Адзін раз у год

Стала добрай традыцыяй праводзіць дзень імянінніка ўінтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20.
У чарговы раз сабраліся ў адным крузе студэнты, каб разам адсвяткаваць Дзень нараджэння, ― свята, якога чакалі цэлы год. Спецыяльна для імяніннікаў была падрыхтавана віншавальная праграма: музычныя нумары, конкурсы і «скарбонка сюрпрызаў». Выпечку да гарбаты прыгатавалі члены гуртка «Гатуем разам» пад кіраўніцтвам Шугалевіч Яны і Тувакмедавай Захрэ.
Гэты дзень пакінуў у сэрцы кожнага прысутнага толькі прыемныя ўспаміны, а самае галоўнае ― яшчэ больш з'яднаў студэнцкі калектыў.

2013-12-18

Туркменскія студэнты прынялі ўдзел у выбарах парламента

15 снежня туркменскія студэнты прынялі ўдзел у галасаванні ў рамках выбараў дэпутатаў Меджліса (парламенту) Туркменістана, якія адбыліся пры Пасольстве ў горадзе Мінску.

2013-12-18

Гатуем разам

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20, прайшло чарговае планавае пасяджэнне гуртка «Гатуем разам». Усе, хто любіць выпечку, збегліся на прыемны пах хатніх булачак. Кіраўнік гуртка Шугалевич Яна распавядала аб сакрэтах прыгатавання духмяных залацістых булачак.
Замежныя студэнты з цікавасцю назіралі за працэсам і з нецярпеннем чакалі прыгатаваных булачак. Студэнткі з радасцю падзяліліся сваімі рэцэптамі прыгатавання нацыянальнай туркменскай ежы і навучылі варыць суп з хатняй лапшой.

2013-12-18

«Жывём па закону!»

21 лістапада ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20, адбылася сустрэча непаўналетніх студэнтаў з інспектарам па справах непаўналетніх РАУС г. Баранавічы Стахейка Кацярынай Віктараўнай. У час мерапрыемства пад назвай «Ты і твае правы» інспектар расказала аб адказнасці непаўналетніх, якія здзейснілі адміністрацыйныя правапарушэнні, а таксама растлумачыла іх правы і абавязкі.

2013-11-25

Напярэдадні Дня студэнта сяброўства правіла балем

14 лістапада ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20, прайшоў вечар, прысвечаны Дню студэнта. Свята сабрала разам беларускіх і замежных студэнтаў і дазволіла кожнаму праявіць сябе ў цікавай конкурсна-займальнай праграме «Дзядкі і навічкі». Усе, хто прысутнiчаў на свяце, мелі магчымасць ацаніць кемлівасць і знаходлівасць як старшакурснікаў-«дзядкоў», так і першакурснікаў-«навічкоў». Абедзьве каманды атрымалі заслужаныя прызы і бурныя авацыі.
З упэўненасцю можна сказаць, што вечар атрымаўся, бо ён прынёс шмат станоўчых эмоцый і шчырых усмешак, а самае галоўнае ― сяброўства правіла балем.

2013-11-20

Асэнсоўваючы мінулае, будуем будучыню ...

Не адно пакаленне нашых продкаў нарадзілася і вырасла пад чырвонымі сцягамі Кастрычніка, змагалася за свабоду, будавала новае жыццё, змагалася за мір. У знак павагі да слаўных традыцый і здзяйсненняў многіх пакаленняў студэнты, якія пражываюць па вул. Убарэвіча, 20, у дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі правялі гадзіну зносін «7 лістапада. Дата ў гісторыі», бо толькі асэнсаваўшы мінулае можна пабудаваць будучыню.

2013-11-11

Такі далёкі і такі блізкі Туркменістан!

Мерапрыемства да Дня Незалежнасці Туркменістана арганізавалі і правялі замежныя студэнты, якія пражываюць у інтэрнатах універсітэта. На свята запрасілі і беларускіх студэнтаў.

Студэнты з Туркменістана з вялікай павагай і любоўю расказалі аб дзяржаўным ладзе і дзяржаўных сімвалах краіны, паказалі відэапрэзентацыю аб туркменскіх дыванах і ахалтэкінскіх скакунах. Студэнты з Туркменістана спявалі песні на сваёй роднай мове, выконвалі масавыя нацыянальныя танцы. Велізарнае ўражанне аказаў нацыянальны туркменскі танец «Кушдзебдзі».

2013-11-08

Наш абярэг – МАЦІ

Мама – гэта анёл-захавальнік, які  заўсёды абараняе ад непрыемнасцяў, перажыванняў і праблем. «Мой абярэг – МАЦІ» – так называўся конкурс малюнкаў, фотакалажаў  і буклетаў, прысвечаны  Дню маці. Студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20, прынялі актыўны ўдзел у конкурсе і такім чынам выказалі падзяку і любоў сваім маці.

2013-10-21

Лепшыя студэнты-актывісты наведалі Мірскі замак

Лепшыя студэнты-актывісты інтэрната па вул. Убарэвіча, 20, разам з выхавальнікам Малышка Ганнай Уладзіміраўнай наведалі Мірскі замак. У час займальнай экскурсіі студэнты пазнаёміліся з гісторыяй Мірскага замка, даведаліся пра многія цікавя гістарычныя факты. У інтэрнат студэнты вярнуліся з новымі ўражаннямі і сувенірамі.

2013-10-11

Настаўнік! Гэта гучыць ганарова!

У першую нядзелю кастрычніка ў Беларусі настаўнікі адзначаюць прафесійная свята – Дзень настаўніка! Студэнты, якія пражываюць ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20, падрыхтавалі да гэтага свята віншавальную газету пад назвай «Настаўнік – гэта гучыць ганарова», у якой змясцілі свае віншаванні і выказалі словы падзякі сваім выкладчыкам, а таксама не пакінулі без увагі будучых настаўнікаў, якія пражываюць у нашым інтэрнаце.

2013-10-09

 

Студэнцкі савет інтэрната

Пятрова Вікторыя Аляксееўна
Старшыня студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Хандрыка Максім Андрэевіч
Намеснік старшыні студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Ганцэвіч Станіслаў Аляксеевіч
Сакратар студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Варабей Антон Віктаравіч
Кіраўнік жыллёва-бытавога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Рамейка Злата Васільеўна
Намеснік кіраўніка жыллёва-бытавога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Літоўнік Ганна Віктараўна
Кіраўнік прававога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Краўчанка Алена Ігараўна
Намеснік кіраўніка прававога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Мірончык Эвеліна Робертаўна
Кіраўнік інфармацыйна-выдавецкага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Майсеня Мікалай Ігаравіч
Намеснік кіраўніка інфармацыйна-выдавецкага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Палей Ірына Вітальеўна
Кіраўнік сектара здаровага ладу жыцця

Студэнцкі савет інтэрната

Станкевіч Лізавета Русланаўна
Кіраўнік культурна-творчага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Шынель Мацвей Аляксандравіч
Намеснік кіраўніка культурна-творчага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Тысенчук Уладзіслава Артураўна
Намеснік кіраўніка здаровага ладу жыцця

Студэнцкі савет інтэрната

Сахарук Ульяна Мікалаеўна
Стараста 1 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Бараноўская Караліна Васільеўна
Стараста 2 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Ларыёнава Дыяна Уладзіміраўна
Стараста 3 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Саладуха Павел Сяргеевіч
Стараста 4 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Касцянік Андрэй Вітальевіч
Стараста 5 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Ахрэм Анастасія Аляксееўна
Мадэратар

Студэнцкі савет інтэрната

Кажаноўская Марыя Сяргееўна
Мадэратар

Студэнцкі савет інтэрната

Чывіль Анастасія Андрэеўна
Кіраўнік гітарнага гуртка «Рэфрэн»

Студэнцкі савет інтэрната

Яраш Лізавета Яўгенаўна
Кіраўнік гуртка «Арткафейнік»

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ