За каго дзяўчына замуж пойдзе?

27 сакавіка ўінтэрнаце павул.Убарэвіча, 22,адбылося мерапрыемства, прысвечанае Дню тэатра, у якім выступілі студэнты інтэрната з пастаноўкай па п'есе Янкі Купалы «Паўлінка». Хлопцы і дзяўчаты творча прадставілі гэтую мініяцюру, усё было вельмі цікава, пазнавальна і пазітыўна.

2014-03-28

Прачнуўся – прыбяры планету

13 сакавіка ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22,  прайшло мерапрыемства на экалагічную тэму пад лозунгам «Не дамо загінуць нашай планеце».

У ролі санітарнага ўрача, эколагаў і прадстаўнікоў ЖКГ выступілі студэнты Кучук Таццяна, Пілецкая Вікторыя, Васільева Марыя, Лікша Бажэна і Мішута Анастасія. Студэнтамі былі ўзняты найбольш актуальныя і вострыя праблемы забруджвання навакольнага асяроддзя і разгледжаны шляхі іх вырашэння.

Мерапрыемства было завершана наступнымі словамі: «Кожны з нас павінен разумець, што толькі справай можна даказаць сваю любоў да прыроды; давайце будзем мудрымі і неабыякавымі гаспадарамі ў нашым зямным доме».

2014-03-14

Студэнтам сумаваць не даводзіцца

11 сакавіка ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, адбылося спаборніцтва паміж камандамі жыльцоў блокаў 109, 115, 203 і 511: «Рамонкі», «Бацькі», «Пісталет» па камп’ютарнай гульні Counter-Strike 1.6, якое стала ўжо традыцыйным. Арганізатары, студэнты інжынернага факультэта Мяшкоў Андрэй, Лазука Данііл і Масла Аляксей, творча падышлі да працэсу гульні. Нягледзячы на саперніцтва, атмасфера на мерапрыемстве была па-сяброўску цёплай.

Па выніках спаборніцтва пераможцам стала каманда «Бацькі » ў складзе студэнтаў Бубніковіча Аляксандра, Лёліча Аляксандра, Літоўчыка Дзяніса, Рачкалава Мікіты і Орсіка Тараса.

2014-03-13

Самая прыгожая дзяўчына інтэрната

Надышла вясна, і прыйшоў час традыцыйнага конкурсу, які выяўляе самую прыгожую дзяўчыну інтэрната па вул. Убарэвіча, 22,  «Каралева вясна-2014». У гэтым годзе пераможцай стала студэнтка факультэта эканомікі і права Глазунова Вольга, якая з'явілася ўвасабленнем прыгажосці, вясны і зачаравання.

2014-03-11

Будучыня пачынаецца сёння!!!

Да такой высновы прыйшлі студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул.Убарэвіча,22, наведаўшы цікавую гутарку з урачом-гінеколагам Н.С.Сянкевіч. Былі атрыманы адказы на шматлікія «далікатныя» пытанні.

Вечар атрымаўся пазнавальным і цікавым,бо будучыня пачынаецца сёння!

2014-02-28

Анатомія патрыятызму

Напярэдані Дня абаронцы Айчыны ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, студэнты прынялі ўдзел у дыспуце «Анатомія патрыятызму». Прысутныя мелі магчымасць выказаць сваё гледжанне на пытанні «Што мы разумеем  пад патрыятызмам і каго можна назваць патрыётам?», «Ці мае на ўвазе патрыятызм выключнае праслаўленне свайго мінулага і будучага або гэта нешта іншае?» і інш.

Студэнты мелі магчымасць паразмаўляць з сапраўднымі абаронцамі Айчыны: ветэранам 203-га Гвардзейскага Арлоўскага палка Лясіным В.Г., ветэранам-афганцам Кардашам У.У. Паэтэса горада Баранавічы Шувалава Л.А. прачытала цудоўныя вершы, прысвечаныя подзвігу лётчыкаў у гады Вялікай Айчыннай вайны і подзвігу лётчыкаў А.Жураўлевіча і А.Марфіцкага, уратаваўшых мірнае насельніцтва ў час авіашоў у польскім горадзе Радаме.

2014-02-28

«Паэзія кахання і прыгажосці»

Тэма кахання — адна з вядучых у сусветнай літаратуры са старажытных часоў і да цяперашнега часу, і гэта вядома кожнаму. Гэтая тэма закранута ў твочасці таленавітых жанчын-паэтэс – Л. А. Шувалавай, Г. І. Ліс, Р. М. Раманчук, якія прысутнічалі на нашым мерапрыемстве «Паэзія кахання і прыгажосці» і падзяліліся з намі сваімі разважаннямі, думкамі і пачуццямі, якія перапаўняюць іх творчую натуру.

Іх вершы і меркаванні не пакінулі ніводнага з прысутных юнакоў і дзяўчат абыякавымі, бо ўсе словы, якія былі пачуты, прасякнуты непадробнай шчырасцю, праўдзівасцю і глыбокім сэнсам.

Атмасфера, якая панавала на мерапрыемстве, была вельмі цёплай і дружалюбнай. Гэта з лёгкасцю можна было зразумець па зацікаўленых тварах моладзі.

2014-02-19

10 нагод закахацца

Кожны год у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, з'яўляецца белакрылы прыгожы анёл. 14 лютага сышла з нябёсаў да нас гэтая выдатная істота, якая нясе радасць і каханне ўсім людзям. Анёл падарыў студэнтам мора станоўчых эмоцый і цудоўны настрой.

Наступны Дзень закаханых стане чарговай нагодай для сустрэчы. Мы будзем чакаць гэтай чароўнай падзеі.

2014-02-19

«Добры вечар! Шчодры вечар!»

З года ў год стала добрай традыцыяй у студэнтаў, якія з’яўляюцца членамі клуба «Вяртанне да вытокаў» (кіраўнік Таццяна Радомская), віншаваць з Новым годам па старому стылю 13 і 14 студзеня абрадам «Шчодры вечар» сваіх сусядзяў па пакоях, этажах, у суседніх інтэрнатах. Народныя традыцыі на тое і традыцыі, каб яны прадаўжалі жыць і захоўвалі нашу самабытнасць, нашу родную мову і культуру.

Актыўнымі і яркімі выканаўцамі роляў калядавання былі студэнты: Вялічка Вераніка, Богдан Арцём, Малевіч Таццяна.

Дапамогу ў арганізацыі калядак аказваюць кіраўнік клуба «Вяртанне да вытокаў» і выхавацелі інтэрната Бурэнка Марына Міхайлаўна і Жываглядава Людміла Маркаўна.

Па беларускіх традыцыях калядоўшчыкі павіншавалі і туркменскіх студэнтаў.

2014-01-17

Святочны настрой стварылі студэнты ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22

Конкурс на ўпрыгожванне блокаў да навагодніх святаў ужо ўвайшоў у традыцыю ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22. Гэты Новы год не стаў выключэннем. Студэнты стварылі калядны настрой ў навучальныя будні.

2014-01-15

 

 

Студэнцкі савет інтэрната

Садчанка Марыя Максімаўна
Старшыня студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Захарка Лізавета Аляксееўна
Намеснік старшыні студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Муравейка Паліна Аляксандраўна
Сакратар студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Палош Рыта Васільеўна
Мадэратар

Студэнцкі савет інтэрната

Тонкая Лізавета Алегаўна
Кіраўнік інфармацыйнага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Лушчыцкая Ксенія Сяргееўна
Кіраўнік жыллёва-бытавога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Квецень Карына Генадзьеўна
Кіраўнік прававога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Медыкава Дар'я Аляксандраўна
Кіраўнік сектара здаровага ладу жыцця

Студэнцкі савет інтэрната

Кудзіноўская Лізавета Анатольеўна
Кіраўнік культурна-творчага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Нарэйка Паліна Юр'еўна
Стараста 1 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Маркава Марыя Сяргееўна
Стараста 2 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Палтарыхіна Дар'я Максімаўна
Стараста 3 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Мішукова Лізавета Міхайлаўна
Стараста 4 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Зінавук Надзея Леанідаўна
Стараста 5 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Алімжонава Мухаббат Улугбек Кізі
Прадстаўнік замежных студэнтаў

Студэнцкі савет інтэрната

Філіпенка Віялета Сяргееўна
Кіраўнік танцавальнага гуртка «ПраРух»

Студэнцкі савет інтэрната

Круковіч Марыя Аляксандраўна
Кіраўнік гуртка «Hobby club»

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ