.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 22

Навіны інтэрната

 

 

Дзень незалежнасці Туркменістана

Галоўнае нацыянальнае свята – Дзень незалежнасці Туркменістана – адзначылі студэнты ў сценах інтэрната па вул. Убарэвіча, 22. Студэнты з Туркменістана з гонарам і любоўю расказвалі пра дасягненні туркменскага народа.

Яркія выступленні замежных студэнтаў яшчэ больш ўпрыгожылі святочны вечар. Беларускія студэнты праявілі непадробную цікавасць да сяброўскай культуры і з вялікім задавальненнем віншавалі і дарылі свае творчыя нумары. 

Такога роду мерапрыемствы дазваляюць людзям заставацца талерантнымі і жыць у міры з навакольнымі людзьмі, паважаючы культуру і традыцыі розных народаў. А гэта вельмі важна для дасягнення дабрабыту ў сучасным свеце.

Дзень незалежнасці Туркменістана Дзень незалежнасці Туркменістана Дзень незалежнасці Туркменістана Дзень незалежнасці Туркменістана Дзень незалежнасці Туркменістана Дзень незалежнасці Туркменістана

2017-10-30

Балтыйскае мора пачынаецца тут

У сценах інтэрната па вул.Убарэвіча, 22, прайшло экалагічнае пазнавальнае мерапрыемства «Балтыйскае мора пачынаецца тут». Студэнты высветлілі, у чым заключаецца сувязь рэк Рэспублікі Беларусь з Балтыйскім морам, разабраліся, як ўздзейнічаюць рэкі на Балтыйскае мора, даведаліся, аб праблемах , якія ёсць у Балтыйскім моры (эўтрафікацыя, мікрапласцік і г. д.). Студэнты прынялі актыўны ўдзел у віктарыне па дадзенай тэме, пераможцы былі заахвочаны прызамі.

Балтыйскае мора пачынаецца тут Балтыйскае мора пачынаецца тут

2017-10-19

«Мама, мілая мама!» 

Словы высокай удзячнасці, павагі і любові, выяўленыя ў вершах і песнях, прагучалі ад студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, на мерапрыемстве ў гонар мам у светлае свята – Дзень маці.

Напоўненыя любоўю мастацкія нумары, прысвечаныя маці, нагадалі ўсім прысутным, што ў гэтым свеце няма нічога святлейшага і  мацнейшага за  мацярынскую любоў, што Мама – самы галоўны чалавек у жыцці кожнага з нас, і мы штодня павінны дарыць ім увагу, клопат, любоў і пяшчоту.

«Мама, мілая мама!»  «Мама, мілая мама!»  «Мама, мілая мама!»  «Мама, мілая мама!»  «Мама, мілая мама!» 

2017-10-16

«Сардэчна запрашаем у Беларусь» 

«Мы рады вітаць студэнтаў з Туркменістана на нашай роднай беларускай зямлі, у нашым любімым універсітэце і нашым доме — інтэрнаце», — такімі словамі пачаўся вечар «Сардэчна запрашаем у Беларусь» у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22.

Аб прыгажосці нашай краіны, аб яе славутасцях, аб прыязным стаўленні і гасціннасці беларусы распавялі замежным студэнтам. А ў падарунак кожны замежны студэнт атрымаў «беларускую бульбу».

«Сардэчна запрашаем у Беларусь»  «Сардэчна запрашаем у Беларусь»  «Сардэчна запрашаем у Беларусь» 

2017-10-09

«Мы ў адказе за тых, каго прыручылі»

Размова па сутнасці «Мы ў адказе за тых, каго прыручылі» адбыўся ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22. Тэма выбрана не выпадкова, бо 4 кастрычніка — Сусветны дзень жывёл. Размова пра тое, што вельмі важна аказваць ўвагу бяздомным жывёлам і пра адказнасць за сваіх хатніх гадаванцаў, прагляд сацыяльнага роліка не пакінулі нікога абыякавымі.

«Мы ў адказе за тых, каго прыручылі» «Мы ў адказе за тых, каго прыручылі»

2017-10-06