Сход-знаёмства першакурснікаў з адміністрацыяй і актывам прайшоў у інтэрнаце

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20, прайшоў сход-знаёмства першакурснікаў з адміністрацыяй і актывам інтэрната. Загадчык інтэрната А.В. Андрыйчук і выхавальнік В.М. Бернат азнаёмілі з Правіламі ўнутранага распарадку ў інтэрнаце, адказалі на пытанні, якія цікавяць жыхароў інтэрната.

Кіраўнікі сектараў студэнцкага савета распавялі пра сваю працу, традыцыях інтэрната, тым самым прыцягнулі многіх першакурснікаў да актыўнай грамадскай, творчай, спартыўнай дзейнасці.

2018-09-11

Відэалекторый «Наркотыкі. Сакрэты маніпуляцый»

Да Міжнароднага дня барацьбы з наркотыкамі студэнты сектара здаровага ладу жыцця, якія пражываюць у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 20, правялі відэалекторый на тэму «Наркотыкі. Сакрэты маніпуляцый», дзе распавялі пра шкоду наркотыкаў, а таксама нагадалі пра адказнасць перад законам за ўжыванне, распаўсюджванне і збыт наркотыкаў.

Памылкова думаць, што наркаманія - заканамерны і чаканы вынік для пачаткоўцаў-спажыўцоў. Спытайце любога наркамана, ці збіраўся ён стаць такім, якім стаў? Наўрад ці ён скажа «так». 

Так што калі табе патрэбна жыццё без наркотыкаў - не выпрабоўвай лёс. Не выпрабоўвай ні сваю волю, ні сваё здароўе. Не гуляй у гульню, у якой не бывае пераможцаў.

2018-06-28

Відэалекторый «Тытунь і хваробы сэрца»

Праблема барацьбы з тытунекурэннем была ўзнята падчас відэалекторыя, арганізаванага сектарам здаровага ладу жыцця студсавета інтэрната па вул.Убарэвіча, 20.

Інфармацыйна-адукацыйны кірунак лекторыя звязаны з досыць сур’ёзнай праблемай — распаўсюджваннем тытунекурэння ў Беларусі. Штогод ад хвароб, звязаных з курэннем, паміраюць 15,5 тыс жыхароў рэспублікі. Кожная выкураная цыгарэта скарачае жыццё чалавека на 14 хвілін, а курэнне ў цэлым скарачае працягласць жыцця на 5-7 гадоў у параўнанні з людзьмі, якія не кураць. Гэтую інфармацыю стараліся данесці студэнтам вядучыя відэалекторыя.

2018-06-01

БарДУ, бывай!

У жыцці студэнтаў хутка наступіць цяжкі час. Час, калі ўсё вакол замірае, і здаецца, што выйсця больш няма. Сесія ... Нам усё па плячы і мы не будзем пасаваць перад цяжкасцямі, а адважна рынемся ў бой, пакараючы вяршыні залікаў і экзаменаў. 

Нашы дарагія выпускнікі прайшлі доўгі шлях да запаветнай мэты, шмат чаго дамагліся і набылі бясцэнны вопыт, а зараз іх чакае адпраўная кропка ў дарослае жыццё — дыплом. 

Традыцыйна ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20 праводзіцца мерапрыемства, прысвечанае выпускнікам. У гэтым годзе культурна-творчы сектар падрыхтаваў цікавую і яркую праграму для віноўнікаў урачыстасці. Жарты, сцэнкі, цёплыя пажаданні адзін аднаму — усё гэта знайшло тут месца. 

Дарагія нашы выпускнікі, жадаем вам поспехаў ва ўсіх пачынаннях, моцнага здароўя, веры ў сябе і ў свае сілы. 

Як кажуць, «Калі адна мара спраўдзілася, адпраўляйся за новай!». Ніколі не сумнявайцеся ў сваіх магчымасцях. 

У добры шлях!

2018-05-25

«Смяяцца, каб жыць!»

Традыцыйная канцэртна-забаўляльная праграма «Смяяцца, каб жыць!», падрыхтаваная сіламі студэнтаў студэнцкага савета інтэрната па вул.Убарэвіча, 20, пад кіраўніцтвам А.Бабко, прайшла ў красавіку для грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў».

Актывісты інтэрната арганізавалі канцэртна-забаўляльную праграму для людзей з інваліднасцю: танцавальныя нумары, жартоўныя сцэнкі, майстар-клас па вырабе жураўлікаў з паперы. Скончылася мерапрыемства выдатнай дыскатэкай. 

Кіраўнік аб'яднання Ж. Сасніцкая адзначыла, што склаліся вельмі цёплыя ўзаемаадносіны паміж студэнтамі і маладымі людзьмі з таварыства інвалідаў.

2018-04-23

«Студэнцкая смехапаліклініка»

Як вядома, смех падаўжае жыццё. На думку медыкаў, смех дабратворна ўплывае на фізічны стан чалавека, здымае напружанне, паніжае крывяны ціск, падаўжае жыццё. Смех – гэта бясцэнныя лекі, лёгкія ў выкарыстанні і цалкам бясплатныя. 

Члены культурна-творчага сектара студэнцкага савета інтэрната па вул. Убарэвіча, 20, стварылі спрыяльны эмацыйны фон ўдзельнікам мерапрыемства «Студэнцкая смехапаліклініка». Вясёлыя, жартоўныя інсцэніроўкі паднялі настрой усім прысутным, зарадзілі энергіяй. Радасны смех і выдатны настрой суправаджалі кожнага ўдзельніка праграмы.

2018-04-05

Расія і Беларусь: агульная гісторыя, агульны лёс

Традыцыйна 2 красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты дзвюх дзяржаў падпісалі дагавор аб утварэнні саюзнай дзяржавы, а роўна праз год у красавіку 1997 года быў падпісаны сам Дагавор аб саюзе Беларусі і Расіі. Народы Беларусі і Расіі звязваюць трывалыя повязі славянскіх традыцый, значная агульнасць культуры і духоўнасці. Гэтай падзеі і была прысвечана інфармацыйная гадзіна, арганізаваная інфармацыйна-выдавецкім сектарам інтэрната па вул. Убарэвіча, 20.

Мэтай мерапрыемства з’яўляецца выхаванне ў студэнтаў міралюбнасці, фарміраванне павагі і прызнання культуры дзвюх краін, выяўленне агульных старонак ў гісторыі і культуры Беларусі і Расіі.

Ах, дарога ад Масквы да Мінска,
Нітачка надзеі на адзінства.
Ты адна без межаў засталася.
Захавайся, родная, захавайся!

2018-04-04

Спынім сухоты разам!

Сухоты - адно з самых распаўсюджаных у свеце інфекцыйных захворванняў. Гэтая хвароба не ведае межаў і сацыяльных бар’ераў. Мікрабактэрыяй туберкулёзу інфіцыравана больш за 1\3 насельніцтва зямнога шара. З іх кожны год захворвае ад 8 да 10 мільёнаў чалавек, паміраюць каля двух мільёнаў чалавек. Пра гэта і многае іншае сёння распавялі члены сектара здаровага ладу жыцця студэнцкага савета інтэрната па вул. Убарэвіча, 20. Пасля чаго была праведзена віктарына, за правільныя адказы студэнты былі ўзнагароджаны салодкімі прызамі. Вечар быў завершаны квэстам, дзе камандам трэба было скласці сказы са знойдзеных словазлучэнняў.

2018-03-23

Наўруз Байрам

Штогод у нашым універсітэце адзначаецца веснавое свята Наўруз Байрам. Па традыцыі студэнты радуюць нас энергічнымі танцамі, меладычнымі песнямі, ігрой на інструментах, рознымі стравамі і прысмакамі. 

Наўруз — свята народнага аптымізму, перамогі жыватворных сіл прыроды, яе красавання. І па гэты дзень Наўруз Байрам застаецца самым масавым і папулярным у народзе святам.

2018-03-22

Хатынь – сімвал вечнай памяці і смутку беларускага народа

Хатынь – вёска ў Беларусі, знішчаная 22 сакавіка 1943 года карным атрадам у якасці помсты за забойства некалькіх нямецкіх вайскоўцаў.

19 сакавіка прававы сектар студэнцкага савета інтэрната па вул. Убарэвіча, 20, правёў інфармацыйную гадзіну «Хатынь – сімвал вечнай памяці і смутку беларускага народа», прысвечаную 75-годдзю хатынскай трагедыі. 

У гэты вечар студэнты паведамілі аб гэтай жудаснай падзеі, а таксама неаднаразова згадвалі пра мужнасць, гераізм і адвагу беларускага народа.

2018-03-21

 

Студэнцкі савет інтэрната

Пятрова Вікторыя Аляксееўна
Старшыня студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Хандрыка Максім Андрэевіч
Намеснік старшыні студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Ганцэвіч Станіслаў Аляксеевіч
Сакратар студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Варабей Антон Віктаравіч
Кіраўнік жыллёва-бытавога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Рамейка Злата Васільеўна
Намеснік кіраўніка жыллёва-бытавога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Літоўнік Ганна Віктараўна
Кіраўнік прававога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Краўчанка Алена Ігараўна
Намеснік кіраўніка прававога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Мірончык Эвеліна Робертаўна
Кіраўнік інфармацыйна-выдавецкага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Майсеня Мікалай Ігаравіч
Намеснік кіраўніка інфармацыйна-выдавецкага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Палей Ірына Вітальеўна
Кіраўнік сектара здаровага ладу жыцця

Студэнцкі савет інтэрната

Станкевіч Лізавета Русланаўна
Кіраўнік культурна-творчага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Шынель Мацвей Аляксандравіч
Намеснік кіраўніка культурна-творчага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Тысенчук Уладзіслава Артураўна
Намеснік кіраўніка здаровага ладу жыцця

Студэнцкі савет інтэрната

Сахарук Ульяна Мікалаеўна
Стараста 1 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Бараноўская Караліна Васільеўна
Стараста 2 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Ларыёнава Дыяна Уладзіміраўна
Стараста 3 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Саладуха Павел Сяргеевіч
Стараста 4 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Касцянік Андрэй Вітальевіч
Стараста 5 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Ахрэм Анастасія Аляксееўна
Мадэратар

Студэнцкі савет інтэрната

Кажаноўская Марыя Сяргееўна
Мадэратар

Студэнцкі савет інтэрната

Чывіль Анастасія Андрэеўна
Кіраўнік гітарнага гуртка «Рэфрэн»

Студэнцкі савет інтэрната

Яраш Лізавета Яўгенаўна
Кіраўнік гуртка «Арткафейнік»

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ