курэнне ў цэлым скарачае чаканую працягласць жыцця на 5-7 гадоў у параўнанні з людзьмі, якія не кураць.

 Гэтую інфармацыю стараліся данесці студэнтам у ходзе лекторыя. Відэаролік па дадзенай праблеме стаў лагічным завяршэннем мерапрыемства.

2016-11-17

«Твары дабро вакол сябе!»

Вечар дабрыні сабраў студэнтаў інтэрната па вул.Убарэвіча, 20. Паняцце «быць добрым» апошнім часам перастала быць актуальным у нашым жыцці. Для таго, каб абудзіць імкненне ў моладзі да добрых учынкаў, зрабіць нешта добрае проста так, быў прысвечаны гэты вечар.

Разгледжана гісторыя ўзнікнення Сусветнага руху дабрыні, яго мэты, традыцыі. Выдатныя відэаролікі распавялі, што тварыць добрыя справы - неверагодна проста: дабро не вымяраецца грашыма, часам не патрабуе шмат часу і сіл, галоўнае - пачаць. Важна быць добрым не толькі ў гэты дзень, але і штодня: прычым добрым бязмежна і бескарысліва. Бо, калі чакаць падзяку (у любой яе праяве) за сваю дабрыню, то гэта ўжо не сапраўдная Дабрыня. Гэтыя думкі хацелі данесці ўдзельнікам арганізатары некалькіх сектараў нашага інтэрната.

Кліп «Жыць», а таксама запальны, вясёлы флэшмоб студэнтаў інтэрната зарадзіў пазітывам ўсіх прысутных на вечары.

2016-11-14

«У кім сэрца ёсць - той павінен чуць час...»

Эпіграфам інфармдайджэсту «Урокі гісторыі», прысвечанага гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі, сталі словы вялікага Восіпа Мандэльштама.

Цікавая прэзентацыя, падрыхтаваная прававым сектарам студэнцкага савета інтэрната па вул. Убарэвіча, 20, апавядае пра апошнія этапы крызісу ўлады, падрыхтоўку і правядзенне ўзброенага паўстання ў Петраградзе, пра II з'езд Саветаў 25-27 кастрычніка 1917 года; аб тым, чаму дэкрэт «Аб міры» прымаўся адным з самых першых на II з'ездзе Саветаў, і ўсталяванні новай улады ў Маскве.

У час мерапрыемства студэнты даведаліся пра новыя, невядомыя ім раней гістарычныя факты.

2016-11-11

«Роднага слова сэрцам краніся»

Літаратурная гасцёўня  гасцінна адкрыла свае дзверы для студэнтаў, якія любяць паэзію і прозу і цікавяцца літаратурнай спадчынай Беларусі. Тым больш гэтая тэма вельмі актуальная ў Год культуры. Гучалі вершы знакамітых беларускіх паэтаў: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Адама Міцкевіча, Змітрака Бядулі. Студэнты пачулі самыя вядомыя вершы гэтых пісьменнікаў, якія з'яўляюцца залатой спадчынай Беларусі.

2016-10-31

«Крымінальная і адміністрацыйная адказнасць за парушэнне правапарадку непаўналетнімі»

Круглы стол пад такой назвай з удзелам ўчастковага інспектара ІСН А.Б.Станкевіча са студэнтамі, якія пражываюць у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 20, прайшоў у фармаце адкрытага дыялогу: пачаўся са статыстычнай інфармацыі па крымінагеннай абстаноўцы ў нашым горадзе, падрыхтаванай прававым сектарам інтэрната.

Інспектар А.Б.Станкевич азнаёміў прысутных з асноўнымі палажэннямі заканадаўства Рэспублікі Беларусь: адміністратыўнай і крымінальнай адказнасцю за знаходжанне ў нецвярозым стане, курэнне ў грамадскіх месцах, безбілетны праезд у грамадскім транспарце, захоўванне, ўжыванне і распаўсюджванне наркатычных сродкаў, крадзяжы асабістай маёмасці грамадзян.

Студэнты задавалі пытанні, якія цікавілі іх, і атрымлівалі на іх вычарпальныя адказы. У канцы размовы інспектар даў карысныя парады, якія дапамогуць студэнтам у будучым пазбегнуць праблем з правасуддзем, і заклікаў выконваць заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Пры ўзнікненні пытанняў, якія патрабуюць кампетэнтнага адказу, інспектар прапанаваў студэнтам звяртацца да яго.

2016-10-28

 

Студэнцкі савет інтэрната

Пятрова Вікторыя Аляксееўна
Старшыня студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Хандрыка Максім Андрэевіч
Намеснік старшыні студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Ганцэвіч Станіслаў Аляксеевіч
Сакратар студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Варабей Антон Віктаравіч
Кіраўнік жыллёва-бытавога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Рамейка Злата Васільеўна
Намеснік кіраўніка жыллёва-бытавога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Літоўнік Ганна Віктараўна
Кіраўнік прававога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Краўчанка Алена Ігараўна
Намеснік кіраўніка прававога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Мірончык Эвеліна Робертаўна
Кіраўнік інфармацыйна-выдавецкага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Майсеня Мікалай Ігаравіч
Намеснік кіраўніка інфармацыйна-выдавецкага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Палей Ірына Вітальеўна
Кіраўнік сектара здаровага ладу жыцця

Студэнцкі савет інтэрната

Станкевіч Лізавета Русланаўна
Кіраўнік культурна-творчага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Шынель Мацвей Аляксандравіч
Намеснік кіраўніка культурна-творчага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Тысенчук Уладзіслава Артураўна
Намеснік кіраўніка здаровага ладу жыцця

Студэнцкі савет інтэрната

Сахарук Ульяна Мікалаеўна
Стараста 1 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Бараноўская Караліна Васільеўна
Стараста 2 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Ларыёнава Дыяна Уладзіміраўна
Стараста 3 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Саладуха Павел Сяргеевіч
Стараста 4 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Касцянік Андрэй Вітальевіч
Стараста 5 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Ахрэм Анастасія Аляксееўна
Мадэратар

Студэнцкі савет інтэрната

Кажаноўская Марыя Сяргееўна
Мадэратар

Студэнцкі савет інтэрната

Чывіль Анастасія Андрэеўна
Кіраўнік гітарнага гуртка «Рэфрэн»

Студэнцкі савет інтэрната

Яраш Лізавета Яўгенаўна
Кіраўнік гуртка «Арткафейнік»

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ