.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 20

Навіны інтэрната

 

 

Інфармацыйная гадзіна «Выбары-2019»

28 кастрычніка прававы сектар студэнцкага савета інтэрната па вул. Убарэвіча, 20, правёў інфармацыйную гутарку, прысвечаную выбарам дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, якія запланаваны на 17 лістапада.

Прысутным распавялі аб тым, якое значэнне мае іх удзел у гэтым мерапрыемстве. Таксама патлумачылі, дзе мы можам прайсці галасаванне, у якія тэрміны. Напрыканцы вечара, каб замацаваць веды, была прадстаўлена віктарына ў выглядзе крыжаванкі.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Наумцава Марына Міхайлаўна, тэлефон: 66 53 79

Інфармацыйная гадзіна «Выбары-2019» Інфармацыйная гадзіна «Выбары-2019»

2019-11-01

Інфармацыйная гадзіна «Пажарная бяспека»

Жыллёва-бытавы сектар студэнцкага савета інтэрната па вул. Убарэвіча, 20, правёў інфармацыйную гадзіну, прысвечаную пажарнай бяспецы.

Вядучыя расказалі прысутным пра тое, як агонь стаў неад’емным памочнікам чалавека і як гэты сябар аказаўся нашым лютым ворагам. Былі таксама праведзены гульні і віктарына, пераможцы якіх былі ўзнагароджаны салодкім прызам.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Наумцава Марына Міхайлаўна, тэлефон: 66 53 79

Інфармацыйная гадзіна «Пажарная бяспека» Інфармацыйная гадзіна «Пажарная бяспека» Інфармацыйная гадзіна «Пажарная бяспека» Інфармацыйная гадзіна «Пажарная бяспека»

2019-11-01

Музычна-гульнявая праграма «Музычны батл»

Інфармацыйна-выдавецкі сектар студэнцкага савета інтэрната па вул. Убарэвіча, 20, правёў музычны батл. Студэнты расказалі пра тое, як з’явілася музыка, якія стылі музыкі існуюць. Арганізатары мерапрыемства таксама правялі гульню, падчас якой камандам-удзельніцам трэба было прайсці чатыры станцыі, на кожнай з якіх яны выконвалі розныя заданні: успаміналі песні пра восень, удзельнічалі ў віктарыне, адгадвалі песню па фразе і па мелодыі.

Каманда-пераможца і каманды-ўдзельніцы былі ўзнагароджаны прызамі.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Матчэня Марына Міхайлаўна, тэлефон: 66 53 79

Музычна-гульнявая праграма «Музычны батл» Музычна-гульнявая праграма «Музычны батл» Музычна-гульнявая праграма «Музычны батл» Музычна-гульнявая праграма «Музычны батл» Музычна-гульнявая праграма «Музычны батл»

2019-10-22

Квэст-гульня «Самая любімая на свеце...»

Сярод шматлікіх святаў у нашай краіне Дзень маці займае асаблівае месца. Гэта цёплае і сардэчнае свята, прысвечанае самаму дарагому і блізкаму чалавеку. У гэты дзень гучаць словы падзякі ўсім маці.

Навучэнцы з культурна-творчага сектара студэнцкага савета інтэрната па вул. Убарэвіча, 20, зладзілі квэст-гульню. Удзельнікам трэба было за кароткі час прайсці шмат выпрабаванняў. Пасля гульнi ўсе дружна праспявалі ўсім вядомую песню маманцёнка.

Любіце і радуйце сваіх мам — яны каштоўней за ўсё на свеце.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Матчэня Марына Міхайлаўна, тэлефон   66 53 79

Квэст-гульня «Самая любімая на свеце...» Квэст-гульня «Самая любімая на свеце...» Квэст-гульня «Самая любімая на свеце...» Квэст-гульня «Самая любімая на свеце...» Квэст-гульня «Самая любімая на свеце...» Квэст-гульня «Самая любімая на свеце...»

2019-10-22

Інфармацыйная гадзіна «Погляд у сучаснасць - крок у будучыню»

Прававы сектар студэнцкага савета інтэрната па вул.Убарэвіча, 20, правёў мерапрыемства, прысвечанае перапісу насельніцтва, які пачаўся з 4 кастрычніка. Студэнтам распавялі некаторыя факты з гісторыі, тым самым падкрэсліўшы значнасць дадзенага працэсу. У канцы вечара была прадстаўлена прэзентацыя, дзе было паэтапна паказана, як грамадзяне Рэспублікі Беларусь, у тым ліку і студэнты, могуць паўдзельнічаць у перапісе праз Інтэрнэт.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Матчэня Марына Міхайлаўна, тэлефон   66 53 79

Інфармацыйная гадзіна «Погляд у сучаснасць - крок у будучыню» Інфармацыйная гадзіна «Погляд у сучаснасць - крок у будучыню» Інфармацыйная гадзіна «Погляд у сучаснасць - крок у будучыню»

2019-10-04