Старажытнае славянскае свята – «Дзяды»

Дзень памяці памерлых сваякоў і ўсіх святых «Дзяды» адбыўся ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22. Кіраўнік клуба«Вяртанне да вытокаў» Т.Р.Радомская паведаміла студэнтам, што па традыцыі ў гэты дзень людзі прыходзяць на могілкі, запальваюць свечкі, прыбіраюць магілкі, а ў хатах спраўляюць  вячэру з абавязковай стравай куццёй. Людзі просяць у дзядоў падтрымкі, а ў цяжкія хвіліны дзяды і самі прыходзяць на дапамогу.

2015-11-03

Мой Туркменістан

У дзень Незалежнасці Туркменістана кожны жадаючы меў магчымасць наведаць выставу і тэматычную праграму «Мой Туркменістан», якую арганізавалі і правялі замежныя студэнты пад кіраўніцтвам выхавальніка Г.У. Малышка.

З вялікай павагай, гонарам і любоўю студэнты з Туркменістана расказалі аб сваей краіне, яе звычаях і традыцыях.

2015-11-03

Мы разам

Трэнінгі «Мы разам» на згуртаванне членаў студэнцкага савета кожны тыдзень праходзяць ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22. Студэнты бліжэй знаемяцца,гуляюць, а самае галоўнае – настройваюць сябе на прадуктыўную працу ў актыве.

2015-11-03

Пасланне матулі

Кранальныя, шчырыя і ўзвышаныя словы падзякі матулям прагучалі на мерапрыемстве да Дня маці ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22. Ніхто не застаўся абыякавым. Удзельнікам гэтага светлага мерапрыемства атрымалася расчуліць гледачоў да слёз. Кожны прысутны зрабіў вывад, што патрэбна лювбць, цаніць і берагчы сваіх матуль.

2015-10-21

Дэпрэсіі – НЕ!

Адкрыты дыялог «Атакуе восеньская дэпрэсія? Дайце ёй адпор» адбыўся з урачом псіханеўралагічнага дыспансера Ю.Л Арцюх. Як жыць без дэпрэсіі? Як з ёй змагацца? На гэтыя і іншыя пытанні студэнты атрымалі адказы ў ходзе сустрэчы.

2015-10-21

Сустрэча с прарэктарам

Адбылася эфектыўная сустрэча прарэктара па выхаваўчай рабоце П.І.Папко, супрацоўнікаў інтэрнату са старастаміі паверхаў і блокаў. У чарговы раз была падкрэслена роль актыва інтэрната ў тым, што выкананне Правілаў пражывання ў студэнцкім інтэрнаце і захоўванняі правапарадку ў першую чаргу залежыць ад добрасумленнай і якаснай працы актыва, у тым ліку стараст блокаў і паверхаў.

 

2015-10-15

Галасуй за Беларусь

«За будучыню незалежнай Беларусі». Пад такой назвай прайшоў інфармацыйны час ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22. На ім прысутнічала выкладчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін БарДУ І.В.Кошалева, якая даступна данесла інфамацыю аб выбарах і сітуацыі ў краіне.

«Галасуй за Беларусь» – такі вывад зрабілі ўсе ўдзельнікі мерапрыемства.

 

2015-10-08

5 хвілін аб галоўным

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, студэнты ў чарговы раз сабраліся, каб яшчэ раз атрымаць карысную інфармацыю аб выбарах: аб месцы размяшчэння выбарчага ўчастка, аб правамерным датэрміновым галасаванні, часе працы выбарчага ўчастка. Тым, хто ўпершыню атрымаў права прыняць удзел у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, былі ўручаны асабістыя запрашэнні.

2015-10-08

Дзякуй, што вы ёсць!

У дзень пажылых людзей студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, правялі акцыю «Вы не адзінокія».

Віншаванне пажылых людзей у гэты дзень стала добрай традыцыяй інтэрната. Студэнты ўручылі падарункі і паштоўкі з подпісам “Дзякуй, што вы ёсць”, зробленыя сваімі рукамі, і паабяцалі наведваць сталых людзей часцей, таму што ўвага і добрыя словы вельмі патрэбны старэйшаму пакаленню.

2015-10-08

Згуртавацца і жыць дружна

Студэнцкая вечарына «Добры дзень, першакурснік, або Хто Я?» сабрала студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22. Завадныя і вясёлыя першакурснікі бліжэй пазнаёміліся, даведаліся больш пра сваіх суседзяў, раскрылі свае таленты, адкрылі нешта новае для сябе і знайшлі новых сяброў. А таксама прайшлі прысвячэнне ў рады студэнтаў і ўліліся ў вялікую і моцную сям’ю ― інтэрнат. 

2015-10-08

 

 

Студэнцкі савет інтэрната

Садчанка Марыя Максімаўна
Старшыня студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Захарка Лізавета Аляксееўна
Намеснік старшыні студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Муравейка Паліна Аляксандраўна
Сакратар студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Палош Рыта Васільеўна
Мадэратар

Студэнцкі савет інтэрната

Тонкая Лізавета Алегаўна
Кіраўнік інфармацыйнага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Лушчыцкая Ксенія Сяргееўна
Кіраўнік жыллёва-бытавога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Квецень Карына Генадзьеўна
Кіраўнік прававога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Медыкава Дар'я Аляксандраўна
Кіраўнік сектара здаровага ладу жыцця

Студэнцкі савет інтэрната

Кудзіноўская Лізавета Анатольеўна
Кіраўнік культурна-творчага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Нарэйка Паліна Юр'еўна
Стараста 1 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Маркава Марыя Сяргееўна
Стараста 2 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Палтарыхіна Дар'я Максімаўна
Стараста 3 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Мішукова Лізавета Міхайлаўна
Стараста 4 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Зінавук Надзея Леанідаўна
Стараста 5 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Алімжонава Мухаббат Улугбек Кізі
Прадстаўнік замежных студэнтаў

Студэнцкі савет інтэрната

Філіпенка Віялета Сяргееўна
Кіраўнік танцавальнага гуртка «ПраРух»

Студэнцкі савет інтэрната

Круковіч Марыя Аляксандраўна
Кіраўнік гуртка «Hobby club»

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ