Неабыякавыя сэрцы

Не засталіся раўнадушнымі да акцыі «Дапамажы дзецям» студэнты, якія жывуць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22.

З вялікай адказнасцю і пачуццём міласэрнасці паўдзельнічалі ў акцыі не толькі беларускія, але і замежныя студэнты.

2014-11-27

Правілы простых «НЕ»

Мерапрыемства «Правілы асабістай бяспекі» прашло ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22. Студэнтам была прадастаўлена інфармацыя, а таксама прапанаваны для прагляду тэматычны відэаролік. У ходзе мерапрыемства студэнты прынялі ўдзел у дыскусіі на тэму бяспекі.

2014-11-06

Дзень Незалежнасці Туркменістана у чарговы раз адсвяткавамі студэнты з Туркменістана

Мерапрыемства пад назвай «На нашу краіну вашымі вачыма» прайшло на базе інтэрната па вул. Убарэвіча, 22.

На свяце прысутнічалі прарэктар па выхаваўчай рабоце П. І. Папко, начальнік аддзела выхаваўчай работы з моладдзю Т. С. Сцяцко.

Гэта мерапрыемства замежныя студэнты арганізавалі, каб пазнаёміць беларускіх студэнтаў са сваёй краінай. Пасля прагляду прэзентацыі аб Туркменістане замежныя студэнты акунулі гледачоў у яркія фарбы турменскага фальклору. Віншаваннем для навучэнцаў з Туркменістана з іх нацыянальным святам сталі песня ў выкананні Ірыны Шпак і верш Арцёма Богдана на беларускай мове.

2014-11-04

УСЁ толькі пра яе ...

Літаратурна-музычная кампаз іц ыя «Дзякуй, табе родная» у гонар Дня Маці адбылася ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22.

Гэта быў душэўны і выдатны вечар. Гучалі песні і вершы пра маму, пра тое, што гэта адзіны і непаўторны чалавек у наш ым жыцц і . А інсцэніроўка , што прадэманстравалі студэнты, вартая вышэйшай хвалы.

У гэтым мерапрыемстве прынялі ўдзел таксама замежныя студэнты, якія выканалі творы пра маму на сваёй мове. Усё, што прагучала на вечары, кранула душу кожнага з прысутных.

2014-10-21

Жыць без дэпрэсіі і стрэсаў

Напярэдадні Сусветнага дня псіхічнага здароўя, студэнты прынялі ўдзел у сустрэчы з урачом-псіхатэрапеўтам Г. П. Рыжыкавай, якая расказала, што такое дэпрэсія і як яе перамагчы, дала прафесійныя рэкамендацыі, як сябе паводзіць ў стрэсавых сітуацыях.

Сустрэча была вельмі карыснай і цікавай.

2014-10-14

Выбяры жыцце без…

8 кастрычніка ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча 22, адбыўся урок ведаў пра шкоднасць наркотыкаў, спайса і курэння.
Удзельнікі мерапрыемства атрымалі карысныя і неабходныя кожнаму звесткі пра наступствы ўжывання наркатычных рэчаў і іх ўплыў на арганізм .

2014-10-13

Згуртавацца і жыць дружна

Студэнцкая вечарынка «Давайце пазнаёмімся!» сабрала шырокае кола студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22.

Студэнты бліжэй пазнаёміліся адзін з адным, даведаліся больш пра сваіх суседзяў, раскрылі свае таленты.

2014-10-08

Настаўнік ― чалавек з вялікай літары

3 кастрычніка ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, прайшоў тэматычны вечар-сустрэча, прысвечаны Дню настаўніка.

Студэнты даведаліся вельмі шмат цікавых фактаў аб прафесіі настаўніка з вуснаў ветэранаў педагагічнай працы, якія падзяліліся сваім вопытам, далі якасныя і патрэбныя парады будучым настаўнікам.

Прысутныя на мерапрыемстве зразумелі, што настаўнік — гэта не толькі чалавек, які навучае, але яшчэ і носьбіт духоўнасці і маральнага пачатку, і менавіта настаўнікі выконваюць асаблівую грамадзянскую місію ― выхаванне маладога пакалення.

2014-10-08

Восень жыцця павінна быць цёплай!

1 кастрычніка, у  Дзень пажылых людзей, студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вуліцы Убарэвіча, 22, правялі акцыю «Восень жыцця павінна быць цёплай».

Віншаваць пажылых людзей у гэты дзень – добрая традыцыя інтэрната. Студэнты ўручылі салодкія падарункі і паабяццалі наладзіць далейшыя сустрэчы, таму што ўвага, добрыя словы і проста прыемныя зносіны так патрэбны старэйшаму пакаленню.

2014-10-06

Вечар з псіхолагам

24 верасня ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, адбылася сустрэча першакурснікаў з псіхолагам. Было арганізавана шмат цікавых конкурсаў і псіхалагічных тэстаў. У праграме было прапанавана кожнаму прысутнаму выказаць свой пункт гледжання, а таксама задаваць пытанні.

2014-09-26

 

 

Студэнцкі савет інтэрната

Садчанка Марыя Максімаўна
Старшыня студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Захарка Лізавета Аляксееўна
Намеснік старшыні студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Муравейка Паліна Аляксандраўна
Сакратар студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Палош Рыта Васільеўна
Мадэратар

Студэнцкі савет інтэрната

Тонкая Лізавета Алегаўна
Кіраўнік інфармацыйнага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Лушчыцкая Ксенія Сяргееўна
Кіраўнік жыллёва-бытавога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Квецень Карына Генадзьеўна
Кіраўнік прававога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Медыкава Дар'я Аляксандраўна
Кіраўнік сектара здаровага ладу жыцця

Студэнцкі савет інтэрната

Кудзіноўская Лізавета Анатольеўна
Кіраўнік культурна-творчага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Нарэйка Паліна Юр'еўна
Стараста 1 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Маркава Марыя Сяргееўна
Стараста 2 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Палтарыхіна Дар'я Максімаўна
Стараста 3 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Мішукова Лізавета Міхайлаўна
Стараста 4 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Зінавук Надзея Леанідаўна
Стараста 5 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Алімжонава Мухаббат Улугбек Кізі
Прадстаўнік замежных студэнтаў

Студэнцкі савет інтэрната

Філіпенка Віялета Сяргееўна
Кіраўнік танцавальнага гуртка «ПраРух»

Студэнцкі савет інтэрната

Круковіч Марыя Аляксандраўна
Кіраўнік гуртка «Hobby club»

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ