Я і закон

12 снежня 2013 г. у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, члены студэнцкага савета правялі віктарыну, прысвечаную дню прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Мэтай мерапрыемства было фарміраванне прававой граматнасці студэнтаў.

Удзельнікі, а таксама гледачы віктарыны былі даволі добра інфармаванымі не толькі пра свае правы, але і абавязкі. Самым цяжкимі, а таму і самым цікавым было пытанне на веданне п. 3.3.2 Правілаў унутранага распарадку нашага ўніверсітэта, згодна з якім студэнты павінны паважаць выкладчыкаў, у тым ліку пры ўваходзе выкладчыка ў аўдыторыю стоячы вітаць яго.

Нягледзячы на цяжкі бой паміж сектарамі, веды студэнтаў аказаліся аднолькавымі.

2013-12-18

«Я плюс ТЫ мінус ВІЧ»

3 снежня ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, студэнцкі савет правёў пазнавальную гутарку «Я плюс ТЫ мінус ВІЧ».
Вядучыя задавалі пытанні аўдыторыі, прапаноўвалі тэставыя заданні, давалі парады па захаванню здароўя, а таксама звярнулі ўвагу жыхароў інтэрната на духоўнае здароўе як адну з састаўных частак здароўя чалавека, якая забяспечвае фарміраванне і станаўленне чалавека як асобы.

2013-12-06

«Жыццё без наркотыкаў»

Да Міжнароднага дня барацьбы са СНIДам у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, арганізавана выстава «Жыццё без наркотыкаў». Плакаты і газеты, выпушчаныя студэнтамі, не пакінулі абыякавымі жыхароў інтэрната.
Мы за здаровы лад жыцця!

2013-12-04

«Чалавек ― стваральнік сваёй асобы»

Дыскусія на гэтую тэму была праведзена ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22. У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце, а таксама выхавальнік інтэрната і псіхолаг універсітэта.

У ходзе дыскусіі абмяркоўваліся пытанні, якія закранаюць працэс станаўлення чалавека як асобы, выносіліся на абмеркаванне ўдзельнікамі такія паняцці, як «асоба», «індывід», «індывідуальнасць», а таксама разглядаліся наступныя праблемы: фарміраванне асобы , месца чалавека ў грамадстве і ўплыў сацыяльных фактараў на фарміраванне чалавека як асобы.

Для ўдзельнікаў дыскусіі была падрыхтавана мультымедыйная прэзентацыя.

2013-11-26

«Дым, які шкодзіць здароўю»

Так называлася выстава плакатаў, прысвечаная дню некурэння, якая размяшчалася на трэцім паверсе інтэрната па вул. Убарэвіча, 22. Выстава была арганізавана з мэтай паказаць студэнтам шкоду гэтай дрэннай звычкі і дапамагчы ім зрабіць выбар на карысць здаровага ладу жыцця.

Выстава дапамагла пераканаць студэнтаў у неабходнасці прытрымлівацца здаровага ладу жыцця, і ў тым, што здароўе — адна з найважнейшых жыццёвых каштоўнасцяў чалавека, залог яго дабрабыту.

Якую ж выснову зрабілі студэнты?

  • Калі вы не курыце ― не пачынайце курыць!
  • Калі вы курыце ― пастарайцеся адмовіцца  ад гэтай звычкі!
  • Калі людзі, якімі вы даражыце, кураць, ― дапамажыце ім пазбавіцца ад гэтага!

2013-11-22

«Студэнты маюць таленты»

Пазітыў-шоў да Дня студэнта «Студэнты маюць таленты», якое прайшло ў танцавальнай зале інтэрната па вул. Убарэвіча, 22, паказала – таленты сапраўды ёсць, ды яшчэ якія! Спевакі, танцоры і нават майстры арыгінальнага жанру.
Для рэалізацыі творчых праектаў у інтэрнатах універсітэта створаны ўсе ўмовы. Смялей праяўляйце свае таленты, і Вас ацэняць!

2013-11-22

Форт Баярд па-беларуску

Шмат цікавых падзей адбываецца ў інтэрнаце па ініцыятыве студэнцкага актыва. І адна з іх ― гульня «Форт Баярд» ― праводзілася на тэрыторыі студэнцкага гарадка па вул. Войкава. У склад каманд уваходзілі беларускія студэнты і студэнты з Туркменістана, якія ў конкурсах дэманстравалі свае фізічныя і інтэлектуальныя магчымасці. У гульні не было прайграўшых. Перамаглі спорт, сяброўства, маладосць!

2013-11-08

Эканомія і беражлівасць — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі

30 кастрычніка ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, прайшла інтэлектуальная гульня ў форме дэбатаў па Дырэктыве Прэзідэнта Рэспублікі №3 Беларусь ад 14 ліпеня 2007 г. «Эканомія і беражлівасць — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы».

Вядучы дэбатаў прапанаваў тры тэзісы: «Рэальна павялічыць аб’ём электрычнай і цеплавой энэргіі за кошт выкарыстання мясцовых відаў паліва»; «Міні-ЦЭЦ. У іх ёсць будучыня»; «Беларуская АЭС. За і супраць». Студэнты-«спікеры» з боку «ўрада» і «апазіцыі» грунтоўна падрыхтаваліся да абмеркавання праблемы, а гледачы адзначылі, што размова актуальная, і задавалі хвалюючыя пытанні. Найбольш спрэчныя моманты вырашала эксперт-суддзя Бондар Марыя Уладзіміраўна.

Дэбаты сфарміравалі ў студэнтаў больш свядомыя адносіны да выкарыстання энергетычных рэсурсаў.

2013-11-06

Шахматна-шашачны турнір адбыўся сярод студэнтаў Беларусі і Туркменістана

24 кастрычніка адбыўся турнір па шахматах і шашках сярод студэнтаў Туркменістана і Беларусі. Студэнты прынялі актыўны ўдзел у спаборніцтвах. Кожны выбіраў гульню па сваіх інтарэсах. Было праведзена шмат цікавых і захапляльных партый і ў шахматы, і ў шашкі. Удзельнікаў спаборніцтваў падтрымлівалі іх балельшчыкі. Барацьба была доўгай і напружанай, але ў выніку перамагло сяброўства. Віншуем!

2013-10-30

На жаль, Дзень нараджэння...

15 кастрычніка – «Дзень нараджэння» інтэрната па вул. Убарэвіча, 22. Сёлетні год – юбілейны, паколькі спаўняецца 5 гадоў з дня яго адкрыцця. У гэты дзень у інтэрнаце прайшоў святочны канцэрт. Студэнты і супрацоўнікі інтэрната ўспомнілі гісторыю, парадаваліся талентам-навічкам, а заключным акордам стала дыскатэка. Было вельмі цікава і весела.
Свята надоўга запомніцца гасцям і жыхарам інтэрната.
Дзякуй арганізатарам!

2013-10-21

 

 

Студэнцкі савет інтэрната

Садчанка Марыя Максімаўна
Старшыня студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Захарка Лізавета Аляксееўна
Намеснік старшыні студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Муравейка Паліна Аляксандраўна
Сакратар студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Палош Рыта Васільеўна
Мадэратар

Студэнцкі савет інтэрната

Тонкая Лізавета Алегаўна
Кіраўнік інфармацыйнага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Лушчыцкая Ксенія Сяргееўна
Кіраўнік жыллёва-бытавога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Квецень Карына Генадзьеўна
Кіраўнік прававога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Медыкава Дар'я Аляксандраўна
Кіраўнік сектара здаровага ладу жыцця

Студэнцкі савет інтэрната

Кудзіноўская Лізавета Анатольеўна
Кіраўнік культурна-творчага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Нарэйка Паліна Юр'еўна
Стараста 1 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Маркава Марыя Сяргееўна
Стараста 2 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Палтарыхіна Дар'я Максімаўна
Стараста 3 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Мішукова Лізавета Міхайлаўна
Стараста 4 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Зінавук Надзея Леанідаўна
Стараста 5 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Алімжонава Мухаббат Улугбек Кізі
Прадстаўнік замежных студэнтаў

Студэнцкі савет інтэрната

Філіпенка Віялета Сяргееўна
Кіраўнік танцавальнага гуртка «ПраРух»

Студэнцкі савет інтэрната

Круковіч Марыя Аляксандраўна
Кіраўнік гуртка «Hobby club»

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ