Нарадзіцца, жыць – лёсу падарунак!

Кожнаму з нас прырода падаравала неацэнны дар ― жыццё. Магчымасць задумацца над тым, што жыццё неацанімае, з'явілася ў маладых людзей, удзельнікаў інтэрактыўнай гутаркі з педагогам-псіхолагам В.М. Бабылёвай, якая прайшла ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 20.

У ходзе гутаркі студэнты склалі свой уласны герб-абярэг, працытавалі свае думкі і эмоцыі, працягваючы фразы, паўдзельнічалі ў складанні законаў і правілаў бяспечнага асяроддзя для жыхароў імправізаванай планеты.

Гутарка не пакінула абыякавымі яе ўдзельнікаў, выклікала эмацыйнае стаўленне да праблемы каштоўнасці жыцця.

2017-03-22

«Гонар, мужнасць, доблесць»

Тры кіты — гонар, мужнасць, доблесць — на іх быў пабудаваны рыцарскі турнір сярод юнакоў студэнцкіх інтэрнатаў, прымеркаваны Дню абаронцы Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, які прайшоў у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22. Візітныя карткі удзельнікаў адкрылі вечар, творчыя нумары юнакоў інтэрнатаў раскрылі іх як індывідуальнасці. Конкурсы, вершы, танцы, песні... А атмасфера свята закружыла удзельнікаў у рытме вальса.

2017-03-02

Правы, агульначалавечыя каштоўнасці і абавязкі чалавека

Круглы стол пад такой назвай быў арганізаваны прававым сектарам інтэрната па вул. Убарэвіча, 20. Жыццёвыя каштоўнасці чалавека - гэта падмурак, на якім грунтуецца ўсё яго жыццё. 

Агульначалавечыя каштоўнасці - гэта фундаментальныя каштоўнасці, арыенціры і нормы, маральныя каштоўнасці, якія з'яўляюцца абсалютным стандартам для людзей усіх культур і эпох. Прыярытэт правоў чалавека як вызначальны крытэрый дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы, а таксама групы абавязкаў чалавека ў жыцці: абавязкі асобы перад грамадствам, абавязкі асобы перад іншымі людзьмі, абавязкі асобы перад самім сабой, былі разгледжаны падчас круглага стала.

2017-03-02

Правілы паводзін у экстрэмальных сітуацыях

Не ўсе задумваюцца, як трэба сябе паводзіць у пэўны момант. Паводзіны ў экстрэмальнай сітуацыі вельмі важныя, бо ад гэтага многае залежыць, у тым ліку і жыццё чалавека. Прыняўшы рашэнне заставацца на месцы здарэння, неабходна прытрымлівацца асноўных правіл бяспечных паводзін, якія дазволяць выжыць. 

Ток-шоў на дадзеную тэму было арганізавана прававым сектарам інтэрната па вул.Убарэвіча, 20. Маланкі, ураганы, буры і смерчы, аварыі з уцечкай газу, хімічныя аварыі, землятрус і пажары - гэта толькі невялікі пералік тэхнагенных катастроф, якiя з'яўляюцца рэаліямі нашага часу. 

Студэнты азнаёміліся з асноўнымі правіламі паводзін у надзвычайных сітуацыях. Быў прадэманстраваны відэаролік аб правілах паводзін чалавека ў экстрэмальных сітуацыях.

2017-03-02

«10 падстаў закахацца»

Выдатная ідэя падняць настрой як удзельнікам, так і гледачам! Яркае неардынарнае мерапрыемства да Дня святога Валянціна прыцягнула ўвагу дзяўчат і маладых людзей інтэрната па вул.Убарэвіча, 20. Гульню падрыхтавалі інфармацыйна-выдавецкі і культурна-творчы сектары. У зале панавала нязмушаная абстаноўка зносін і гумару: сцэнкі, конкурсы, песні. З чатырох пар была абрана ЛЕПШАЯ.

2017-02-16

«Не чырвоная дата ў скрыжалях ...»

15 лютага - дзень урачысты і сумны, ён заўсёды праходзіць са слязамі на вачах і болем у сэрцы. Гэта дзень вываду войскаў з Афганістана - і гэта не толькі падстава аддаць даніну памяці тым, хто загінуў у гэтай страшнай вайне. Гэта яшчэ і знак таго, што неабходна клапаціцца пра тых, хто прайшоў бессэнсоўную і нікому не патрэбную вайну, якая доўжылася амаль 3 тысячы 340 дзён.

Перадгісторыя канфлікту і прычыны ўводу абмежаванага кантынгенту войскаў, лёсавызначальны красавік, складанасці вываду войскаў з Афганістана, страты воінаў - пра ўсё гэта распавялі члены прававога сектара ў ходзе вечара-рэквіема.

2017-02-16

Дзе ёсць насілле - няма сям'і

Студэнцкі актыў інтэрната па вул. Убарэвіча, 20, правёў мерапрыемства аб праблеме сучаснага грамадства - хатнім гвалце, мэта якога - развянчаць міф пра хатні гвалт: б'е, значыць кахае. 

У ходзе інфармацыйнага альбома закрануты важныя моманты: як не стаць ахвярай гвалту, этапы, што могуць прывесці да хатняга гвалту, як сябе паводзіць у такой сітуацыі, куды неабходна звяртацца. 

Студэнтам прапанаваны да прагляду відэаролікі «Не гвалту ў сем'ях», «Так не павінна быць у сям'і», «Б'е, значыць кахае. Развенчваем міфы пра хатні гвалт» па прафілактыцы хатняга гвалту ў рамках штогадовай рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «Дом без гвалту!» з наступным абмеркаваннем прагледжаных сюжэтаў.

2017-02-14

«ААН: правы чалавека 365 дзён у годзе»

Як мінімум раз у год мы чуем па тэлебачанні ці чытаем у інтэрнэце аб тым, што 10 снежня – Дзень правоў чалавека. Але далёка не ўсе ведаюць, чаму менавіта гэтая зімовая дата абраная для таго, каб адзначыць гэтае свята. Што ж яно азначае? Пра гэта распявядалі на вусным часопісе члены прававога сектара інтэрната па вул.Убарэвіча, 20.

Шмат хто называе яго «святам праваабаронцаў», і яны не вельмі далёкія ад ісціны. Уся справа ў тым, што менавіта тады, у 1948 годзе прыняты вельмі важны дакумент. Ён, уласна, і паклаў пачатак сучаснаму паняццю пра тое, што такое правы чалавека. Гэта адбылося 10 снежня 1948 г. на пасяджэнні Генеральнай Асамблеі, новай міждзяржаўнай структуры – Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Яна толькі пачынала сваю працу і мела патрэбу ў прыняцці пастаноў і дэкларацый.

Магчыма, многія з нас і скажуць, што гэтая Дэкларацыя – усяго толькі ліст паперы. Аднак справа ў тым, што гэта агульнапрызнаны стандарт правоў чалавека. Іх можна парушыць, але нельга адняць. Таму патрабаваць выканання гэтых правоў не толькі можна, але і трэба. Нездарма ў 1993 годзе ўдзельнікі сусветнай канферэнцыі ў Вене, якая сабрала 171 дзяржаву, пацвердзілі сваю прыхільнасць Дэкларацыі і гатоўнасць сваіх урадаў кіравацца гэтым стандартам. Вось чаму Міжнародны дзень правоў чалавека – гэта дата, якая нагадвае аб тым, што існуюць прынцыпы і нормы, якія нас ахоўваюць.

2016-12-21

«Кіно павінна прымусіць гледача забыць пра тое, што ён сядзіць у кіно» (Р. Паланскі)

Кіно ўяўляе сабой адзін з самых масавых відаў сучаснага мастацтва. Цяжка пераацаніць уплыў кінематографа на светапогляд гледачоў. Беларусь імкнецца ўнесці дастойны ўклад у сусветную кінаіндустрыю і штогод адзначае прафесійнае свята работнікаў гэтай галіны эканомікі. Дзень беларускага кіно штогод адзначаецца 17 снежня, і па традыцыі яго святкуюць рэжысёры, сцэнарысты, акцёры, касцюмеры і грымёры, дэкаратары і харэографы, а таксама пастаноўшчыкі трукаў, аператары, кінакампазітары, каскадзёры і многія іншыя работнікі кінаіндустрыі. Свята было ўстаноўлена Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 снежня 1994 г. № 260, паўторна замацавана Указам ад 26 сакавіка 1998 г. № 157.

Прадстаўнікі беларускай кінаіндустрыі таксама прымаюць удзел у Канскім кінафестывалі. У закрытым паказе ў 2015 годзе ў Канах прайшла прэзентацыя фільма «Мы, браты», якая выйдзе ў сусветны кінапракат пад назвай «Код Каіна» (The Code of Cain). Таксама на 68-м кінафестывалі быў паказаны фільм французскага рэжысёра Арно Дзеплешана «Тры ўспаміны з маёй маладосці», частка якога здымалася ў Мінску.

Караткаметражка «Кармілец», якая з'яўляецца рэкламным ролікам беларускіх трактароў, адзначана на міжнародным фестывалі The Cannes Corporate Media & TV Awards 2016 ў французскіх Канах. Ролік заваяваў срэбныя ўзнагароды ў намінацыях «Іміджавы фільм» і «Унутраныя камунікацыі». «Ідэя пра здымкі такога фільма, дзе б распавядалася пра тое, як у розных краінах працуе трактар «Беларус » – наш галоўны брэнд – належыць заводу, мы планавалі зняць такі фільм да 70-годдзя прадпрыемства і зрабілі гэта», – распавёў начальнік упраўлення пратаколу і рэкламы МТЗ Сяргей Пятухоў.

Інфармацыйны агляд конкурсных беларускіх фільмаў, якія прынялі ўдзел у прэстыжным міжнародным кінафестывалі ў Канах, прадставіў інфармацыйна-выдавецкі сектар студэнтаў інтэрната па вул.Убарэвіча, 20.

2016-12-21

«Бязвыплатны донар - гонар нашай краіны»

Мэта інфармацыйнай гадзіны, арганізаванай членамі валанцёрскага атрада «Клопат» інтэрната па вул. Убарэвіча, 20, – прыцягнуць у шэрагі бязвыплатнага донарства як мага больш студэнцкай моладзі. Бо донар - не пасада, не прафесія. Так называюць чалавека, які па добрай волі, сардэчнай спагадлівасці дае сваю кроў для хворых людзей.

Донарства – гэта грамадзянскі абавязак. Адгукнуўшыся на заклік, кожны з будучых донараў, хто ўпершыню прыйшоў ва ўстанову службы крыві, задумваецца над пытаннямі: ці бяспечна здаваць кроў, ці з'яўляецца гэтая працэдура балючай, хто можа здаваць кроў і як часта, хто не павінен здаваць, як донарства ўплывае на здароўе чалавека.

Быць ці не быць бязвыплатным донарам – гэта ваша рашэнне. Здароўе нацыі, як маральнае, так і фізічнае, вызначаецца менавіта тым, як вы адкажаце на гэтае пытанне. Прыняўшы аднойчы рашэнне стаць БЯЗВЫПЛАТНЫМ ДОНАРАМ, вы станеце іншым чалавекам – дарыльшчыкам жыцця.

2016-12-08

 

Студэнцкі савет інтэрната

Пятрова Вікторыя Аляксееўна
Старшыня студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Хандрыка Максім Андрэевіч
Намеснік старшыні студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Ганцэвіч Станіслаў Аляксеевіч
Сакратар студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Варабей Антон Віктаравіч
Кіраўнік жыллёва-бытавога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Рамейка Злата Васільеўна
Намеснік кіраўніка жыллёва-бытавога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Літоўнік Ганна Віктараўна
Кіраўнік прававога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Краўчанка Алена Ігараўна
Намеснік кіраўніка прававога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Мірончык Эвеліна Робертаўна
Кіраўнік інфармацыйна-выдавецкага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Майсеня Мікалай Ігаравіч
Намеснік кіраўніка інфармацыйна-выдавецкага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Палей Ірына Вітальеўна
Кіраўнік сектара здаровага ладу жыцця

Студэнцкі савет інтэрната

Станкевіч Лізавета Русланаўна
Кіраўнік культурна-творчага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Шынель Мацвей Аляксандравіч
Намеснік кіраўніка культурна-творчага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Тысенчук Уладзіслава Артураўна
Намеснік кіраўніка здаровага ладу жыцця

Студэнцкі савет інтэрната

Сахарук Ульяна Мікалаеўна
Стараста 1 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Бараноўская Караліна Васільеўна
Стараста 2 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Ларыёнава Дыяна Уладзіміраўна
Стараста 3 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Саладуха Павел Сяргеевіч
Стараста 4 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Касцянік Андрэй Вітальевіч
Стараста 5 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Ахрэм Анастасія Аляксееўна
Мадэратар

Студэнцкі савет інтэрната

Кажаноўская Марыя Сяргееўна
Мадэратар

Студэнцкі савет інтэрната

Чывіль Анастасія Андрэеўна
Кіраўнік гітарнага гуртка «Рэфрэн»

Студэнцкі савет інтэрната

Яраш Лізавета Яўгенаўна
Кіраўнік гуртка «Арткафейнік»

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ