.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 22

Навіны інтэрната

 

 

Гэтая быль – наш боль 

26 красавіка 1986 года на чацвёртым энергаблоку Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі (ЧАЭС) адбылася найбуйнейшая ў гісторыі сусветнай атамнай энергетыкі аварыя. Такія трагедыі нельга забываць, пра гэта трэба казаць, каб у будучыні не здзейсніць падобных памылак.

Менавіта з гэтай мэтай у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, прайшло мерапрыемства, на якім студэнтам быў паказаны шэраг відэафільмаў і праведзены дыялог з аўдыторыяй: чаму адбылася аварыя, наступствы аварыі і хто ў гэтым вінаваты?

Гэтая быль – наш боль  Гэтая быль – наш боль  Гэтая быль – наш боль  Гэтая быль – наш боль 

2018-04-28

«Здаровымі ў будучыню»

У рамках тэматычнага тыдня па фарміраванні здаровага ладу жыцця ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, прайшла інтэрактыўная пляцоўка «Мой стыль жыцця – здароўе». Студэнты атрымалі карысную інфармацыю аб неабходнасці весці здаровы лад жыцця і з вялікім азартам прынялі ўдзел у спартыўнай эстафеце «Бягом за здароўем».

У чарговы раз студэнты пераканаліся ў тым, што для падтрымкі здароўя неабходна выконваць некалькі нескладаных правіл: здаровае харчаванне, паўнавартасны адпачынак, адмова ад шкодных звычак і занятак спортам. «Здаровымі ў будучыню» – такі дэвіз студэнтаў, якія пражываюць у нашым інтэрнаце.

«Здаровымі ў будучыню» «Здаровымі ў будучыню» «Здаровымі ў будучыню» «Здаровымі ў будучыню» «Здаровымі ў будучыню» «Здаровымі ў будучыню» «Здаровымі ў будучыню» «Здаровымі ў будучыню»

2018-04-11

«Чысты дом – чыстыя думкі» 

Згодна старой добрай традыцыі, калі ў «чысты» чацвер зрабіць генеральную ўборку жылых памяшканняў і памыцца да ўзыходу сонца, то цэлы год будзе чысціня ў доме і будзеце здаровыя. Менавіта ў гэты дзень чалавек павінен расстацца са сваімі страхамі, праблемамі і грэшнымі думкамі, ачысціць не толькі жыллё, але і душы. Гэта і зрабілі студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22.

На працягу ўсяго дня праходзіла акцыя «Чысты дом», а вечарам сабраліся разам на мерапрыемстве «Чысты дом – чыстыя думкі», на якім даведаліся шмат цікавых абрадаў і звычаяў, звязаных з «чыстым» чацвяргом, і падвялі вынікі акцыі.

«Чысты дом – чыстыя думкі»  «Чысты дом – чыстыя думкі»  «Чысты дом – чыстыя думкі»  «Чысты дом – чыстыя думкі»  «Чысты дом – чыстыя думкі» 

2018-04-06

«Спынім туберкулёз разам» 

З мэтай павышэння дасведчанасці студэнтаў аб глабальнай эпідэміі туберкулёзу і намаганнях па яе ліквідацыі, аб метадах прафілактыкі і барацьбы з ёй прайшла гадзіна здароўя «Спынім туберкулёз разам» у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22. 

Па выніках мерапрыемства праведзена анкетаванне. Выявілі, што 87% з прысутных ведаюць аб асноўных сімптомах, спосабах заражэння і мерах прафілактыкі туберкулёзу.

«Спынім туберкулёз разам»  «Спынім туберкулёз разам»  «Спынім туберкулёз разам» 

2018-03-29

«Міс інтэрната-2018» 

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, прайшоў адзін з самых маляўнічых, яркіх і эмацыйных конкурсаў «Міс інтэрната-2018».

Выдатныя нумары, добрая падрыхтоўка, мора эмоцый. Застацца абыякавым было проста немагчыма. У зале адчувалася атмасфера вялікага свята, канкурсанткі былі лепшыя з лепшых: артыстычныя, творчыя, крэатыўныя і проста прыгажуні! У кожнай удзельніцы была група падтрымкі.

Па выніках конкурсаў і выпрабаванняў па рашэнні журы ўладальніцай запаветнай кароны «Міс інтэрната-2018» удастоена ЮЛІЯ ЗАПАСНІК. Тытул «Міс інтэрната-online» заваявала Вераніка Кахавец.

«Міс інтэрната-2018»  «Міс інтэрната-2018»  «Міс інтэрната-2018»  «Міс інтэрната-2018»  «Міс інтэрната-2018»  «Міс інтэрната-2018» 

2018-03-16