«Я, ты, ён, яна ― разам здаровая нацыя!».

«Я, ты, ён, яна ― разам здаровая нацыя!». Менавіта так называлася віктарына, праведзеная сектарам здаровага ладу жыцця студэнцкага савета інтэрната.

Галоўнымі тэмамі віктарыны былі: уплыў шкодных звычак, наркотыкаў, здаровае харчаванне і чалавечы арганізм. Студэнты ахвотна адказвалі на пытанні дадзеных тэматык.

Падчас вечара студэнты праверылі сваю трапнасць, даведаліся аб выніках віктарыны і былі ўзнагароджаны салодкімі прызамі.

2017-10-03

«Пад мірным небам»

Менавіта так называлася мерапрыемства інфармацыйна-выдавецкага сектара студэнцкага савета інтэрната, прысвечанае Сусветнаму дню міру. Кожны год у трэці аўторак верасня людзі са ўсяго свету адзначаюць гэтае свята. Гэты дзень абвешчаны днём адмовы ад гвалту і спынення агню ва ўсіх кутках зямнога шара.

Актывісты студэнцкага савета расказалі аб гэтым  дні, прадэманстравалі відэаролікі аб людзях з розных куткоў свету і нікога не пакінулі раўнадушным.

Як цяжка, калі ідзе вайна,
Салдаты гінуць, паміраюць дзеці,
Я не хачу, каб яна была
Ні ў тэлевізары, ні на планеце.
Хай войны на зямлі зусім замруць
І ніколі не запылаюць ізноў.
І ў кожным доме будуць шчасце і ўтульнасць,
І людзі не застануцца без прытулку!

2017-10-03

«Доўгі шлях да ўзаемапавагі» адштурхваецца ад паняцця дэмакратыі

14 верасня ўдзельнікі культурна-творчага сектара студэнцкага савета інтэрната па вул. Убарэвіча, 20, правялі інфармацыйны вечар «Доўгі шлях да ўзаемапавагі», прысвечаны міжнароднаму Дню дэмакратыі.

Дэмакратыя ― найбольш папулярная палітычная ідэалогія ў краінах свету. Яна ўключае ў сябе ідэалы новай філасофіі: імкненне да свабоды, роўнасці, незалежнасці. Паняцце «дэмакратыя» паходзіць ад двух грэчаскіх слоў: «дэмас», што азначае «народ», і «кратэін», што азначае «кіраванне».

На інфармацыйным вечары студэнты даведаліся, што ж такое дэмакратыя і адкуль яна ўзялася. Акрамя гэтага студэнты пабывалі на «перадвыбарчых дэбатах», адказвалі на пытанні і праходзілі квэсты. Студэнты інтэрната атрымалі шмат станоўчых эмоцый і шмат новых ведаў.

2017-09-22

«Я за здаровы лад жыцця», — кажа студэнцкая моладзь ...

19 верасня адбылося мерапрыемства, падрыхтаванае сектарам здаровага ладу жыцця «Я за здаровы лад жыцця. А ты гатовы?», на якім распавялі пра шкоду курэння.

Бутан, кадмій, угарны газ, нікацін, гексамін, вінілхларыд, нафталін, ацэтон, нікацін, амоній, метанол, мыш’як, метан, палоній, радый, торый… Усяго 4000 розных па ступені таксічнасці хімічных рэчываў... Спытайце ў любога дарослага курыльшчыка, няўжо яны не ведаюць пра наступствы згубнай прыхільнасці да курэння. Адзінкі адкажуць, што не ведае. Але 40% насельніцтва Зямлі ўсё роўна не хочуць усведамляць шкоду курэння да канца.

2017-09-22

Брэйн-рынг «Барацьба за ўладу»

Брэйн-рынг – гульня, у якой перамагае самы эрудзіраваны чалавек (або каманда), які адказвае на пытанні вядучага. Гульня была арганізавана ў 1987 год знатакамі з Днепрапятроўска Б. Барадзіным, А. Балазанавай, М. Белацаркоўскай і А. Рубіным. Гульня складаецца з некалькіх баёў. Бой – гэта асобная бітва, які праводзілася да таго часу, пакуль адна з каманд не набярэ пэўную колькасць ачкоў. Звычайна кароткі бой ідзе да 3 ачкоў, доўгі – да 5 ачкоў.

13 верасня каманда інфармацыйна-выдавецкага сектара правяла брэйн-рынг «Барацьба за ўладу» паміж камандамі першакурснікаў і старшакурснікаў, дзе студэнты паказалі сваю эрудыцыю, розум і кемлівасць.

Каманда-пераможца была адорана шчодрымі падарункамі і добрым настроем.

2017-09-22

Смяяцца, каб жыць

Пад такой назвай прайшла канцэртна-забаўляльная праграма для людзей з інваліднасцю для грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства інвалідаў», падрыхтаваная сіламі студэнтаў двух сектараў (культурна-творчага і інфармацыйна-выдавецкага) інтэрната па вул. Убарэвіча, 20.

Знакава, што дадзенае мерапрыемства прайшло напярэдадні светлага свята Вялікадня. Танцавальныя нумары, жартоўныя сцэнкі, КВЗ, брэйн-рынг змянялі адзін аднаго. Асобнай пляцоўкай прайшоў імправізаваны майстар-клас па вырабе сваімі рукамі кветак з каляровай паперы маладымі людзьмі з інваліднасцю, праведзены студэнтам першага курса Зыкавым Паўлам. Студэнты ўніверсітэта – валанцёры атрада «Клопат» – аказвалі дапамогу ў вырабе кветак. 

Цёплая, амаль хатняя атмасфера суправаджала ўсё мерапрыемства. Салодкі стол і танцы завяршылі наш канцэрт. Моладзь з інваліднасцю, сыходзячы, падыходзіла да студэнтаў і арганізатара канцэртнай праграмы выхавальніка інтэрната А.Т. Дробат, сардэчна дзякавала за станоўчыя эмоцыі і выказвала жаданне зноў бачыць нас у сябе ў гасцях.

2017-04-21

Расія і Беларусь: агульная гісторыя, агульны лёс

Традыцыйна ў пачатку красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Менавіта ў 1996 годзе прэзідэнты дзвюх дзяржаў падпісалі дагавор «Аб ўтварэнні ...», а роўна праз год у красавіку 1997 года быў падпісаны сам Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі.

Народы Беларусі і Расіі звязваюць трывалыя сувязі славянскіх традыцый, значная агульнасць культуры і духоўнасці. На гэтым грунтуецца ўсё наша моцнае сяброўства і працяглае ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва. Гэтаму і была прысвечана інфармацыйная гадзіна, арганізаваная прававым сектарам інтэрната па вул.Убарэвіча, 20.

2017-04-12

Студэнцкая смехапаліклініка

Як вядома, смех падаўжае жыццё. На думку медыкаў, смех дабратворна ўплывае на фізічны стан чалавека, здымае напружанне, паніжае крывяны ціск, падаўжае жыццё. Смех - гэта бясцэнны лекар, лёгкі ў выкарыстанні і цалкам бясплатны. Члены культурна-творчага сектара інтэрната па вул.Убарэвіча, 20 стварылі спрыяльны эмацыйны фон: вясёлыя, жартоўныя сцэнкі, гульні паднялі настрой усім прысутным, зарадзілі энергіяй. Радасны смех і выдатны настрой суправаджалі кожнага ўдзельніка праграмы. Такія добрыя і пазітыўныя мерапрыемствы - адна з формаў здароўезберажэння.

2017-04-11

 «Сценка на сценку»

Адвечная гендарная спрэчка, хто круцейшы: юнакі або дзяўчаты, - знайшла свой адказ у забаўляльнай праграме «Сценка на сценку».

Культурна-творчы сектар інтэрната па вул.Убарэвіча, 20, падрыхтаваў шэраг топавых конкурсаў для абедзвюх каманд: «Хто мадней?», «Дзе я?», «Будучая мама». У выніку конкурснай праграмы пераможцай стала каманда дзяўчат.

2017-04-03

«Уплыў экалогіі на здароўе людзей»

Уплыў экалогіі на здароўе людзей стала тэмай дыскусійнай пляцоўкі, арганізаванай сектарам здаровага ладу жыцця інтэрната па вул.Убарэвіча, 20. Размова пачалася з надзённага праблемнага пытання чалавецтва «Сухоты. Гэта небяспечна?» у рамках Сусветнага дня барацьбы з туберкулёзам. Паступова дыскусія перамясцілася ў плоскасць уплыву дрэннай экалогіі на здароўе чалавека.

Экалогію фарміруе сам чалавек, які за апошняе тысячагоддзе паўплываў на яе такім чынам, што паляпшаючы сваё жыццё, запусціў механізм самазнішчэння. У свеце з'яўляецца ўсё больш і больш невылечных захворванняў, што яшчэ раз кажа пра негатыўны ўплыў экалогіі на здароўе чалавека.

У выніку дыскусійнай пляцоўкі студэнты распавялі пра сваё бачанне праблемы і прапанавалі шляхі яе вырашэння.

2017-04-03

 

Студэнцкі савет інтэрната

Пятрова Вікторыя Аляксееўна
Старшыня студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Хандрыка Максім Андрэевіч
Намеснік старшыні студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Ганцэвіч Станіслаў Аляксеевіч
Сакратар студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Варабей Антон Віктаравіч
Кіраўнік жыллёва-бытавога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Рамейка Злата Васільеўна
Намеснік кіраўніка жыллёва-бытавога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Літоўнік Ганна Віктараўна
Кіраўнік прававога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Краўчанка Алена Ігараўна
Намеснік кіраўніка прававога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Мірончык Эвеліна Робертаўна
Кіраўнік інфармацыйна-выдавецкага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Майсеня Мікалай Ігаравіч
Намеснік кіраўніка інфармацыйна-выдавецкага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Палей Ірына Вітальеўна
Кіраўнік сектара здаровага ладу жыцця

Студэнцкі савет інтэрната

Станкевіч Лізавета Русланаўна
Кіраўнік культурна-творчага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Шынель Мацвей Аляксандравіч
Намеснік кіраўніка культурна-творчага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Тысенчук Уладзіслава Артураўна
Намеснік кіраўніка здаровага ладу жыцця

Студэнцкі савет інтэрната

Сахарук Ульяна Мікалаеўна
Стараста 1 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Бараноўская Караліна Васільеўна
Стараста 2 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Ларыёнава Дыяна Уладзіміраўна
Стараста 3 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Саладуха Павел Сяргеевіч
Стараста 4 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Касцянік Андрэй Вітальевіч
Стараста 5 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Ахрэм Анастасія Аляксееўна
Мадэратар

Студэнцкі савет інтэрната

Кажаноўская Марыя Сяргееўна
Мадэратар

Студэнцкі савет інтэрната

Чывіль Анастасія Андрэеўна
Кіраўнік гітарнага гуртка «Рэфрэн»

Студэнцкі савет інтэрната

Яраш Лізавета Яўгенаўна
Кіраўнік гуртка «Арткафейнік»

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ