.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 20

Навіны інтэрната

 

 

«Традыцыі і культура Беларусі і Туркменістана»

29 верасня ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 20, прайшла інтэлектуальная гульня «Традыцыі і культура Беларусі і Туркменістана», арганізаваная кіраўніком культурна-творчага сектара студэнцкага савета інтэрната. 

У гульні прымалі ўдзел студэнты інтэрната, якія выказалі жаданне праявіць свае інтэлектуальныя здольнасці ў няпростым паядынку. Гульня праводзілася ў адзін этап, вядучыя задалі студэнтам каля 50 пытанняў на розныя тэмы: нацыянальныя касцюмы, гербы і сцягі, традыцыі і інш. Пытанні былі не толькі па гісторыі, геаграфіі, але і і аб законах, флоры і фауне, музычных інструментах і нацыянальных стравах. 

Вядома, не абышлося і без долі напружання, бо, так ці інакш, усе прыйшлі змагацца за перамогу.

«Традыцыі і культура Беларусі і Туркменістана» «Традыцыі і культура Беларусі і Туркменістана» «Традыцыі і культура Беларусі і Туркменістана»

2016-10-03

«Ёсць такая нацыя - студэнты»

22 верасня ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 20, культурна-творчым сектарам студэнцкага савета інтэрната было арганізавана культурна-забаўляльная праграма «Ёсць такая нацыя - студэнты», прысвечаная нашым першакурснікам. Студэнтаў чакаў бязмежны паток пазітыўных эмоцый, уражанняў і, вядома ж, новых знаёмстваў.

«Ёсць такая нацыя - студэнты» «Ёсць такая нацыя - студэнты» «Ёсць такая нацыя - студэнты» «Ёсць такая нацыя - студэнты» «Ёсць такая нацыя - студэнты»

2016-09-27

«Гульня на выжыванне»

21 верасня ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 20, актывам студэнцкага савета было арганізавана і праведзена забаўляльнае мерапрыемства пад назвай «Гульня на выжыванне». Студэнтаў чакала прыемная атмасфера творчых гульцоў і дасціпных вядучых. Усе ўдзельнікі і арганізатары незабыўна правялі вечар і пазнаёміліся з «новенькімі» жыхарамі інтэрната.

«Гульня на выжыванне» «Гульня на выжыванне»

2016-09-23

Сход для студэнтаў I курса, якія пражываюць ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20

Адбыўся сход для першакурснікаў, якія засяліліся ў інтэрнат. На сходзе загадчык інтэрната В.С.Горбач пазнаёміла студэнтаў з іх абавязкамі і з правіламі ўнутранага распарадку, адказала на іх пытанні. Выхавальнік А. А. Дубянюк падкрэсліла, што тут створаны ўсе ўмовы для развіцця асобасных якасцяў кожнага студэнта. Актыўная грамадская, творчая, спартыўная дзейнасць - гэта выдатная магчымасць знайсці новых сяброў і бліжэй пазнаёміцца з традыцыямі інтэрната.

Сход для студэнтаў I курса, якія пражываюць ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20 Сход для студэнтаў I курса, якія пражываюць ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20

2016-09-16

Відэалекторый «Напоўні жыццё сэнсам»

Студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20, наведалі відэалекторый «Напоўні жыццё сэнсам», на якім быў прадэманстраваны відэафільм пра каштоўнасць жыцця. З вялікай увагай студэнты слухалі выступленне праваслаўнага святара айца Віталія, які адзначыў, што жыццё — гэта дар, і яно павінна мець разумны сэнс. 

Арганізатарам відэалекторыя выступіла педагог сацыяльны аддзела выхаваўчай работы з моладдзю С.М.Атоўка.

Відэалекторый «Напоўні жыццё сэнсам» Відэалекторый «Напоўні жыццё сэнсам»

2016-09-16