Студэнты БарДУ правялі акцыю «Дзякуй, што вы ёсць»

1 кастрычніка ў нашай дзяржаве святкуецца Дзень пажылых людзей. У сувязі з гэтым прадстаўнікі студэнцкага савета інтэрната па вул. Убарэвіча, 20, правялі акцыю «Дзякуй, што вы ёсць». Стала ўжо добрай традыцыяй інтэрната  наведваць састарэлых людзей у гэты дзень з невялікімі падарункамі і цёплымі словамі. Бо, на жаль, мы часта забываем падзякаваць тым, хто стварыў нашу сучаснасць і будучыню.

2013-10-04

Студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце, азнаёміліся з правіламі ўнутранага распарадку

Жыцце ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 20 у новым навучальным годзе пачалося з азнаямлення з Правіламі ўнутранага распарадку ў студэнцкіх інтэрнатах і Загадам аб дадатковых мерах па прафілактыцы і спыненні курэння ва ўніверсітэце. Асаблівая ўвага была ўдзелена вывучэнню Дырэктывы № 1 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» і Дырэктывы № 3 ад 14 чэрвеня 2007 г. «Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі краіны».

2013-09-12

Сустрэча студэнтаў Паволжскага ўніверсітэта ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча 20

23 красавіка адбылася сустрэча студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча 20 са студэнтамі Паволжскага ўніверсітэта, якія прыехалі да нас ва ўніверсітэт на стажыроўку. Студэнты прынялі ўдзел у вучэбных занятках, семінарах, лекцыях і круглых сталах. Падчас правядзення круглага стала ў інтэрнаце госці ўніверсітэта падзяліліся ўражаннямі пра наш універсітэт, пра ўмовы пражывання ў інтэрнаце. Кожны бок расказаў, чым напоўнена жыццё студэнта ў інтэрнаце, а таксама абмяркоўвалі сяпытанні, звязаныя з сучасным студэнцкім жыццём. Сустрэча прайшла ў сяброўскай атмасферы і ў выніку паміж студэнтамі завязаліся цесныя партнёрскія і цёплыя чалавечыя адносіны.

2013-04-26

Нацыянальнае свята «Наўруз»

Заканчэнне зімы і прыход вясны – нацыянальная свята «Наўруз» 26 сакавіка святкавалі студэнты з Туркменістана. Замежныя студэнты захавалі дух Наўруза і паспрабавалі перадаць яго ўсім прысутным. Свята суправаджалася песнямі і вясёлымі танцамі. Па традыцыі раздаваліся святочныя нацыянальныя стравы.

2013-04-08

Конкурсна-забаўляльная праграма «Місс Вясна – 2013»

7 сакавіка 2012 года напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 20 была праведзена конкурсна-забаўляльная праграма «Місс Вясна – 2013». Дзяўчаты прымалі ўдзел у розных конкурсах, праявілі сваю кемлівасць, творчыя і кулінарныя здольнасці. Удзельніцы атрымалі каштоўныя прызы, а карону атрымала Джумаева Тавус.

2013-03-20

26 лютага ў КТЦ адбыўся форум студэнцкіх актываў інтэрнатаў

Праграма форума была насычана рознымі мерапрыемствамі, такімі як: музычная віктарына, спартландыя, «Што? Дзе? Калі?» і г.д. Усе сектары студэнцкіх саветаў прадэманстравалі сваю працу. Удзельнікі форума атрымалі зарад энергіі і стымул для далейшай пладавітай працы ў саставе студэнцкага савета інтэрнатаў.

2013-03-15

Конкурсна-забаўляльная праграма «Прыгажосць. Высакароднасць. Гонар »

22 лютага напярэдадні Дня Абаронца Айчыны ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 20 была праведзена конкурсна-забаўляльная праграма «Прыгажосць. Высакароднасць. Гонар ». Хлопцы з інтэрнату прадэманстравалі сваю спрытнасць, знаходлівасць, крэатыўнасць і кемлівасць. У завяршэнні журы ўзнагародзіла ўдзельнікаў памятнымі медалямі, а пераможца атрымаў галоўны прыз – карону рыцара інтэрнату.

2013-03-06

У Валенцінаў дзень прынята абменьвацца віншаваннямі, прызнаннямі, падарункамі і проста светлымі словамі і радаснымі эмоцыямі!

Студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 20, у гэты дзень не страцілі магчымасці прыняць удзел у шоу-конкурсе «У Дзень Святога Валенціна» і сказаць самыя далікатныя, цёплыя, жаданыя словы сваім блізкім і каханым людзям. На працягу ўсяго святочнага дня працавала «Рамантычная пошта», праз якую студэнты дарылі адзін адному маленькую часціцу свайго бязмежнага кахання.

2013-02-20

Сход старшынь паверхаў і блокаў, на якім абмяркоўваліся пытанні выканання Правілаў унутранага распарадку

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 20 адбыўся сход старшынь паверхаў і блокаў, на якім абмяркоўваліся пытанні выканання Правілаў унутранага распарадку. Разам з выхавацелем быў зроблены агляд спецвыпуска газеты «Мой універсітэт» «Толькі у інтэрнаце разумееш…ты апынуўся…у другім свеце…», на старонках якой асвечаны Правіла ўнутранага распарадку ў студэнцкім інтэрнаце і іншая вельмі карысная інфармацыя для студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнаце. Кожны стараста атрымаў газету для абмеркавання і вывучэння інфармацыіі са студэнтамі, якія пражываюць у блоках.

2012-12-10

Забаўляльна-конкурсная праграма «Сапраўдны студэнт»

27 лістапада 2012 года ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 20 студэнтамі арганізавана забаўляльна-конкурсная праграма «Сапраўдны студэнт», на якой студэнты-першакурснікі былі прысвечаны ў жыхары інтэрната і далі клятву выконваць правілы ўнутранага распарадку інтэрната і быць сапрауднымі студэнтамі.

2012-12-06

 

Студэнцкі савет інтэрната

Пятрова Вікторыя Аляксееўна
Старшыня студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Хандрыка Максім Андрэевіч
Намеснік старшыні студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Ганцэвіч Станіслаў Аляксеевіч
Сакратар студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Варабей Антон Віктаравіч
Кіраўнік жыллёва-бытавога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Рамейка Злата Васільеўна
Намеснік кіраўніка жыллёва-бытавога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Літоўнік Ганна Віктараўна
Кіраўнік прававога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Краўчанка Алена Ігараўна
Намеснік кіраўніка прававога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Мірончык Эвеліна Робертаўна
Кіраўнік інфармацыйна-выдавецкага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Майсеня Мікалай Ігаравіч
Намеснік кіраўніка інфармацыйна-выдавецкага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Палей Ірына Вітальеўна
Кіраўнік сектара здаровага ладу жыцця

Студэнцкі савет інтэрната

Станкевіч Лізавета Русланаўна
Кіраўнік культурна-творчага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Шынель Мацвей Аляксандравіч
Намеснік кіраўніка культурна-творчага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Тысенчук Уладзіслава Артураўна
Намеснік кіраўніка здаровага ладу жыцця

Студэнцкі савет інтэрната

Сахарук Ульяна Мікалаеўна
Стараста 1 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Бараноўская Караліна Васільеўна
Стараста 2 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Ларыёнава Дыяна Уладзіміраўна
Стараста 3 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Саладуха Павел Сяргеевіч
Стараста 4 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Касцянік Андрэй Вітальевіч
Стараста 5 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Ахрэм Анастасія Аляксееўна
Мадэратар

Студэнцкі савет інтэрната

Кажаноўская Марыя Сяргееўна
Мадэратар

Студэнцкі савет інтэрната

Чывіль Анастасія Андрэеўна
Кіраўнік гітарнага гуртка «Рэфрэн»

Студэнцкі савет інтэрната

Яраш Лізавета Яўгенаўна
Кіраўнік гуртка «Арткафейнік»

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ