.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 22

Навіны інтэрната

 

 

«Масленіца наша - няма цябе прыгажэй» 

У апошнія дні зімы, студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, правялі зіму і наладзілі «Блінны дзень у інтэрнаце». 

Любы жадаючы мог прыйсці і паспытаць нашых смачных, гарачых, румяных бліноў. Наша «Масленіца» прайшла ў сяброўскай і ўтульнай атмасферы. Кожны падзяліўся сваімі гісторыямі, якія адбыліся з ім за гэтую зіму.

Пасля з'едзеных бліноў і душэўных гутарак ўсе сышлі сытыя, з прыўзнятым настроем і морам пазітыўных эмоцый, азораныя радасным чаканнем блізкага цяпла, вясновага абнаўлення прыроды.

«Масленіца наша - няма цябе прыгажэй»  «Масленіца наша - няма цябе прыгажэй»  «Масленіца наша - няма цябе прыгажэй» 

2018-02-21

«ОЙ, КАЛЯДАЧКІ…»

Калядныя дні для студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, прайшлі цікава, творча і незвычайна. Перапрануўшыся ў «калядоўшчыкаў», з каляднай зоркай, віншавальнымі песнямі, жартамі і пажаданнямі лепшай долі на ўвесь год яны прайшліся па студэнцкіх інтэрнатах, каб паказаць, што наша молодзь шануе традыцыі і звычаі даўніны.

«ОЙ, КАЛЯДАЧКІ…» «ОЙ, КАЛЯДАЧКІ…» «ОЙ, КАЛЯДАЧКІ…» «ОЙ, КАЛЯДАЧКІ…» «ОЙ, КАЛЯДАЧКІ…» «ОЙ, КАЛЯДАЧКІ…» «ОЙ, КАЛЯДАЧКІ…» «ОЙ, КАЛЯДАЧКІ…»

2018-01-10

Гасціннасць без межаў

Дзень дружбы, прымеркаваны туркменскаму нацыянальнаму святу Дню добрасуседства, прайшоў у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22. Арганізатарамі свята сталі актывісты студэнцкага савета інтэрната пры падтрымцы выхавацеля А.У.Малышкі.

Яркія прыклады добрасуседскіх адносін, якія сціраюць межы паміж людзьмі і краінамі, дабрыня, талерантнасць і гасціннасць былі выдатна прадэманстраваны на мерапрыемстве. Музычныя нумары, віншаванні, вясёлыя гульні, пачастункі беларускай і туркменскай кухні пакінулі незабыўныя ўражанні і, несумненна, яшчэ больш зблізілі беларускіх і замежных студэнтаў. 

Хай словы «Сардэчна запрашаем!» - «Hos geldiniz!» гучаць у нашым доме, інтэрнаце, кожны дзень.

Гасціннасць без межаў Гасціннасць без межаў Гасціннасць без межаў Гасціннасць без межаў Гасціннасць без межаў Гасціннасць без межаў Гасціннасць без межаў Гасціннасць без межаў Гасціннасць без межаў

2017-12-07

«Ці ведаеш ты закон?» 

Жыць у грамадстве — значыць выконваць парадак. І гэты парадак дасягаецца толькі дзякуючы законам.

Закон. Гэта слова мы часта чуем, часта вымаўляем. Але што яно значыць? Ці шмат у нас законаў? На гэтыя і іншыя пытанні атрымалі адказы студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, наведаўшы мерапрыемства «Ці ведаеш ты закон?».

Увазе студэнтаў была прадстаўлена інфармацыя аб адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за распіццё спіртных напояў і курэнне ў грамадскіх месцах, ужыванне, захоўванне і распаўсюджванне наркатычных сродкаў, крадзёж асабістай маёмасці. З вялікай цікавасцю студэнты прынялі ўдзел у інтэлектуальна-прававой віктарыне, у ходзе якой замацавалі ўяўленне аб асабістай адказнасці чалавека за антыграмадскія дзеянні.

«Ці ведаеш ты закон?»  «Ці ведаеш ты закон?»  «Ці ведаеш ты закон?» 

2017-11-29

«Усміхніся! Жыццё выдатнае!» 

Лістапад - месяц здаровай усмешкі. У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, гэты месяц праходзіць пад дэвізам «А ты сёння ўсміхаўся?». Штодня студэнты дораць адзін аднаму ўсмешкі, абменьваюцца вясёлымі смайлікамі.

У рамках месячніка ў інтэрнаце прайшоў квэст «Мы вясёлыя і здаровыя, таму што не курым», які падняў усім удзельнікам восеньскі настрой і дадаў кожнаму масу пазітыўных эмоцый.

«Усміхніся! Жыццё выдатнае!»  «Усміхніся! Жыццё выдатнае!»  «Усміхніся! Жыццё выдатнае!»  «Усміхніся! Жыццё выдатнае!»  «Усміхніся! Жыццё выдатнае!»  «Усміхніся! Жыццё выдатнае!»  «Усміхніся! Жыццё выдатнае!»  «Усміхніся! Жыццё выдатнае!» 

2017-11-28