«Дата ў гісторыі»

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, студэнцкім саветам было арганізавана мерапрыемства “7 лістапада. Дата ў гісторыі”, бо менавіта Кастрычніцкая рэвалюцыя прынесла многім людзям свабоду — выбару, права, незалежнасці. І менавіта яна дапамагае лепш зразумець наша мінулае і разабрацца ў сучаснасці.

Студэнты мелі магчымасць даведацца аб гэтай падзеі падрабязней, а таксама праявіць свае веды ў віктарыне.

2018-11-09

Семінар «Бяспека асабістых фінансаў»

Семінар па павышэнні фінансавай пісьменнасці «Бяспека асабістых фінансаў» прайшоў у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22.

Супрацоўнікі ЗАТ «Альфа-банк» навучылі студэнтаў, як зберагчы свае фінансы ад крадзяжоў , як абараніцца ад ашуканцаў і як дзейнічаць, калі сталі аб’ектам ашуканцаў, далі карысную параду: «Ніколі не падавайце звесткі па банкаўскай карце, логін, пароль, ключы доступу ў інтэрнэт-банкінг трэцім асобам».

2018-11-02

«Ведай свае правы і абавязкі»

Прававы ўрок паўторнага навучання і праверкі ведаў правілаў унутранага распарадку ў студэнцкім інтэрнаце прайшоў у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22.

Студэнты абагульнілі веды аб сваіх правах, акцэнтавалі ўвагу на веданне сваіх абавязкаў. Кожнаму студэнту, што пражывае ў інтэрнаце была дадзена ўстаноўка: «Жыць у інтэрнаце — значыць выконваць парадак. І гэты парадак дасягаецца толькі дзякуючы веданню сваіх правоў і выкананню абавязкаў!».

2018-11-02

«Дружна - за агульную справу!»

У рамках месячніка па навядзенні парадку ў горадзе студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, дружна выйшлі на ўборку тэрыторыі ўніверсітэта.

2018-10-29

У інтэрнаце аформлена вітрына малюнкаў «Не шкодным звычкам»

У мэтах фарміравання матывацыі да здаровага ладу жыцця, свядомай адмовы ад шкодных звычак і залежнасцяў ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, аформлена вітрына малюнкаў «Не шкодным звычкам».

Праз свае малюнкі студэнты выказалі негатыўнае стаўленне да курэння, алкаголю, наркотыкаў і заклікалі ўсіх да вядзення здаровага ладу жыцця

2018-10-24

«Мая мама лепшая на свеце» 

Напярэдадні Дня маці студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, падрыхтавалі выставу малюнкаў, калажаў і фатаграфій «Мая мама лепшая на свеце».

Усе працы аб’яднала павага, любоў і падзяка да самага блізкага чалавека на зямлі — матулі, мудрасць і дабрыня якой даюць веру ў жыццё, надзею на лепшае і ўпэўненасць у будучыні.

2018-10-15

Інфармацыйная гадзіна «Карупцыя па-беларуску»

Інфармацыйная гадзіна на тэму «Асаблівасці карупцыі па-беларуску» прайшла ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22.

Станіслаў Варашкевіч, студэнт 4-га курса факультэта эканомікі і права, даступна данёс усім прысутным інфармацыю аб паняцці «карупцыя», яе асаблівасцях і спосабах барацьбы з ёй, падмацоўваючы сваю прамову жывымі прыкладамі, патлумачыў усю сур’ёзнасць дадзенай праблемы. Студэнты ахвотна падтрымлівалі дыялог з будучым юрыстам, выказвалі сваё меркаванне і задавалі розныя пытанні.

Інфармацыйная гадзіна была пазнавальнай і карыснай, таму што кожны з нас павінен быць дасведчаны па пытаннях дадзенай праблемы.

2018-10-11

Iнтэрактыўны занятак з элементамі трэнінгу «Стрэс і дэпрэсію пераможам»

10 кастрычніка ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, прайшоў інтэрактыўны занятак з элементамі трэнінгу «Стрэс і дэпрэсію пераможам». Педагог-псіхолаг В.М.Бабылёва распавяла аб асноўных прыкметах дэпрэсіі і спосабах барацьбы з ёй. Было прадэманстравана некалькі цікавых практыкаванняў, якія дапамагаюць вывесці чалавека са стану стрэсу ці дэпрэсіі, а таксама дадзены карысныя рэкамендацыі, як навучыцца захоўваць спакой і ўпэўненасць у сабе, праяўляць толькі добрыя эмоцыі і шанаваць моманты радасці, якімі напоўнена наша жыццё.

2018-10-11

«Настаўнік…гэта гучыць горда»

Адкрыты дыялог з выпускнікамі БарДУ, цяпер настаўнікамі школ Нурлыевай Сурай і Шчарбук Анастасіяй адбыўся ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22. Маладыя спецыялісты c гонарам расказвалі пра сваю прафесію, дзяліліся ўражаннямі, адкавзалі на пытанні студэнтаў.

Незвычайная цеплыня, шчырасць гучалі ў прамовах былых студэнтак нашага ўніверсітэта. Пазнавальная і душэўная размова падарылі ўсім прысутным шмат прыемных і станоўчых эмоцый. Сустрэча была вельмі цікавай і карыснай, асабліва для будучых педагогаў.

2018-10-09

«А дзе твая малая радзіма?»

У кожнага з нас ёсць свая маленькая радзіма, той куток, дзе вы нарадзіліся, дзе жывуць вашы бацькі і сябры, дзе знаходзіцца ваш родны дом. Для кагосьці малая радзіма — родны горад, для іншых — вясковая вуліца ці ўтульны дворык з арэлямі.

А дзе твая малая радзіма? На гэтае пытанне адказвалі студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, на мерапрыемстве, прымеркаваным да Года малой радзімы, якое прайшло ў форме “адкрытага мікрафона” і дазволіла студэнтам даведацца больш пра сваіх суседзяў, знайсці сваіх землякоў і ўбачыць славутасці беларускіх гарадоў і вёсак. Кожны прысутны на мерапрыемстве меў магчымасць з любоўю і гонарам падзяліцца ўражаннямі і прадставіць сваю маленькую радзіму.

2018-10-02

 

 

Студэнцкі савет інтэрната

Садчанка Марыя Максімаўна
Старшыня студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Захарка Лізавета Аляксееўна
Намеснік старшыні студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Муравейка Паліна Аляксандраўна
Сакратар студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Палош Рыта Васільеўна
Мадэратар

Студэнцкі савет інтэрната

Тонкая Лізавета Алегаўна
Кіраўнік інфармацыйнага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Лушчыцкая Ксенія Сяргееўна
Кіраўнік жыллёва-бытавога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Квецень Карына Генадзьеўна
Кіраўнік прававога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Медыкава Дар'я Аляксандраўна
Кіраўнік сектара здаровага ладу жыцця

Студэнцкі савет інтэрната

Кудзіноўская Лізавета Анатольеўна
Кіраўнік культурна-творчага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Нарэйка Паліна Юр'еўна
Стараста 1 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Маркава Марыя Сяргееўна
Стараста 2 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Палтарыхіна Дар'я Максімаўна
Стараста 3 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Мішукова Лізавета Міхайлаўна
Стараста 4 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Зінавук Надзея Леанідаўна
Стараста 5 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Алімжонава Мухаббат Улугбек Кізі
Прадстаўнік замежных студэнтаў

Студэнцкі савет інтэрната

Філіпенка Віялета Сяргееўна
Кіраўнік танцавальнага гуртка «ПраРух»

Студэнцкі савет інтэрната

Круковіч Марыя Аляксандраўна
Кіраўнік гуртка «Hobby club»

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ