«Жыві па правілах»

Урок прававых ведаў «Пра хачу і пра нельга» ў форме віктарыны правялі ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22.

У час мерапрыемства ў чарговы раз студэнты паўтарылі правілы ўнутранага распарадку ў інтэрнаце.

2015-02-25

«Перамагло Каханне!»

Напярэдадні Дня закаханых ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, прайшоў цёплы, вясёлы, дружны вечар “Салодкая парачка”, старшынёй журы на якім быў сам святы Валянцін.

Лепшай была прызнана беларуска-туркменская пара Любоў і Раімкул. 

2015-02-19

«Жыві па закону»

Пад такім дэвізам праходзяць сустрэчы  супрацоўнікаў Баранавіцкага ГАУС з замежнымі навучэнцамі, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22. На сустрэчах абмяркоўваюцца правілы паводзін як у інтэрнаце, так і у горадзе.

 

2015-02-04

«А што ТЫ зрабіў для прыроды?!»

На мерапрыемстве студэнты даведаліся вельмі шмат цікавых фактаў пра прыроду і аб тым, што можна зрабіць кожнаму чалавеку, каб захаваць яе. Кожны прысутны падзяліўся сваім вопытам, даў цікавыя і патрэбныя парады. 

2014-12-22

Тыя, хто падтрымліваюць адзін другога, ― не ўпадуць

«Мы любім адзін аднаго» — пад такой назвай прайшоў вечар сяброўства ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, прысвечаны нацыянальнаму туркменскаму святу  — Дню дабрасуседства, якое сімвалізуе мір, сяброўства, памяркоўнасць, узаемаразуменне і ўзаемную падтрымку замежных і беларускіх студэнтаў.

2014-12-10

Студсавет працуе

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, адбылося чарговае пасяджэнне студэнцкага савета інтэрната, на якім абмяркоўваліся пытанні прафілактыкі правапарушэнняў сярод студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнаце.

На студсавет былі запрошаны студэнты, якія маюць выпадкі парушэнняў Правіл унутранага распарадку ў студэнцкіх інтэрнатах.

На пасяджэнні прысутнічалі начальнік аддзела выхаваўчай работы з моладдзю Т.С. Сцяцко і інспектар па справах непаўналетніх К.В. Стахейка.

2014-12-04

Пратэст СНІДу

«Мы супраць СНІДу» ― асноўны лозунг тэматычнага вечара, які адбыўся ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, да Дня сусветнай барацьбы са СНІДам. Студэнты атрымалі інфармыцыю аб тым, што СНІД ― гэта самая страшная хвароба, з якой прыходзіцца змагацца ва ўсім свеце, і аб тым як зберагчы сябе ад сур’ёзных праблем цяпер і ў будучым.

2014-12-04

«Маральнасць і злачынства»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, адбыўся дыспут «Маральныя вытокі злачыннасці» ў рамках клуба «Ты і права — Табе аб праве».

Для абмеркавання былі прапанаваны сітуацыі, звязаныя з агрэсіўнымі паводзінамі маладых людзей, з крадзяжом дзяржаўнай маёмасці і іншыя прыклады на тэму сучасных нораваў.

Удзельнікі дыспуту спрабавалі знайсці адказы на пытанні, якія тлумачаць некантралюемыя паводзіны, і шукалі маральныя вытокі злачыннасці.

На мерапрыемстве прысутнічаў следчы ГАУС  г.Баранавічы А.І. Чарняўскі, які даў юрыдычную ацэнку меркаванням студэнтаў. Дыспут прайшоў ажыўлена і спрыяў выпрацоўцы ў студэнтаў ацэнкі сваіх паводзін.

2014-12-02

Думай! Вырашай! Дзейнічай!

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, прайшла акцыя, якая заклікала ўсіх, хто курыць, кінуць курыць раз і назаўсёды. А тых, хто не курыць, заахвочвалі цукеркай, прапануючы: «З’еш цукерку замест цыгарэткі», бо курэнне шкодзіць здароўю. 

2014-11-27

Карысная сустрэча

24 лістапада адбылася сустрэча замежных студэнтаў з адміністрацыяй універсітэта, на якой рэктар універсітэта В. І. Качурка падзяліўся ўражаннямі аб паездцы ў Туркменістан. Таксама на сустрэчы студэнты мелі магчымасць задаць пытанні адміністрацыі ўніверсітэта.

2014-11-27

 

 

Студэнцкі савет інтэрната

Садчанка Марыя Максімаўна
Старшыня студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Захарка Лізавета Аляксееўна
Намеснік старшыні студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Муравейка Паліна Аляксандраўна
Сакратар студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Палош Рыта Васільеўна
Мадэратар

Студэнцкі савет інтэрната

Тонкая Лізавета Алегаўна
Кіраўнік інфармацыйнага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Лушчыцкая Ксенія Сяргееўна
Кіраўнік жыллёва-бытавога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Квецень Карына Генадзьеўна
Кіраўнік прававога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Медыкава Дар'я Аляксандраўна
Кіраўнік сектара здаровага ладу жыцця

Студэнцкі савет інтэрната

Кудзіноўская Лізавета Анатольеўна
Кіраўнік культурна-творчага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Нарэйка Паліна Юр'еўна
Стараста 1 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Маркава Марыя Сяргееўна
Стараста 2 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Палтарыхіна Дар'я Максімаўна
Стараста 3 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Мішукова Лізавета Міхайлаўна
Стараста 4 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Зінавук Надзея Леанідаўна
Стараста 5 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Алімжонава Мухаббат Улугбек Кізі
Прадстаўнік замежных студэнтаў

Студэнцкі савет інтэрната

Філіпенка Віялета Сяргееўна
Кіраўнік танцавальнага гуртка «ПраРух»

Студэнцкі савет інтэрната

Круковіч Марыя Аляксандраўна
Кіраўнік гуртка «Hobby club»

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ