Аб самым галоўным

Жыццё ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, у новым навучальным годзе пачалося з самага галоўнага ― азнаямлення з Правіламі ўнутранага распарадку ў студэнцкім інтэрнаце, загадам аб дадатковых мерах па прафілактыцы і спыненні курэння ў універсітэце.

Асаблівая ўвага была ўдзелена вывучэнню Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 3 “Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі краіны” і інфармацыі аб выбарах Празідэнта Рэспублікі Беларусь-2015.

2015-09-09

Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: старт дадзены

У сувязі з выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь актыў інтэрната па вул. Убарэвіча, 22, пад кіраўніцтвам выхавальніка А.У.Малышка намеціў план работы па перадвыбарнай кампаніі.

У пакоі для заняткаў аформлены куток выбаршчыка, дзе можна атрымаць неабходную інфармацыю аб выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

2015-09-07

Мой дом ― інтэрнат

Кампанія па засяленнi ў інтэрнаты ўніверсітэта завяршылася. Інтэрнат па вул. Убарэвіча, 22,  стаў для многіх беларускіх, а таксама замежных студэнтаў сапраўды другім родным домам, у якім студэнтаў чакаюць новыя знаёмствы, новыя захапленні і ў цэлым новая самастойнае, цікавае і дынамічнае жыццё.

Сардэчна запрашаем у наш дом ― інтэрнат!

2015-09-04

Пуцеўка ў жыцце

Вечар ушанавання лепшых выпускнікоў-актывістаў прашоў у інтарнаце па вул. Убарэвіча, 22.

Прыгожыя словы падзякі, падарункі, развітальныя слёзы і самыя найлепшыя ўспаміны застануцца ў сэрцы кожнага выпускніка.

2015-06-04

«Запалі свечку»

18 мая студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, прынялі ўдзел у акцыі "Запалі свечку", прымеркаванай да Міжнароднага дня памяці людзей, якія памерлі ад СНІДу.

Арганізатарам мерапрыемства выступіла ПА «Беларускі Чырвоны Крыж» г. Баранавічы. У маладым парку сабраліся людзі, якія ушанавалі хвілінай маўчання людзей, якія памерлі ад СНІДу. Былі запалены лампадкі, якія пасля былі выстаўлены на плакат ўздоўж лініі чырвонай стужкі. Усе прысутныя атрымалі буклеты з інфармацыяй пра прафілактыку ВІЧ і СНІД.

2015-05-21

«Уся праўда пра алкаголь»

Праблему алкагалізму абмеркавалі студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22. У чарговы раз студэнты ацанілі рэальную рэчаіснасць і разнастайнасць гэтай праблемы. Азнаёміліся са статыстычнымі дадзенымі і выказалі сваё стаўленне да ўздзеяння алкаголю на арганізм маладога чалавека. Таксама разгледзелі шляхі, як зберагчы сябе ад гэтай згубнай праблемы. І зрабілі выснову для сябе, што няма лепшага сродку для стварэння ідыётаў, чым алкаголь.

2015-05-21

Мы сказалі «Так!»

Шмат станоўчых эмоцый і самыя лепшыя ўражанні атрымалі ўдзельнікі міжнароднага форума для лідараў студэнцкага самакіравання «Я КАЖУ ТАК» (здароваму ладу жыцця, мірнаму небу, актыўнаму пазітыўнаму вольнаму часу) у рамках работы інтэлектуальна-творчага аб’яднання «Школа лідара «Творчы актывіст XXI стагоддзя»».

2015-05-18

Мы разам!

12 мая адбылася сустрэча з прадстаўнікамі Пасольства Туркменістана ў Беларусі і адміністрацыі БарДУ з замежнымі навучэнцамі з ліку грамадзян Туркменістана.

Замежныя студэнты мелі магчымасць пагутарыць з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Туркменістан ў Рэспубліцы Беларусь Шакулыевым Назаркулы Шакулыевічам, а таксама першым сакратаром консула Авезавым Мухамметнурам Мухамметбердыевічам. Сумесна з беларускімі студэнтамі яны арганізавалі святочны канцэрт «20 гадоў пастаяннага нейтралітэту Туркменістана. 70 гадоў Вялікай Перамогі».

2015-05-18

«Дзякуй за Перамогу!»

Напапярэдадні святкавання 70-годдя Вялікай Перамогі студэнт, якія пражываюць у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, сустрэліся з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны  Любоўю Аляксееўнай Чэрнік.

З вуснаў ветэрана вайны студэнты пачулі праўдзівую і павучальную гісторыю тых самых страшных і далёкіх гадоў вайны.

2015-05-15

«Ведаць - страшна, забыць ― нельга»

У рамках святкавання 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, прайшло мерапрыемства «Ведаць — страшна, забыць ―  небяспечна».

Госці  з ліцэя № 1 г. Баранавічы і кіраўнік гуртка «Вяртанне да вытокаў» Т. Р.Радомская абудзілі пачуццё грамадзянскасці і патрыятызму ў душы кожнага з прысутных.

2015-05-15

 

 

Студэнцкі савет інтэрната

Садчанка Марыя Максімаўна
Старшыня студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Захарка Лізавета Аляксееўна
Намеснік старшыні студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Муравейка Паліна Аляксандраўна
Сакратар студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Палош Рыта Васільеўна
Мадэратар

Студэнцкі савет інтэрната

Тонкая Лізавета Алегаўна
Кіраўнік інфармацыйнага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Лушчыцкая Ксенія Сяргееўна
Кіраўнік жыллёва-бытавога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Квецень Карына Генадзьеўна
Кіраўнік прававога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Медыкава Дар'я Аляксандраўна
Кіраўнік сектара здаровага ладу жыцця

Студэнцкі савет інтэрната

Кудзіноўская Лізавета Анатольеўна
Кіраўнік культурна-творчага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Нарэйка Паліна Юр'еўна
Стараста 1 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Маркава Марыя Сяргееўна
Стараста 2 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Палтарыхіна Дар'я Максімаўна
Стараста 3 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Мішукова Лізавета Міхайлаўна
Стараста 4 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Зінавук Надзея Леанідаўна
Стараста 5 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Алімжонава Мухаббат Улугбек Кізі
Прадстаўнік замежных студэнтаў

Студэнцкі савет інтэрната

Філіпенка Віялета Сяргееўна
Кіраўнік танцавальнага гуртка «ПраРух»

Студэнцкі савет інтэрната

Круковіч Марыя Аляксандраўна
Кіраўнік гуртка «Hobby club»

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ