Інфармацыйная гадзіна «Выбары-2019»

28 кастрычніка прававы сектар студэнцкага савета інтэрната па вул. Убарэвіча, 20, правёў інфармацыйную гутарку, прысвечаную выбарам дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, якія запланаваны на 17 лістапада.

Прысутным распавялі аб тым, якое значэнне мае іх удзел у гэтым мерапрыемстве. Таксама патлумачылі, дзе мы можам прайсці галасаванне, у якія тэрміны. Напрыканцы вечара, каб замацаваць веды, была прадстаўлена віктарына ў выглядзе крыжаванкі.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Наумцава Марына Міхайлаўна, тэлефон: 66 53 79

2019-11-01

Інфармацыйная гадзіна «Пажарная бяспека»

Жыллёва-бытавы сектар студэнцкага савета інтэрната па вул. Убарэвіча, 20, правёў інфармацыйную гадзіну, прысвечаную пажарнай бяспецы.

Вядучыя расказалі прысутным пра тое, як агонь стаў неад’емным памочнікам чалавека і як гэты сябар аказаўся нашым лютым ворагам. Былі таксама праведзены гульні і віктарына, пераможцы якіх былі ўзнагароджаны салодкім прызам.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Наумцава Марына Міхайлаўна, тэлефон: 66 53 79

2019-11-01

Музычна-гульнявая праграма «Музычны батл»

Інфармацыйна-выдавецкі сектар студэнцкага савета інтэрната па вул. Убарэвіча, 20, правёў музычны батл. Студэнты расказалі пра тое, як з’явілася музыка, якія стылі музыкі існуюць. Арганізатары мерапрыемства таксама правялі гульню, падчас якой камандам-удзельніцам трэба было прайсці чатыры станцыі, на кожнай з якіх яны выконвалі розныя заданні: успаміналі песні пра восень, удзельнічалі ў віктарыне, адгадвалі песню па фразе і па мелодыі.

Каманда-пераможца і каманды-ўдзельніцы былі ўзнагароджаны прызамі.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Матчэня Марына Міхайлаўна, тэлефон: 66 53 79

2019-10-22

Квэст-гульня «Самая любімая на свеце...»

Сярод шматлікіх святаў у нашай краіне Дзень маці займае асаблівае месца. Гэта цёплае і сардэчнае свята, прысвечанае самаму дарагому і блізкаму чалавеку. У гэты дзень гучаць словы падзякі ўсім маці.

Навучэнцы з культурна-творчага сектара студэнцкага савета інтэрната па вул. Убарэвіча, 20, зладзілі квэст-гульню. Удзельнікам трэба было за кароткі час прайсці шмат выпрабаванняў. Пасля гульнi ўсе дружна праспявалі ўсім вядомую песню маманцёнка.

Любіце і радуйце сваіх мам — яны каштоўней за ўсё на свеце.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Матчэня Марына Міхайлаўна, тэлефон   66 53 79

2019-10-22

Інфармацыйная гадзіна «Погляд у сучаснасць - крок у будучыню»

Прававы сектар студэнцкага савета інтэрната па вул.Убарэвіча, 20, правёў мерапрыемства, прысвечанае перапісу насельніцтва, які пачаўся з 4 кастрычніка. Студэнтам распавялі некаторыя факты з гісторыі, тым самым падкрэсліўшы значнасць дадзенага працэсу. У канцы вечара была прадстаўлена прэзентацыя, дзе было паэтапна паказана, як грамадзяне Рэспублікі Беларусь, у тым ліку і студэнты, могуць паўдзельнічаць у перапісе праз Інтэрнэт.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Матчэня Марына Міхайлаўна, тэлефон   66 53 79

2019-10-04

Гутарка «Сяброўства — гэта…»

Што такое сяброўства? На чым яно грунтуецца? Кожны з нас задумваўся пра гэта. Інфармацыйна-выдавецкі сектар студэнцкага савета інтэрната па вул.Убарэвіча, 20, прапанаваў студэнтам, што пражываюць у інтэрнаце, абмеркаваць дадзенае пытанне. У канцы вечара мы вырашылі зладзіць гульню-знаёмства, дзе студэнтам трэба было запомніць як мага больш інфармацыі пра свайго суразмоўцу за 1 хвіліну.

Вечар быў напоўнены цёплай пазітыўнай атмасферай і кожны, напэўна, знайшоў сабе новага сябра.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Матчэня Марына Міхайлаўна, тэлефон   66 53 79

2019-10-02

«Я, ты, ён, яна — здаровая нацыя»

«Я, ты ён, яна — здаровая нацыя» — менавіта так называлася мерапрыемства, праведзенае 24 верасня сектарам здаровага ладу жыцця студэнцкага савета інтэрната па вул. Убарэвіча, 20. Удзельнікі мерапрыемства падзяліліся на 3 каманды, кожная з якіх прайшла 5 станцый. Усе заданні, якія чакалі студэнтаў, выконваліся на час. Напрыканцы вечара вядучыя аб’явілі пераможцу, які быў узнагароджаны каштоўным падарункам.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Матчэня Марына Міхайлаўна, тэлефон   66 53 79

2019-09-26

Рэспубліка Беларусь у сусветнай супольнасці

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 20, членамі прававога сектара студэнцкага савет было праведзена мерапрыемства «Рэспубліка Беларусь у сусветнай супольнасці». Студэнтам яшчэ раз нагадалі пра найбольш значныя дасягненні Рэспублікі Беларусь у розных сферах дзейнасці.

У завяршэнне мерапрыемства была праведзена віктарына і гульня «Адгадай краіну-партнёра», дзе каманды павінны былі размаляваць сцягі краін-партнёраў.

Вечар быў інфарматыўны і напоўнены прыемнай атмасферай.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Матчэня Марына Міхайлаўна, тэлефон   66 53 79

2019-09-23

«ВЕДЫ — СІЛА»

Усім вядомая крылатая фраза: «Веды — сіла». У чым жа заключаецца сіла ведаў? Веды — гэта інфармацыя, якую мы атрымліваем кожны дзень шляхам прагляду дакументальных фільмаў і, вядома ж, чытання кніг. Менавіта сёння студэнты з культурна-творчага сектара студэнцкага савета інтэрната правялі віктарыну з трох этапаў, дзе за кожны правільны адказ удзельнікі атрымлівалі салодкі прыз. Студэнты даведаліся шмат цікавых фактаў з гісторыі кніг. Кожны ўдзельнік панёс з мерапрыемства пазітыўны настрой і змог на час забыцца пра вучобу.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Матчэня Марына Міхайлаўна, тэлефон   66 53 79

2019-09-13

Сустрэча адміністрацыі інтэрната і студэнцкага савета са студэнтамі першага курса

Традыцыйнай у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20, стала сустрэча адміністрацыі інтэрната і студэнцкага савета са студэнтамі першага курса.

Загадчык інтэрната А.В.Андрыйчук азнаёміў прысутных з Правіламі ўнутранага распарадку ў студэнцкім інтэрнаце ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт».

Выхавальнік інтэрната Д.В.Вітко прызвала першакурснікаў з самага пачатку пражывання ў інтэрнаце актыўна ўключыцца ў працу розных сектараў студсавета. Студэнцкі савет парадаваў нашых новых жыхароў шчырымі віншаваннямі, віктарынамі і квэстам.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Матчэня Марына Міхайлаўна, тэлефон   66 53 79

2019-09-10

 

Студэнцкі савет інтэрната

Пятрова Вікторыя Аляксееўна
Старшыня студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Хандрыка Максім Андрэевіч
Намеснік старшыні студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Ганцэвіч Станіслаў Аляксеевіч
Сакратар студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Варабей Антон Віктаравіч
Кіраўнік жыллёва-бытавога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Рамейка Злата Васільеўна
Намеснік кіраўніка жыллёва-бытавога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Літоўнік Ганна Віктараўна
Кіраўнік прававога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Краўчанка Алена Ігараўна
Намеснік кіраўніка прававога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Мірончык Эвеліна Робертаўна
Кіраўнік інфармацыйна-выдавецкага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Майсеня Мікалай Ігаравіч
Намеснік кіраўніка інфармацыйна-выдавецкага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Палей Ірына Вітальеўна
Кіраўнік сектара здаровага ладу жыцця

Студэнцкі савет інтэрната

Станкевіч Лізавета Русланаўна
Кіраўнік культурна-творчага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Шынель Мацвей Аляксандравіч
Намеснік кіраўніка культурна-творчага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Тысенчук Уладзіслава Артураўна
Намеснік кіраўніка здаровага ладу жыцця

Студэнцкі савет інтэрната

Сахарук Ульяна Мікалаеўна
Стараста 1 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Бараноўская Караліна Васільеўна
Стараста 2 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Ларыёнава Дыяна Уладзіміраўна
Стараста 3 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Саладуха Павел Сяргеевіч
Стараста 4 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Касцянік Андрэй Вітальевіч
Стараста 5 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Ахрэм Анастасія Аляксееўна
Мадэратар

Студэнцкі савет інтэрната

Кажаноўская Марыя Сяргееўна
Мадэратар

Студэнцкі савет інтэрната

Чывіль Анастасія Андрэеўна
Кіраўнік гітарнага гуртка «Рэфрэн»

Студэнцкі савет інтэрната

Яраш Лізавета Яўгенаўна
Кіраўнік гуртка «Арткафейнік»

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ