Вечар сустрэч «Давай пазнаёмімся!»

Пад такой назвай 1 верасня прайшло мерапрыемства ў інтернаце па вул. Убарэвіча, 20, для студэнтаў 1-га курса. Актывісты студэнцкага савета пазнаёмілі іх з жыццём у інтэрнаце, адказалі на пытанні пра побыт і вольны час. Мы ўпэўнены, што новых студэнтаў наперадзе чакае цікавае і творчае жыццё.

2016-09-05

Мы - за ЗЛЖ

19 мая студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20, прынялі ўдзел у гульні ў валейбол, якую арганізаваў сектар ЗЛЖ.

Усе ўдзельнікі выдатна правялі час і атрымалі шмат станоўчых эмоцый.

2016-05-25

«Вечар растання» ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 20

Выпускнікі-актывісты і студэнцкі савет інтэрната па вул. Убарэвіча, 20, у нефармальнай абстаноўцы жартавалі і смяяліся. Выпускнікі распавядалі цікавыя гісторыі пра сваё студэнцкае жыццё і дзяліліся парадамі аб тым, як усё паспець і пры гэтым усюды прымаць удзел. Абяцалі ніколі не забываць гады вучобы ва ўніверсітэце, жыццё ў інтэрнаце і быць частымі гасцямі ў БарДУ.

2016-04-20

«Жыць здарОвым - здОрава!»

7 красавіка студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20, прынялі ўдзел у праграме мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню здароўя ў Лядовым палацы г. Баранавічы, якая была прадстаўлена рознымі выставачнымі экспазіцыямі, у тым ліку і БарДУ; прэзентацыямі аздараўленчых сістэм, творчым марафонам БарДУ і інш.

Студэнты атрымалі шмат карыснай інфармацыі пра здаровы лад жыцця і масу станоўчых эмоцый.

2016-04-13

Вучымся жыць па-даросламу

Студэнты нашага інтэрната прынялі ўдзел у семінары-практыкуме «Рынак працы ў г.Баранавічы сёння. Развіццё навыкаў самапрэзентацыі пры ўладкаванні на працу», які падрыхтавалі педагогі-псіхолагі нашага ўніверсітэта.

Шмат карыснай інфармацыі, якая спатрэбіцца пры працаўладкаванні, атрымалі нашы выпускнікі. Дзякуй нашым арганізатарам!

2016-04-11

Дзень смеху

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 20, прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню смеху. Правядзенне такіх мерапрыемстваў ужо стала традыцыяй у нашым інтэрнаце. Студэнтаў чакала вялікая колькасць конкурсаў, жартаў і розыгрышаў.

Усе прысутныя атрымалі толькі станоўчыя эмоцыі.

2016-04-07

Свята ў інтэрнаце

3 сакавіка ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 20, прайшло цудоўнае свята, прысвечанае Міжнароднаму жаночаму дню 8 Сакавіка.

І хоць яшчэ не растаў снег, але настрой у студэнтаў ужо вясновы. Напярэдадні самага цудоўнага свята мы вырашылі павіншаваць дзяўчат, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20. Толькі віншаванне было больш падобна на выпрабаванне. Дзяўчатам прыйшлося паўдзельнічаць у конкурснай праграме. Пераможцай стала  Марына Міхайлаўна, усімі любімы і паважаны выхавальнік.

2016-03-10

«Мой стыль жыцця сёння - маё здароўе і поспех заўтра»

У Міжнародны дзень барацьбы з наркотыкамі ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20, прайшла акцыя «Мой стыль жыцця сёння - маё здароўе і поспех заўтра», пад час якой студэнты выказвалі свае погляды аб здаровым ладзе жыцця. Акцыя прадэманстравала, што студэнты БарДУ ― за здаровы лад жыцця.

Завяршылася акцыя праглядам фільма «Вышэй за неба».

2016-03-04

Вучэбная эвакуацыя

1 сакавіка студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20, прынялі ўдзел у мерапрыемстве па падрыхтоўцы да дзеянняў, устаноўленых у выпадку пажарнай небяспекі.

А 15 гадзіне спрацавала апавяшчэнне аб пажарнай небяспекі, і студэнты арганізавана пакінулі будынак па запасных выхадах.

Камісія па пажарнай бяспецы адзначыла зладжанасць дзеянняў студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнаце.

2016-03-04

Дзень абаронцы Айчыны

23 лютага ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20, студэнцкі актыў павіншаваў усіх прадстаўнікоў моцнага полу са святам, быў праэманстраваны фільм «Мы з будучыні», які нікога з прысутных не пакінуў абыякавым. 

2016-02-25

 

Студэнцкі савет інтэрната

Пятрова Вікторыя Аляксееўна
Старшыня студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Хандрыка Максім Андрэевіч
Намеснік старшыні студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Ганцэвіч Станіслаў Аляксеевіч
Сакратар студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Варабей Антон Віктаравіч
Кіраўнік жыллёва-бытавога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Рамейка Злата Васільеўна
Намеснік кіраўніка жыллёва-бытавога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Літоўнік Ганна Віктараўна
Кіраўнік прававога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Краўчанка Алена Ігараўна
Намеснік кіраўніка прававога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Мірончык Эвеліна Робертаўна
Кіраўнік інфармацыйна-выдавецкага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Майсеня Мікалай Ігаравіч
Намеснік кіраўніка інфармацыйна-выдавецкага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Палей Ірына Вітальеўна
Кіраўнік сектара здаровага ладу жыцця

Студэнцкі савет інтэрната

Станкевіч Лізавета Русланаўна
Кіраўнік культурна-творчага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Шынель Мацвей Аляксандравіч
Намеснік кіраўніка культурна-творчага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Тысенчук Уладзіслава Артураўна
Намеснік кіраўніка здаровага ладу жыцця

Студэнцкі савет інтэрната

Сахарук Ульяна Мікалаеўна
Стараста 1 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Бараноўская Караліна Васільеўна
Стараста 2 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Ларыёнава Дыяна Уладзіміраўна
Стараста 3 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Саладуха Павел Сяргеевіч
Стараста 4 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Касцянік Андрэй Вітальевіч
Стараста 5 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Ахрэм Анастасія Аляксееўна
Мадэратар

Студэнцкі савет інтэрната

Кажаноўская Марыя Сяргееўна
Мадэратар

Студэнцкі савет інтэрната

Чывіль Анастасія Андрэеўна
Кіраўнік гітарнага гуртка «Рэфрэн»

Студэнцкі савет інтэрната

Яраш Лізавета Яўгенаўна
Кіраўнік гуртка «Арткафейнік»

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ