О, спорт! Ты – мір!

Пад такім лозунгам прайшла сяброўская сустрэча па футболе паміж студэнтамі з Туркменістана і Беларусі, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20.
Сустрэча запомніцца добразычлівымі водгукамі і добрым настроем.
Спорт аб'ядноўвае!

2014-10-03

Знаёмства з горадам

У гэтым навучальным годзе ў інтэрнат па вул.Убарэвіча, 20, засялілася шмат першакурснікаў, якія прыехалі з розных гарадоў і пасёлкаў нашай роднай Беларусі. Знаёмства з горадам Баранавічы і славутасцямі Брэсцкай вобласці прайшло ў выглядзе завочнай экскурсіі. Наш край багаты на традыцыі, пра што і паведаміла кіраўнік гуртка «Вяртанне да вытокаў» Т.Р. Радомская.

2014-09-26

Сход студэнцкага савету інтэрната

Трэцяга верасня ў культурна-творчым цэнтры ўніверсітэта адбыўся агульны сход жыхароў інтэрната па вул.Убарэвіча, 20.

Студэнты пазнаёміліся са студэнцкім актывам, удакладнілі пытанні аб правілах пражывання ў інтэрнаце, запісаліся ў сектары студэнцкага савета.

Нас чакае цікавае студэнцкае жыцце!
Віват, БарДУ!

2014-09-04

Ратуйся ад спайсу!

7 красавіка ў Сусветны дзень здароўя ў межах тэматычнага тыдня «Спайс – вось Вам і сп“АЙ”с» у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20,  прайшло ток-шоў “Пад грыфам “СМЯРОТНА”. Студэнты праглядзелі і абмеркавалі шэраг відэафільмаў, выказалі сваё меркаванне па пытанні прафілактыкі ўжывання наркатычных сродкаў сярод моладзі.

2014-04-10

Пагулялі з задавальненнем

26 сакавіка каманда замежных студэнтаў з вялікім жаданнем прыняла ўдзел у другім туры ўніверсітэцкай гульні «Што? Дзе? Калі?». Каманда з нецярплівасцю чакае наступнай фінальнай гульні. Удачы!

2014-03-28

20 год Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

«Канстытуцыя жыве і квітнее». Пад такой назвай прайшла інфармацыйная гадзіна ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 20.

Студэнты атрымалі інфармацыю аб тым, што 15 сакавіка 1994 года была прынята Канстытуцыя маладой краіны, якая рабіла першыя крокі на шляху да будаўніцтва нацыянальнай дзяржаўнасці. Канстытуцыя не толькі замацавала дзяржаўны суверынітэт Беларусі, але і вызначыла вектар дальнейшага развіцця. За мінулыя два дзесяцігоддзі наша краіна значна ўмацавала свой палітычны і эканамічны патэнцыял.

А ў канцы інфармацыйнай газдіны была праведзена віктарына на лепшае веданне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у якой перамогу атрымала студэнтка факультэта славянскіх і германскіх моў Трафімовіч Алёна.

2014-03-19

«5 хвілін пра галоўнае: 23 сакавіка ― выбары дэпутатаў»

14 сакавіка ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча,20, студэнты ў чарговы раз сабраліся, каб пагаварыць аб выбарах.

«5 хвілін аб галоўным: 23 сакавіка — выбары дэпутатаў» – так называлася гадзіна зносін. Студэнты атрымалі інфармацыю аб месцы размяшчэння выбарчага ўчастка, пра кандыдатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў, аб правамерным датэрміновым галасаванні.

2014-03-18

Масленіца ў інтэрнаце

Масленіца ― гэтавясёлыя провады зімы, азораныя радасным чаканнем цяпла, вясновага абнаўлення прыроды. Самае вясёлае і сытнае народнае свята.

Цэлы тыдзень працягвалася масленіца ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20. У нядзелю студэнты наладзілі «Блінны дзень». Яны прыгатавалі румяныя, апетытныя, духмяныя бліны на любы густ, якімі ласаваліся студэнты, абменьваліся рэцэптамі і частавалі адзін аднаго. Свята атрымалася!

2014-03-06

Замежныя студэнты гуляюць у «Што? Дзе? Калі?»

Замежныя студэнты прынялі актыўны ўдзел ва ўніверсітэцкай інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі?». Студэнты праявілі кемлівасць і прадэманстравалі высокі ўзровень ведаў. Супраць знатакоў гулялі і Трафімовіч Алена і Муртазіна Гузель. Аўтары пытанняў былі ўзнагарожданы падарункамі. Удзельнікі каманды прайшлі ў наступны этап серыі гульняў, таму мы шчыра пажадаем ім поспехаў і перамогі!

2014-03-06

Калі ў сэрцы жыве каханне…

Стала добрай традыцыяй святкаваць 14 лютага ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20. У гэты дзень студэнты не прапусцілі магчымасці  сказаць самыя пяшчотныя і цёплыя словы аб вялікім пачуцці. У Дзень св. Валянціна ў інтэрнаце прайшоў святочны вечар «Калі ў сэрцы жыве каханне…», працавала «Рамантычная пошта», а таксама студэнты прынялі актыўны ўдзел у акцыі «Каханне – гэта…».

2014-02-19

 

Студэнцкі савет інтэрната

Пятрова Вікторыя Аляксееўна
Старшыня студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Хандрыка Максім Андрэевіч
Намеснік старшыні студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Ганцэвіч Станіслаў Аляксеевіч
Сакратар студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Варабей Антон Віктаравіч
Кіраўнік жыллёва-бытавога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Рамейка Злата Васільеўна
Намеснік кіраўніка жыллёва-бытавога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Літоўнік Ганна Віктараўна
Кіраўнік прававога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Краўчанка Алена Ігараўна
Намеснік кіраўніка прававога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Мірончык Эвеліна Робертаўна
Кіраўнік інфармацыйна-выдавецкага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Майсеня Мікалай Ігаравіч
Намеснік кіраўніка інфармацыйна-выдавецкага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Палей Ірына Вітальеўна
Кіраўнік сектара здаровага ладу жыцця

Студэнцкі савет інтэрната

Станкевіч Лізавета Русланаўна
Кіраўнік культурна-творчага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Шынель Мацвей Аляксандравіч
Намеснік кіраўніка культурна-творчага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Тысенчук Уладзіслава Артураўна
Намеснік кіраўніка здаровага ладу жыцця

Студэнцкі савет інтэрната

Сахарук Ульяна Мікалаеўна
Стараста 1 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Бараноўская Караліна Васільеўна
Стараста 2 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Ларыёнава Дыяна Уладзіміраўна
Стараста 3 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Саладуха Павел Сяргеевіч
Стараста 4 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Касцянік Андрэй Вітальевіч
Стараста 5 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Ахрэм Анастасія Аляксееўна
Мадэратар

Студэнцкі савет інтэрната

Кажаноўская Марыя Сяргееўна
Мадэратар

Студэнцкі савет інтэрната

Чывіль Анастасія Андрэеўна
Кіраўнік гітарнага гуртка «Рэфрэн»

Студэнцкі савет інтэрната

Яраш Лізавета Яўгенаўна
Кіраўнік гуртка «Арткафейнік»

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ