«Старт для сяброўства і жыцця ў калектыве» 

1 верасня ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, актывісты студэнцкагага самакіравання арганізавалі цімбілдынг для першакурснікаў. Заданні, прапанаваныя арганізатарамі, былі накіраваныя на адаптацыю студэнтаў-першакурснікаў і згуртаванне калектыву. Цікава было назіраць за рэакцыяй удзельнікаў: спачатку маркотныя і сумныя асобы хутка змяніліся ў забіяцкіх, вясёлых, актыўных студэнтаў, якія з вялікім задавальненнем слухалі навучанні старшакурснікаў і выконвалі прапанаваныя заданні.

Учарашнія школьнікі прайшлі першае выпрабаванне на шляху да згуртавання, сяброўства і жыцця ў калектыве!

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Матчэня Марына Міхайлаўна, тэлефон   66 53 79

2019-09-05

Духоўна-маральнае выхаванне ў студэнцкім інтэрнаце 

Заключная сустрэча ў гэтым навучальным годзе адбылася з праваслаўным святаром, настаяцелем прыхода храма святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага Віталіем Лазоўскім са студэнтамі, якія пражываюць у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22. Айцец Віталь пажадаў студэнтам здароўя, дабрабыту і паспяховай здачы сесіі. 

Са свайго боку, студэнты шчыра падзякавалі а. Віталію за змястоўныя павучальныя гутаркі, мудрыя парады, малітвы за здароўе, поспех, за мудрыя парады як стаць маральна і духоўна багацейшымі.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Матчэня Марына Міхайлаўна, тэлефон   66 53 79

2019-06-06

«Светлае свята — Вялікдзень» 

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, прайшоў традыцыйны конкурс “Велікоднае майстэрства”, удзельнікі якога праявілі арыгінальнасць, фантазію і творчы падыход да вырабу ўпрыгожванняў традыцыйных велікодных кулічоў і галоўнага сімвала свята – велікодных яек.

Пераможцамі сталі Шумская Ганна, Мелюх Яна, Сапешка Таццяна, Шчэбет Надзея, Трубчык Вікторыя, Аляшкевіч Дзіяна і Свірыдовіч Яна.

Віншуем!

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Матчэня Марына Міхайлаўна, тэлефон   66 53 79

2019-04-30

«Гэтая быль — наш боль» 

У Міжнародны дзень памяці аб Чарнобыльскай катастрофе ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, прайшоў відэалекторый «Гэтая быль — наш боль». Прагледжаныя відэаролікі яшчэ раз нагадалі аб сур’ёзнасці  трагедыі. Пра гэта трэба памятаць і гаварыць, каб у будучыні не здзейсніць падобных памылак.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Матчэня Марына Міхайлаўна, тэлефон   66 53 79

2019-04-29

«Бягом за здароўем» 

У рамках тэматычнага тыдня здаровага ладу жыцця, сектар ЗЛЖ студэнцкага савета інтэрната па вул.Убарэвіча, 22, арганізаваў спартыўныя забавы «Бягом за здароўем», якія прайшлі на адным дыханні і з вялікім азартам. Усе ўдзельнікі разыходзіліся ў добрым настроі, атрымалі зарад бадзёрасці, энергіі і станоўчых эмоцый. Мы за здаровы лад жыцця!

Адказны за падрыхтоўку і дакладнасць інфармацыі Матчэня Марына Міхайлаўна, тэлефон 66 53 79

2019-04-05

«Непарушнае партнёрства» 

2 красавіка ў інтэрнаце па вул Убарэвіча, 22, прайшло мерапрыемства да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі «Непарушнае партнёрства».

Студэнты гаварылі не проста пра сяброўства народаў, а пра тое, што звязвае Рэспубліку Беларусь і Расійскую Федэрацыю. Расія і Беларусь — гэтыя дзяржавы заўсёды лічыліся брацкімі. У іх агульная гісторыя і лёс. Яны шмат у чым падобныя па мове і звычаях, у якіх закладзены славянскія традыцыі, што знайшлі адлюстраванне ў культуры.

2019-04-04

«Смяяцца дазваляецца» 

У які дзень не змаўкаюць розыгрышы, жарты і смех? Вядома, гэта 1 красавіка! І ў гэты дзень у інтэрнаце па па вул.Убарэвіча, 22, было сапраўднае свята смеху, гумару, пазітыву, весялосці і добрага настрою.

2019-04-04

«Ведай асновы сваёй бяспекі»

Інтэрактыўна-пазнавальная гульня “Ведай асновы сваёй бяспекі” адбылася ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22.

Гульня, падчас якой студэнты даведаліся шмат карыснай інфармацыі аб тым, як засцерагчы сябе і як паводзіць у экстрэмальных сітуацыях, прайшла з вялікай цікавасцю і азартам.

2019-04-04

Тэматычны ўрок «Закон для краіны і для народа»

Тэматычны ўрок «Закон для краіны і для народа», прысвечаны 25-годдзю з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і стаўлення інстытута прэзідэнтства прайшоў у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22.

Усе ўдзельнікі мерапрыемствя яшчэ раз падкрэслілі для сябе, якая вялікая і значная роля Канстытуцыі ў нашым жыцці. Менавіта ў Асноўным Законе вызначаны ўсе правы і свабоды грамадзян, заснаваныя на прынцыпах справядлівасці, законнасці і парадку. У сваім выступленні студэнт факультэта эканомікі і права Станіслаў Варашкевіч звярнуў увагу студэнтаў на тое, што, гаворачы аб Канстытуцыі, мы не павінны забываць аб тым, што ў Асноўным Законе краіны выразна прапісаны і абавязкі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Галоўны з іх — захоўваць вернасць Радзіме.

2019-03-19

Конкурс грацыі і прыгажосці «Міс інтэрната-2019» адбыўся ў БарДУ

Пры падтрымцы прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў універсітэта ў інтэрнаце БарДУ па вул. Убарэвіча, 22, прайшоў традыцыйны конкурс «Міс інтэрната-2019».

У конкурсе прынялі ўдзел 7 самых эфектных, шыкоўных, вытанчаных, прыгожых і творчых дзяўчат. Усе канкурсанткі вызначыліся артыстычнымі нумарамі, арыгінальнымі ідэямі і, вядома ж, сваім абаяннем, перад якім было немагчыма выстаяць! На заключным этапе дзяўчыны парадавалі журы прыгожымі і, безумоўна, смачнымі стравамі.

Па выніках конкурсаў і выпрабаванняў, па рашэнні журы ўладальніцай кароны «Міс інтэрната-2019» ўдастоена Віялета Чарнецкая. Тытул «Міс інтэрната-ONLINE» заваявала Валерыя Сямашка, а прыз глядацкіх сімпатый атрымала Дар’я Сафарэвіч.

2019-03-15

 

 

Студэнцкі савет інтэрната

Садчанка Марыя Максімаўна
Старшыня студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Захарка Лізавета Аляксееўна
Намеснік старшыні студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Муравейка Паліна Аляксандраўна
Сакратар студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Палош Рыта Васільеўна
Мадэратар

Студэнцкі савет інтэрната

Тонкая Лізавета Алегаўна
Кіраўнік інфармацыйнага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Лушчыцкая Ксенія Сяргееўна
Кіраўнік жыллёва-бытавога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Квецень Карына Генадзьеўна
Кіраўнік прававога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Медыкава Дар'я Аляксандраўна
Кіраўнік сектара здаровага ладу жыцця

Студэнцкі савет інтэрната

Кудзіноўская Лізавета Анатольеўна
Кіраўнік культурна-творчага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Нарэйка Паліна Юр'еўна
Стараста 1 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Маркава Марыя Сяргееўна
Стараста 2 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Палтарыхіна Дар'я Максімаўна
Стараста 3 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Мішукова Лізавета Міхайлаўна
Стараста 4 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Зінавук Надзея Леанідаўна
Стараста 5 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Алімжонава Мухаббат Улугбек Кізі
Прадстаўнік замежных студэнтаў

Студэнцкі савет інтэрната

Філіпенка Віялета Сяргееўна
Кіраўнік танцавальнага гуртка «ПраРух»

Студэнцкі савет інтэрната

Круковіч Марыя Аляксандраўна
Кіраўнік гуртка «Hobby club»

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ