«Наркотыкі – гэта не гульня. Умейце сказаць “НЕ”»

2 сакавіка ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, адбылася сустрэча студэнтаў з супрацоўнікам аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі ГАУС г. Баранавічы Д.Ю. Хілюцічам, які ў даступнай форме растлумачыў студэнтам, да якіх сумных наступстваў прыводзіць ужыванне наркатычных рэчываў і якая адказнасць прадугледжана ў Рэспубліцы Беларусь за дзеянні, звязаныя з вырабам, перапрацоўкай, набыццём, выкарыстаннем, захоўваннем і збытам наркотыкаў.

2018-03-03

«Праўда і хлусня пра наркотыкі» 

Наркаманію пачынаюць параўноўваць з вайной, таму што яна забірае шмат чалавечых жыццяў. І ахвяры гэтай нябачнай вайны вылічваюцца ўжо мільёнамі. Пражыць чалавечае жыццё або стаць нарказалежным і памерці маладым старым – менавіта гэта абмяркоўвалі студэнты на мерапрыемстве «Праўда і хлусня пра наркотыкі», якое прайшло ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, у рамках Міжнароднага дня барацьбы з наркотыкамі.

2018-03-03

Скажы наркотыкам «НЕ!» 

У рамках Міжнароднага дня барацьбы з наркотыкамі ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, прайшла акцыя «Скажы наркотыкам – “НЕ!”», дзе студэнты выказалі сваё меркаванне аб шкодзе наркотыкаў.

На працягу дня было прадстаўлена шмат карыснай інфармацыі: падрыхтаваныя плакаты, калажы, буклеты, якія наглядна прапагандавалі шкоду наркотыкаў і матывавалі студэнтаў сказаць «НАРКОТЫКАМ – НЕ!» і тым самым зберагчы сябе.

2018-03-03

«Асабісты бюджэт – гэта план вашых даходаў і выдаткаў» 

Семінар па павышэнні фінансавай граматнасці прайшоў у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22. Супрацоўнікі ЗАТ «Альфа-банк» пазнаёмілі студэнтаў з аноўнымі блокамі кіравання бюджэтам, правялі практыкаванні на ацэнку даходаў і выдаткаў, а таксама далі карысныя парады па кіраванні асабістым бюджэтам.

Самым актыўным удзельнікам семінара намеснік старшыні праўлення ЗАТ «Альфа-банк» Т.В. Самойленка ўручыў дыпломы «Мастацтва накаплення. Ад мары да рэальнасці».

2018-03-01

Заўсёды заставацца мужчынай!

Да Дня абаронцы Айчыны ў люстэркавай зале інтэрната па вул.Убарэвіча, 22, прайшла конкурсна-забаўляльная праграма «Рыцарскі турнір».

Канкурсанты з гонарам і годнасцю змагаліся за «рыцарскую карону», прадэманстравалі сваю смеласць, спрыт, эрудыраванасць, галантнасць і талент. Званне «Рыцар інтэрната» журы аднагалосна прысудзіла Сплендэру Андрэю. Тытул «Рыцар онлайн» заваяваў Вальдэмар Фрызэн.

Віншуем хлопцаў і ганарымся імі. Так трымаць!

2018-02-27

«Гаворыць сэрца роднай мовай» 

Сусветны дзень роднай мовы адзначылі студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22. Усе прысутныя прынялі ўдзел у займальнай віктарыне «Як будзе па-беларуску?», а таксама прачыталі вершы на беларускай мове.

2018-02-23

«Масленіца наша - няма цябе прыгажэй» 

У апошнія дні зімы, студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, правялі зіму і наладзілі «Блінны дзень у інтэрнаце». 

Любы жадаючы мог прыйсці і паспытаць нашых смачных, гарачых, румяных бліноў. Наша «Масленіца» прайшла ў сяброўскай і ўтульнай атмасферы. Кожны падзяліўся сваімі гісторыямі, якія адбыліся з ім за гэтую зіму.

Пасля з'едзеных бліноў і душэўных гутарак ўсе сышлі сытыя, з прыўзнятым настроем і морам пазітыўных эмоцый, азораныя радасным чаканнем блізкага цяпла, вясновага абнаўлення прыроды.

2018-02-21

«ОЙ, КАЛЯДАЧКІ…»

Калядныя дні для студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, прайшлі цікава, творча і незвычайна. Перапрануўшыся ў «калядоўшчыкаў», з каляднай зоркай, віншавальнымі песнямі, жартамі і пажаданнямі лепшай долі на ўвесь год яны прайшліся па студэнцкіх інтэрнатах, каб паказаць, што наша молодзь шануе традыцыі і звычаі даўніны.

2018-01-10

Гасціннасць без межаў

Дзень дружбы, прымеркаваны туркменскаму нацыянальнаму святу Дню добрасуседства, прайшоў у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22. Арганізатарамі свята сталі актывісты студэнцкага савета інтэрната пры падтрымцы выхавацеля А.У.Малышкі.

Яркія прыклады добрасуседскіх адносін, якія сціраюць межы паміж людзьмі і краінамі, дабрыня, талерантнасць і гасціннасць былі выдатна прадэманстраваны на мерапрыемстве. Музычныя нумары, віншаванні, вясёлыя гульні, пачастункі беларускай і туркменскай кухні пакінулі незабыўныя ўражанні і, несумненна, яшчэ больш зблізілі беларускіх і замежных студэнтаў. 

Хай словы «Сардэчна запрашаем!» - «Hos geldiniz!» гучаць у нашым доме, інтэрнаце, кожны дзень.

2017-12-07

«Ці ведаеш ты закон?» 

Жыць у грамадстве — значыць выконваць парадак. І гэты парадак дасягаецца толькі дзякуючы законам.

Закон. Гэта слова мы часта чуем, часта вымаўляем. Але што яно значыць? Ці шмат у нас законаў? На гэтыя і іншыя пытанні атрымалі адказы студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, наведаўшы мерапрыемства «Ці ведаеш ты закон?».

Увазе студэнтаў была прадстаўлена інфармацыя аб адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за распіццё спіртных напояў і курэнне ў грамадскіх месцах, ужыванне, захоўванне і распаўсюджванне наркатычных сродкаў, крадзёж асабістай маёмасці. З вялікай цікавасцю студэнты прынялі ўдзел у інтэлектуальна-прававой віктарыне, у ходзе якой замацавалі ўяўленне аб асабістай адказнасці чалавека за антыграмадскія дзеянні.

2017-11-29

 

 

Студэнцкі савет інтэрната

Садчанка Марыя Максімаўна
Старшыня студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Захарка Лізавета Аляксееўна
Намеснік старшыні студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Муравейка Паліна Аляксандраўна
Сакратар студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Палош Рыта Васільеўна
Мадэратар

Студэнцкі савет інтэрната

Тонкая Лізавета Алегаўна
Кіраўнік інфармацыйнага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Лушчыцкая Ксенія Сяргееўна
Кіраўнік жыллёва-бытавога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Квецень Карына Генадзьеўна
Кіраўнік прававога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Медыкава Дар'я Аляксандраўна
Кіраўнік сектара здаровага ладу жыцця

Студэнцкі савет інтэрната

Кудзіноўская Лізавета Анатольеўна
Кіраўнік культурна-творчага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Нарэйка Паліна Юр'еўна
Стараста 1 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Маркава Марыя Сяргееўна
Стараста 2 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Палтарыхіна Дар'я Максімаўна
Стараста 3 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Мішукова Лізавета Міхайлаўна
Стараста 4 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Зінавук Надзея Леанідаўна
Стараста 5 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Алімжонава Мухаббат Улугбек Кізі
Прадстаўнік замежных студэнтаў

Студэнцкі савет інтэрната

Філіпенка Віялета Сяргееўна
Кіраўнік танцавальнага гуртка «ПраРух»

Студэнцкі савет інтэрната

Круковіч Марыя Аляксандраўна
Кіраўнік гуртка «Hobby club»

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ