Мы зрабілі выбар!

Каманда лідараў студэнцкага савета інтэрната па вул. Убарэвіча, 22, прыняла актыўны ўдзел у форуме «Зрабі правільны выбар».

Натхнёныя новымі сустрэчамі, цікавымі ідэямі, дыскусіямі, трэнінгамі, яны з новымі сіламі і ідэямі працягнуць сваю штодзённую працу ў студсавеце.

 

2015-09-29

Курбан-Байрам ў студэнцкім інтэрнаце

Студэнты з Туркменістана, якія навучаюцца ў БарДУ, шануюць традыцыі сваіх продкаў. У вялікае масульманскае свята яны сабраліся ўсе разам і ў сценах інтэрната накрылі багаты стол. Суп з бараніны, выпечка, садавіна і ласункі ― традыцыйныя святочныя стравы.

Пачаставацца стравамі мог кожны жадаючы.

Са святам студэнтаў павіншавалі выкладчыкі і супрацоўнікі ўніверсітэта.

2015-09-29

Адукоўваемся духоўна

Духоўна-асветную выставу-кірмаш «Беларусь праваслаўная» наведалі студэнты, якія жывуць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22.

Студэнты з задавальненнем паглядзелі выставу праваслаўнай літаратуры, экспазіцыю друкаваных і пісаных абразоў, прадметаў царкоўнага ўжытку, вырабы з прыродных матэрыялаў, прадуктаў пчалярства, гаючых траў, а таксама праслухалі духоўна-асветную гутарку святара.

 

2015-09-28

Выхоўвайце ў сабе адказнасць

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, адбылася сустрэча ўчастковага інспектара па справах непаўналетніх лейтэнанта міліцыі ГАУС г. Баранавічы К.В.Стахейка з непаўналетнімі навучэнцамі, на якой інспектар праінфармавала аб найбольш часта сустракаемых правапарушэннях непаўналетніх і адказала на пытанні студэнтаў. 

2015-09-28

Мараль ― гэта розум сэрца

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, адбыўся адкрыты дыялог на тэму «Мараль ― гэта розум сэрца».

Удзельнікі дыялогу гутарылі аб тым, што асноўная праблема маралі заключаецца ў набыцці асобай цэласнасці, адзінства матываў і ўчынкаў, волі і дзеянні, словаў і справы, думак і паводзінаў, розуму і пачуццяў, і што кожнаму з нас, асабліва чалавеку ў працэсе сталення, як паветра неабходны каханне і сяброўства, праўда і справядлівасць. А сапраўдны маральны характар гартуецца ў пераадоленні сваіх слабасцяў і дрэнных схільнасцяў, і кожны павінен зрабіць свой выбар, арыентуючыся на духоўныя каштоўнасці.

2015-09-28

Выбары-2015

Цыкл мерапрыемстваў у рамках перадвыбарнай кампаніі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь праходзіць у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22.

 Студэнты вывучылі Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь, атрымалі поўную і дакладную інфармацыю аб этапах выбарчага працэсу, пра месца знаходжання выбарчага ўчастка і азнаёміліся з перадвыбарнымі праграмамі кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

Студэнты ўсвядомілі, што прыйсці на выбарчы ўчастак - гэта іх грамадзянскі абавязак, бо будучыня Беларусі - гэта мы.

2015-09-24

Студсавет - гэта прэстыжна!

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, сфарміраваны новы студэнцкі актыў інтэрната.

На першым паседжанні студэнцкага савета аднагалосна старшынёй была абраная Сергіевіч Ірына, намеснікам - Лагутка Арына. Віншуем усіх “студсаветчыкаў”!

Студсавет - гэта прэстыжна! Студсавет - гэта школа, якая дапамагае рухацца ўперад! Поспехаў!

2015-09-11

Вучоба актыва

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, адбылася вучоба зноў створанага актыва, на якой чырвонай лініяй стаяла пытанне аб перспектывах развіцця студэнцкага савета інтарната за кошт рашэння праблем сродкамі новых, цікавых, прагрэсіўных формаў працы са студэнтамі, якія  пражываюць у інтэрнаце.

2015-09-11

Мова продкаў павінна гучаць

Свята ўшанавання роднай мовы, Дзень беларускага пісьменства адзначылі студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22.

На свяце былі прадстаўлены вершы, проза, беларускі фальклор, прыказкі і прымаўкі беларускага народа. Удзел прынялі таксама і замежныя студэнты, якія давалі правільныя адказы на пытанні віктарыны “Як будзе па-беларуску?”, чым выказалі павагу да беларускага народа.

2015-09-10

Карысная сустрэча

У першы тыдзень навучальнага года адбылася карысная сустрэча студэнтаў-першакурснікаў з начальнікам аддзела выхаваўчай работы з моладдзю, педагогамі-псіхолагамі і адміністрацыяй інтэрната.

Студэнты атрымалі шмат неабходнай інфармацыі па арганізацыі самастойнага жыцця ў сценах студэнцкага інтэрната, таму што поспех у вучобе залежыць і ад умення жыць у калектыве і арганізаваць свой вольны час.

 

2015-09-10

 

 

Студэнцкі савет інтэрната

Садчанка Марыя Максімаўна
Старшыня студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Захарка Лізавета Аляксееўна
Намеснік старшыні студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Муравейка Паліна Аляксандраўна
Сакратар студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Палош Рыта Васільеўна
Мадэратар

Студэнцкі савет інтэрната

Тонкая Лізавета Алегаўна
Кіраўнік інфармацыйнага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Лушчыцкая Ксенія Сяргееўна
Кіраўнік жыллёва-бытавога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Квецень Карына Генадзьеўна
Кіраўнік прававога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Медыкава Дар'я Аляксандраўна
Кіраўнік сектара здаровага ладу жыцця

Студэнцкі савет інтэрната

Кудзіноўская Лізавета Анатольеўна
Кіраўнік культурна-творчага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Нарэйка Паліна Юр'еўна
Стараста 1 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Маркава Марыя Сяргееўна
Стараста 2 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Палтарыхіна Дар'я Максімаўна
Стараста 3 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Мішукова Лізавета Міхайлаўна
Стараста 4 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Зінавук Надзея Леанідаўна
Стараста 5 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Алімжонава Мухаббат Улугбек Кізі
Прадстаўнік замежных студэнтаў

Студэнцкі савет інтэрната

Філіпенка Віялета Сяргееўна
Кіраўнік танцавальнага гуртка «ПраРух»

Студэнцкі савет інтэрната

Круковіч Марыя Аляксандраўна
Кіраўнік гуртка «Hobby club»

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ