Дзень студэнта ў інтэрнаце

Дзень студэнта — гэта яшчэ адна падстава сабрацца разам і нагадаць самім сабе, што студэнцкія гады — самы выдатны час у жыцці любога чалавека. Гэтую магчымасць не выпусцілі студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22.

Творчы, вясёлы і займальны квэст «Калі ты ў душы студэнт» быў напоўнены эмоцыямі, усмешкамі, добрым настроем і яшчэ больш здружыў студэнцкую сям’ю.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Наумцава Марына Міхайлаўна, тэлефон: 66 53 79

2019-11-22

Пасяджэнне студсавета інтэрната

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, прайшло чарговае пасяджэнне студэнцкага савета інтэрната, у ходзе якога абмяркоўваліся надзённыя пытанні жыцця студэнтаў у інтэрнаце: удзел студэнтаў у выбарах, своечасовая аплата за пражыванне ў інтэрнаце, выкананне ПУР і інш.

У завяршэнні пасяджэння студэнтам-актывістам былі ўручаны падзякі за актыўную грамадскую дзейнасць у гонар Дня студэнта.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Наумцава Марына Міхайлаўна, тэлефон: 66 53 79

2019-11-22

«Абарані сябе ад грыпу»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, студэнцкім саветам было арганізавана мерапрыемства «Барацьба з грыпам».

Студэнтам быў прадэманстраваны пазнавальны відэаролік і праведзена гутарка аб прафілактыцы грыпу.

Абарані сябе — зрабі прышчэпку ад грыпу!

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі  метадыст АВР Наумцава Марына Міхайлаўна, тэлефон: 66 53 79

2019-11-21

Тэматычная інфармацыйная гадзіна «Эканомія – клопат кожнага»

У рамках Міжнароднага дня энергазберажэння ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, адбылося мерапрыемства, якое матывавала студэнтаў да рацыянальнага выкарыстання электраэнергіі. Навучэнцы з задавальненнем прынялі ўдзел у разгадванні цікавых галаваломак і практычных задач па зберажэнні энергіі і тым самым атрымалі элементарныя практычныя навыкі эканомнага выкарыстання энергіі ў быце.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Наумцава Марына Міхайлаўна, тэлефон: 66 53 79

2019-11-15

Інфармацыйная гадзіна «Права і абавязак кожнага»

17 лістапада адбудуцца выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Прававы сектар студэнцкага савета інтэрната па вул. Убарэвіча, 22, сабраў аўдыторыю, каб азнаёміць студэнтаў з Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь. У выніку кожны прысутны зрабіў выснову, што ўдзел у выбарах права і абавязак кожнага грамадзяніна.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Наумцава Марына Міхайлаўна, тэлефон: 66 53 79

2019-11-14

Інфармхвілінка «Выбары-2019»

У інтэрнаце па вуліцы Убарэвіча, 22, прайшла інфармхвілінка «Даступна для ўсіх, зручна для кожнага». Студэнты атрымалі інфармацыю аб месцы размяшчэння і часе працы ўчастка ў ходзе датэрміновага галасавання і асноўнага дня выбараў дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Наумцава Марына Міхайлаўна, тэлефон: 66 53 79

2019-11-14

«Настаўнік — гэта гучыць горда»

У сценах інтэрната па вул.Убарэвіча, 22, прайшоў адкрыты дыялог з маладым спецыялістам, выпускніцай БарДУ Н.Варанец і са студэнткай 4 курса факультэта педагогікі і псіхалогіі С.Шастаковіч, якія распавялі аб сваёй абранай прафесіі і адказалі на пытанні будучых настаўнікаў. Як адзначыла Наталля Варанец, «каб дасягнуць поспеху, трэба ўкладваць шмат сіл у вучобу, атрыманне ведаў і іх правільнае выкарыстанне, але не менш важным з’яўляюцца асобасныя якасці і адданасць працы настаўніка, а таксама шчырасць у адносінах з вучнямі».

У падарунак для гасцей вечара таленавітыя студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце, выступілі з творчымі нумарамі і падарылі цёплую атмасферу і добры настрой усім прысутным у зале.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Матчэня Марына Міхайлаўна, тэлефон   66 53 79

2019-10-10

Рэспубліканская экалагічная акцыя «Мы клапоцімся»

Студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, з вялікім энтузіязмам прынялі актыўны ўдзел рэспубліканскай акцыі ў экалагічнай акцыі «Мы клапоцімся». Яны не толькі зрабілі добрую справу — пачысцілі вуліцу ад смецця, але і прадэманстравалі свой клопат аб навакольным асяроддзі.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Матчэня Марына Міхайлаўна, тэлефон   66 53 79

2019-10-10

«Інтэрнат — наш дом, тут мы класна зажывём!»

Пад такой назвай прайшоў вечар прысвячэння ў жыхары інтэрната па вул.Убарэвіча, 22. Мерапрыемства прайшло ў цёплай, сяброўскай абстаноўцы, пакінуўшы масу станоўчых эмоцый і мноства новых знаёмстваў. А самае галоўнае, наш студэнцкі дом папоўніўся таленавітымі і творчымі студэнтамі! Першакурснікі адчулі, што няма нічога больш цікавага і займальнага, чым жыццё ў студэнцкім інтэрнаце.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Матчэня Марына Міхайлаўна, тэлефон   66 53 79

2019-10-02

«Першы сход для першакурснікаў — самы важны» 

Жыццё ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, у новым навучальным годзе пачалося для першакурснікаў з сустрэчы з адміністрацыяй і актывам інтэрната. Студэнты атрымалі вычарпальную інфармацыю па пытаннях жыцця ў інтэрнаце.

Цяпер кожны першакурснік ведае, што выкананне Правіл унутранага распарадку ў студэнцкім інтэрнаце і ўдзел у грамадскім жыцці – залог паспяховага студэнта.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Матчэня Марына Міхайлаўна, тэлефон   66 53 79

2019-09-10

 

 

Студэнцкі савет інтэрната

Садчанка Марыя Максімаўна
Старшыня студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Захарка Лізавета Аляксееўна
Намеснік старшыні студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Муравейка Паліна Аляксандраўна
Сакратар студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Палош Рыта Васільеўна
Мадэратар

Студэнцкі савет інтэрната

Тонкая Лізавета Алегаўна
Кіраўнік інфармацыйнага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Лушчыцкая Ксенія Сяргееўна
Кіраўнік жыллёва-бытавога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Квецень Карына Генадзьеўна
Кіраўнік прававога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Медыкава Дар'я Аляксандраўна
Кіраўнік сектара здаровага ладу жыцця

Студэнцкі савет інтэрната

Кудзіноўская Лізавета Анатольеўна
Кіраўнік культурна-творчага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Нарэйка Паліна Юр'еўна
Стараста 1 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Маркава Марыя Сяргееўна
Стараста 2 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Палтарыхіна Дар'я Максімаўна
Стараста 3 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Мішукова Лізавета Міхайлаўна
Стараста 4 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Зінавук Надзея Леанідаўна
Стараста 5 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Алімжонава Мухаббат Улугбек Кізі
Прадстаўнік замежных студэнтаў

Студэнцкі савет інтэрната

Філіпенка Віялета Сяргееўна
Кіраўнік танцавальнага гуртка «ПраРух»

Студэнцкі савет інтэрната

Круковіч Марыя Аляксандраўна
Кіраўнік гуртка «Hobby club»

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ