«Прадухіліць распаўсюджванне ВІЧ-інфекцыі ― наша агульная мэта»

У Міжнародны дзень памяці людзей, якія памерлі ад СНІДу, студэнты, што пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, запалілі свечкі, каб успомніць людзей, якія пайшлі з жыцця ад гэтай страшнай хваробы. На мітынгу-рэквіеме валанцёры Чырвонага Крыжа распавялі аб праблеме заражэння ВІЧ-інфекцыяй, аб дзяржаўнай падтрымцы і мерапрыемствах, накіраваных на зніжэнне ўзроўню распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі.

2016-05-24

«Студсавет падвёў вынікі»

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, адбылося выніковае пасяджэнне студэнцкага савета інтэрната.

Старшыня студсавета Ірына Сергіевіч падвяла вынікі працы за 2015/2016 навучальны год. Лепшыя студэнты-актывісты былі заахвочаны падзячнымі лістамі. «Ізюмінкай» студсавету бала відэапрэзентацыя «Успомнім, як гэта было ...», у якой былі адлюстраваны самыя яскравыя моманты жыцця ў інтэрнаце.

2016-05-24

Прававая адукаванасць студэнтаў

У рамках пасяджэння клуба «Ты і права» ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, адбыўся адкрыты дыялог «Законапаслухмяны чалавек. Які ён?».

Студэнты выказалі свае пункты гледжання на правы і абавязкі ў паўсядзённым жыцці, якія забяспечваюць выпрацоўку навыкаў і ўменняў правамерных паводзін, а таксама самастойнай прававой ацэнкі сучаснасці.

2016-04-29

«Мы выбіраем здаровы лад жыцця»

З мэтай фарміравання неабходнасці ў фізічным і маральным удасаканаленни, у здаровым ладзе жыцця ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, прайшла спартыўная эстафета «Бягом за здароўем».

Значнасць заняткаў спортам, выканання рэжыму дня і адмова ад дрэнных звычак былі галоўнымі матывамі на спартыўным свяце.

2016-04-29

«Чарнобыльскі след»

Да Дня Чарнобыльскай трагедыі ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, адбыўся круглы стол «Чарнобыльскі след». Студэнтам быў паказаны дакументальны фільм, які прадэманстраваў масштабнасць трагедыі, мужнасць і гераізм ліквідатараў аварыі, яе прычыны і наступствы.

Не абышлося і без дыспуту, бо гэтая вельмі актуальная тэма для нашай краіны. Студэнты выказалі сваё меркаванне наконт вінаватых, сацыяльных праблем, а таксама пра будучыню і пра шляхі вырашэння наступстваў Чарнобыльскай аварыі.

Прачытаны верш пра герояў-ліквідатараў прымусіў задумацца аб маральных каштоўнасцях таго пакалення моладзі.

2016-04-29

«За здароўем на выстаўку»

У Дзень здароўя студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, актыўна наведалі выставу «Здароўе-2016» у Лядовым палацы горада, на якой атрымалі кансультацыю урачоў-спецыялістаў, паўдзельнічалі ў дэгустацыі прадукцыі айчынных фармацэўтычных вытворцаў і прадуктаў здаровага харчавання. Пазнаеміліся з выставай інфармацыйна-адукацыйных матэрыялаў па самых актуальных пытаннях прафілактыкі хвароб і фарміраванню здаровага ладу жыцця.

2016-04-11

«Тваё здароўе ― у тваіх руках»

У рамках тыдня здароўя ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча ,22, прайшоў урок здароўя «Вучымся жыць здарова» з удзелам урача студэнцкага здраўпункта А.І.Клімавай.

Удзельнікі мерапрыемства атрымалі пазнавальныя і карысныя ракамендацыі па фарміраванні культуры здароўя.

2016-04-11

«Па моры смеху пад сцягам усмешкі»

Часцінку пазітыву і смеху ўнеслі ў свае вясновыя будні студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22. Гумарыстычны вечар «Сотка смеху ― справе пацеха» не даў нікому сумаваць і даставіў шмат станоўчых эмоцый. Было вельмі весела і цікава. Гэта было свята сапраўднага раздолля для гумару і жартаў.

2016-04-06

«Светлы дзень – Наўруз!»

У чарговы раз студэнты з Туркменістана адсвяткавалі сваё нацыянальнае свята Наўруз Байрам ў сценах універсітэта.

Святочная праграма суправаджалася танцамі, песнямі, вершамі, вясёлымі сцэнкамі. Сяброўскую атмасферу і велізарны пазітыў у святочны вечар унёс удзел у свяце беларускіх студэнтаў. Не абышлося, вядома, і без нацыянальных туркменскіх страў, якія мелі магчымасць паспытаць ўсе прысутныя на вечары.

А галоўнае, што туркменскім студэнтам удалося падарыць усім добры настрой і часцінку туркменскага сонца і цяпла.

2016-03-30

«Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь - гарант правоў чалавека»

У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, адбылася інфармацыйная гадзіна. Менавіта гэты дзень ― выдатная нагода задумацца пра сябе, пра нас, пра наша жыццё ў нашай выдатнай краіне.

Cтудэнтам была прадастаўлена пазнавальная інфармацыя, не абышлося і без забаўляльнай часткі вечара – віктарыны “Ці ведаеш закон сваей краіны?”, а таксама вершаў уласнага аўтарства.

2016-03-21

 

 

Студэнцкі савет інтэрната

Садчанка Марыя Максімаўна
Старшыня студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Захарка Лізавета Аляксееўна
Намеснік старшыні студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Муравейка Паліна Аляксандраўна
Сакратар студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Палош Рыта Васільеўна
Мадэратар

Студэнцкі савет інтэрната

Тонкая Лізавета Алегаўна
Кіраўнік інфармацыйнага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Лушчыцкая Ксенія Сяргееўна
Кіраўнік жыллёва-бытавога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Квецень Карына Генадзьеўна
Кіраўнік прававога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Медыкава Дар'я Аляксандраўна
Кіраўнік сектара здаровага ладу жыцця

Студэнцкі савет інтэрната

Кудзіноўская Лізавета Анатольеўна
Кіраўнік культурна-творчага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Нарэйка Паліна Юр'еўна
Стараста 1 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Маркава Марыя Сяргееўна
Стараста 2 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Палтарыхіна Дар'я Максімаўна
Стараста 3 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Мішукова Лізавета Міхайлаўна
Стараста 4 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Зінавук Надзея Леанідаўна
Стараста 5 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Алімжонава Мухаббат Улугбек Кізі
Прадстаўнік замежных студэнтаў

Студэнцкі савет інтэрната

Філіпенка Віялета Сяргееўна
Кіраўнік танцавальнага гуртка «ПраРух»

Студэнцкі савет інтэрната

Круковіч Марыя Аляксандраўна
Кіраўнік гуртка «Hobby club»

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ