«Здаровы лад жыцця - гэта заўсёды актуальна»

Актуальнасць дадзенай тэмы не выклікае сумнення. Сектар ЗЛЖ студэнцкага савета ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 20, у чарговы раз правёў інфармацыйна-асветніцкі вечар для студэнтаў. У час мерапрыемства былі разгледжаны пытанні здаровага харчавання, паасобнага харчавання па тэорыі Г.Шэлтана, даведаліся, як правільна арганізаваць рэжым дня студэнтаў, улічваючы пры гэтым біялагічныя гадзіны.

2016-10-25

«Самая любімая на свеце ...»

 Пад такой назвай быў арганізаваны інфармацыйна-выдавецкім сектарам інтэрната па вул. Убарэвіча, 20, святочны вечар, прысвечаны Дню маці.

Вечар адкрыў ўрывак з фільма «Мамы». На працягу вечара словы любві і ўдзячнасці гучалі праз вершы Э. Асадава, сацыяльны ролік пра маці. 

У ходзе гульні самыя добрыя словы пра маму па алфавіце былі напісаныя студэнтамі мелам на дошцы. Лейтматывам вечара сталі добрыя і пяшчотныя словы любві да нашых дарагіх і любімых мам.

2016-10-20

Відэалекторый «Ты выбіраеш будучыню сам»

5 кастрычніка ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20, студэнцкім саветам арганізавана і праведзена мерапрыемства, прысвечанае прафілактыцы шкоднай звычкі ― алкагалізму.

Мэтай відэалекторыя стала прапаганда здаровага ладу жыцця, фарміраванне пазіцый супрацьстаяння пагубнаму дзеянню шкоднай звычкі. Арганізатарамі быў прадэманстраваны відэафільм, які паказаў, што перавагу ў гэтым жыцці трэба аддаваць любімай справе, цікавым захапленням, годным мэтам, і што кожны чалавек – творца свайго лёсу.

2016-10-07

Акцыя да Дня пажылых людзей «Твары дабро на радасць людзям»

Студэнты валанцёрскага атрада “Клопат”, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20, прынялі ўдзел у акцыі да Дня пажылых людзей. Валанцёры падрыхтавалі віншавальныя паштоўкі, якія з павагай уручалі пажылым людзям. Дзень пажылых люздей ― важнае свята для тых, хто пражыў доўгае і, часам, няпростае жыццё. У гэты дзень жадалі доўгіх і бязвоблачных гадоў жыцця людзям сталага ўзросту. Нашы валанцёры дзякавалі пажылым людзям за іх бясспрэчны прыклад высакароднасці і мэтанакіраванасці!

2016-10-06

«Традыцыі і культура Беларусі і Туркменістана»

29 верасня ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 20, прайшла інтэлектуальная гульня «Традыцыі і культура Беларусі і Туркменістана», арганізаваная кіраўніком культурна-творчага сектара студэнцкага савета інтэрната. 

У гульні прымалі ўдзел студэнты інтэрната, якія выказалі жаданне праявіць свае інтэлектуальныя здольнасці ў няпростым паядынку. Гульня праводзілася ў адзін этап, вядучыя задалі студэнтам каля 50 пытанняў на розныя тэмы: нацыянальныя касцюмы, гербы і сцягі, традыцыі і інш. Пытанні былі не толькі па гісторыі, геаграфіі, але і і аб законах, флоры і фауне, музычных інструментах і нацыянальных стравах. 

Вядома, не абышлося і без долі напружання, бо, так ці інакш, усе прыйшлі змагацца за перамогу.

2016-10-03

«Ёсць такая нацыя - студэнты»

22 верасня ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 20, культурна-творчым сектарам студэнцкага савета інтэрната было арганізавана культурна-забаўляльная праграма «Ёсць такая нацыя - студэнты», прысвечаная нашым першакурснікам. Студэнтаў чакаў бязмежны паток пазітыўных эмоцый, уражанняў і, вядома ж, новых знаёмстваў.

2016-09-27

«Гульня на выжыванне»

21 верасня ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 20, актывам студэнцкага савета было арганізавана і праведзена забаўляльнае мерапрыемства пад назвай «Гульня на выжыванне». Студэнтаў чакала прыемная атмасфера творчых гульцоў і дасціпных вядучых. Усе ўдзельнікі і арганізатары незабыўна правялі вечар і пазнаёміліся з «новенькімі» жыхарамі інтэрната.

2016-09-23

Сход для студэнтаў I курса, якія пражываюць ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20

Адбыўся сход для першакурснікаў, якія засяліліся ў інтэрнат. На сходзе загадчык інтэрната В.С.Горбач пазнаёміла студэнтаў з іх абавязкамі і з правіламі ўнутранага распарадку, адказала на іх пытанні. Выхавальнік А. А. Дубянюк падкрэсліла, што тут створаны ўсе ўмовы для развіцця асобасных якасцяў кожнага студэнта. Актыўная грамадская, творчая, спартыўная дзейнасць - гэта выдатная магчымасць знайсці новых сяброў і бліжэй пазнаёміцца з традыцыямі інтэрната.

2016-09-16

Відэалекторый «Напоўні жыццё сэнсам»

Студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20, наведалі відэалекторый «Напоўні жыццё сэнсам», на якім быў прадэманстраваны відэафільм пра каштоўнасць жыцця. З вялікай увагай студэнты слухалі выступленне праваслаўнага святара айца Віталія, які адзначыў, што жыццё — гэта дар, і яно павінна мець разумны сэнс. 

Арганізатарам відэалекторыя выступіла педагог сацыяльны аддзела выхаваўчай работы з моладдзю С.М.Атоўка.

2016-09-16

Інфармацыйная гадзіна «Сапраўдныя прафесіяналы - у беларускі Парламент»

Пад такой назвай студэнцкім актывам была арганізавана інфармацыйная гадзіна ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20.

У ходзе мерапрыемства студэнты змаглі пашырыць свой кругагляд пра выбары ў Парламент. Удзел у выбарах ― гэта наш уклад у развіццё краіны.

Парламенцкая работа - гэта перш за ўсё законатворчасць, і ад таго, наколькі прафесійны будзе Парламент, залежыць будучыня Беларусі

2016-09-08

 

Студэнцкі савет інтэрната

Пятрова Вікторыя Аляксееўна
Старшыня студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Хандрыка Максім Андрэевіч
Намеснік старшыні студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Ганцэвіч Станіслаў Аляксеевіч
Сакратар студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Варабей Антон Віктаравіч
Кіраўнік жыллёва-бытавога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Рамейка Злата Васільеўна
Намеснік кіраўніка жыллёва-бытавога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Літоўнік Ганна Віктараўна
Кіраўнік прававога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Краўчанка Алена Ігараўна
Намеснік кіраўніка прававога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Мірончык Эвеліна Робертаўна
Кіраўнік інфармацыйна-выдавецкага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Майсеня Мікалай Ігаравіч
Намеснік кіраўніка інфармацыйна-выдавецкага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Палей Ірына Вітальеўна
Кіраўнік сектара здаровага ладу жыцця

Студэнцкі савет інтэрната

Станкевіч Лізавета Русланаўна
Кіраўнік культурна-творчага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Шынель Мацвей Аляксандравіч
Намеснік кіраўніка культурна-творчага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Тысенчук Уладзіслава Артураўна
Намеснік кіраўніка здаровага ладу жыцця

Студэнцкі савет інтэрната

Сахарук Ульяна Мікалаеўна
Стараста 1 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Бараноўская Караліна Васільеўна
Стараста 2 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Ларыёнава Дыяна Уладзіміраўна
Стараста 3 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Саладуха Павел Сяргеевіч
Стараста 4 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Касцянік Андрэй Вітальевіч
Стараста 5 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Ахрэм Анастасія Аляксееўна
Мадэратар

Студэнцкі савет інтэрната

Кажаноўская Марыя Сяргееўна
Мадэратар

Студэнцкі савет інтэрната

Чывіль Анастасія Андрэеўна
Кіраўнік гітарнага гуртка «Рэфрэн»

Студэнцкі савет інтэрната

Яраш Лізавета Яўгенаўна
Кіраўнік гуртка «Арткафейнік»

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ