Веданне правоў вызначае добрасумленнае выкананне абавязкаў

У дзень правоў чалавека ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, у рамках клуба «Ты і права» адбыўся урок права «Пазнай больш аб сваіх правах». Студэнты абагульнілі веды аб асноўных правах чалавека, павысілі сваю сацыяльна-прававую кампетэнтнасць і акцэнтавалі ўвагу на неабходнасці разумення і ведаў сваіх праў і абавязкаў.

2015-12-15

У згодзе і адзінстве

Дзень добрасуседства, які сімвалізуе гасціннасць, адкрытасць і міралюбівасць туркменскага народа, прайшоў у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, пад назвай «Нам хораша разам». Вечар яшчэ больш аб’яднаў туркменскіх і беларускіх студэнтаў, і добрая нота пазітыву жыць у дружбе, згодзе і адзінстве пасяліліся ў кожнага прысутнага на вечары.

2015-12-15

Не засталіся абыякавымі

З вялікім жаданнем і цікавасцю студэнты прынялі ўдзел у выязной экскурсіі ў г.Мінск у Беларускі дзяржаўны  музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Студэнтаў  вельмі ўразілі кадры кінахронікі, кампазіцыі ў выглядзе раканструкцый розных акпектаў жыцця ў тыле, манекены, якія адлюстроўваюць салдатаў у час баёў, танкі, артылерыйская зброя, самалёты і шмат іншага давялося пабачыць у час экскурсіі. Не пакінула абыякавымі Зала Перамогі, якая вянчае ўсю архітэктоніку музея.

2015-12-15

Праблема СНІДа вачыма маладых

Агляд і абмеркаванне тэматычнай выставы «СНІД – будучыня пад пагрозай»  прыцягнула ўвагу студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22. Маладыя людзі мелі магчымасць атрымаць карысную асветніцкую інфармацыю аб праблеме ХXI стагоддзя.

2015-12-15

Адпачылі і падтрымалі!

Шмат станоўчых эмоцый атрымалі студэнты пасля культурнага паходу ў Лядовы палац на хакейны матч каманд Брэсцкай вобласці і Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Здорава адпачылі і падтрымалі каманды.

2015-11-23

Галоўнае — любіць краіну і людзей

Адкрыты дыялог за кубкам гарбаты паміж выпускніцай БарДУ з ліку замежных грамадзян Тавус Бердыназаравай і студэнтамі, якія пражываюць у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, прайшоў у цёплых хатніх абставінах. Тавус з задавальненнем падзялілася ўспамінамі аб студэнцкім жыцці, адказала на пытанні. «Каб дабіцца поспехаў, у першую чаргу трэба любіць краіну, зде ты вучышся, і людзей, якія ў ёй жывуць», ― такімі словамі закончыла сваё выступленне Тавус.

 

2015-11-23

Наперад, студэнт, наперад!

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, прайшло самае вясёлае мерапрыемства для студентаў ― Дзень студэнта. Свята сабрала разам замежных і беларускіх студэнтаў. Студэнтаў павіншавала выпускніца з ліку замежных студэнтаў Бердыназарава Тавус. Удзельнікі вечара атрымалі шмат станоўчых эмоцый, яскравых усмешак, а самае галоўнае, яшчэ больш згуртаваліся і пасябравалі.

2015-11-23

Адмова ад курэння

У рамках дня адмовы ад курэння ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, прайшла акцыя «Думай, вырашай і дзейнічай!», якая прапагандавала здаровы лад жыцця сярод жыхароў інтэрната. Жадаючым было прапанавана здзейсніць выгадны для іх здароўя абмен: памяняць цыгарэты на цукеркі. Дзякуючы акцыі многія задумаліся аб згубных наступствах нікаціну і ўсвядомілі, якую шкоду ён наносіць арганізму.

2015-11-23

Законы ведаем і будзем выконваць!

Для студэнтаў з ліку замежных грамадзян, у інтэрнаце па вул.Убарэвіча 22, арганізавана турнір-віктарына «Закон краіны, у якой вучымся». Віктарына ў чарговы раз паслужыла паўторным замацаваннем ведаў аб нарматыўна-прававых дакументах, якія рэгламентуюць правілы знаходжання і навучання ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама пражыванне ў інтэрнаце БарДУ.

2015-11-20

Культура і святы чароўнай Японіі

Студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, наведалі выставу ў Баранавіцкім краязнаўчым музеі «Тайны і казкі Японіі», якая стала для іх сапраўдным адкрыццём, бо яны атрымалі магчымасць пазнаёміцца з культурай і святамі чароўнай Японіі.

На выставачнай экспазіцыі прадстаўлена тое, што расказвае аб гісторыі і культуры гэтай краіны: гравюры Такійскага музея, нэцке, лялькі, вееры, васковыя фігуры самураяў, лялька 1-га Праваслаўнага храма Японіі, лялькі ХІХ стагоддзя і інш.

2015-11-04

 

 

Студэнцкі савет інтэрната

Садчанка Марыя Максімаўна
Старшыня студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Захарка Лізавета Аляксееўна
Намеснік старшыні студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Муравейка Паліна Аляксандраўна
Сакратар студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Палош Рыта Васільеўна
Мадэратар

Студэнцкі савет інтэрната

Тонкая Лізавета Алегаўна
Кіраўнік інфармацыйнага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Лушчыцкая Ксенія Сяргееўна
Кіраўнік жыллёва-бытавога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Квецень Карына Генадзьеўна
Кіраўнік прававога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Медыкава Дар'я Аляксандраўна
Кіраўнік сектара здаровага ладу жыцця

Студэнцкі савет інтэрната

Кудзіноўская Лізавета Анатольеўна
Кіраўнік культурна-творчага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Нарэйка Паліна Юр'еўна
Стараста 1 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Маркава Марыя Сяргееўна
Стараста 2 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Палтарыхіна Дар'я Максімаўна
Стараста 3 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Мішукова Лізавета Міхайлаўна
Стараста 4 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Зінавук Надзея Леанідаўна
Стараста 5 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Алімжонава Мухаббат Улугбек Кізі
Прадстаўнік замежных студэнтаў

Студэнцкі савет інтэрната

Філіпенка Віялета Сяргееўна
Кіраўнік танцавальнага гуртка «ПраРух»

Студэнцкі савет інтэрната

Круковіч Марыя Аляксандраўна
Кіраўнік гуртка «Hobby club»

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ