.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 22

Навіны інтэрната

 

 

«Вы не адзінокія»

У дзень пажылых людзей, студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, правялі традыцыйную акцыю «Вы не самотныя». Віншаванні і цёплыя словы выклікалі слёзы радасці ў людзей, якія прайшлі доўгі шлях у сваім жыцці і заслугоўваюць увагі ад маладога пакалення. Далейшыя зносіны і клопат паабяцалі студэнты, а гэта так важна для пажылых людзей.

«Вы не адзінокія» «Вы не адзінокія» «Вы не адзінокія» «Вы не адзінокія»

2017-10-05

«Добры дзень, горад, у якім я вучуся» 

Самыя цікавыя і прыгожыя мясціны горада Баранавічы атрымалася паглядзець першакурснікам падчас азнаямленчай экскурсіі, якую арганізаваў інфармацыйны сектар студэнцкага савета інтэрната па вул. Убарэвіча, 22. Падчас падарожжа па горадзе беларускія і замежныя студэнты з задавальненнем правялі свой вольны час, пагутарылі, пасябравалі і, вядома ж, убачылі прыгажосць нашага горада.

«Добры дзень, горад, у якім я вучуся»  «Добры дзень, горад, у якім я вучуся»  «Добры дзень, горад, у якім я вучуся» 

2017-09-27

Гаворыць сэрца роднай мовай

Дзень беларускага пiсьменства ― важная падзея ў жыццi нашай краiны. I гэтую падзею не пакiнулi без увагi студэнты, якія пражываюць ў нашым iнтэрнаце па вул.Убарэвiча, 22. Гэтае свята аб’яднала тых, хто з вялiкай павагай ставiцца да роднага слова, духоўных здабыткаў нашага народа, нацыянальнай культуры, асветы i лiтаратуры.

Актыўны ўдзел у мерапрыемcтве прынялi першакурснiкi, якія з вялiкiм задавальненнем размаўлялі на сваей роднай беларускай мове.

Гаворыць сэрца роднай мовай Гаворыць сэрца роднай мовай

2017-09-05

Засяліліся, пазнаёміліся і павесяліліся

Студэнцкія гады - гэта выдатны час, які дарыць мноства адкрыццяў, весялосці і новых сяброў. А якое ж лепшае месца, дзе можна завесці новыя знаёмствы і весела правесці час? Дакладна, гэта студэнцкі інтэрнат!

Няма нічога цікавей і займальней, чым жыццё ў інтэрнаце. І гэта адчулі студэнты-першакурснікі з першых дзён засялення. Менавіта для іх актыў інтэрната падрыхтаваў забаўляльную праграму, дзе былі жарты, песні, скокі, віншаванні з пачаткам новага навучальнага года.

Мерапрыемства прайшло ў лёгкай нязмушанай абстаноўцы, пакінуўшы масу станоўчых эмоцый і мноства новых знаёмстваў.

Засяліліся, пазнаёміліся і павесяліліся Засяліліся, пазнаёміліся і павесяліліся Засяліліся, пазнаёміліся і павесяліліся

2017-09-04

«Пуцёўка ў жыццё» 

За кубкам гарбаты прайшло выніковае пасяджэнне студэнцкага савета інтэрната па вул. Убарэвіча, 22. Падведзены вынікі адыходзячага навучальнага года і намечаны планы на будучыню. Лепшыя студэнты-актывісты ўзнагароджаны падзячнымі лістамі за добрасумленную і якасную працу ў самакіраванніі.

Кульмінацыйным момантам пасяджэння было ўшанаванне выпускнікоў-актывістаў. Цёплыя словы падзякі прагучалі ў адрас выпускнікоў, уручаны імянныя дыпломы за актыўны ўдзел у грамадскай дзейнасці ў студэнцкім інтэрнаце. Выпускнікі выказалі свае ўражанні пра жыццё ў інтэрнаце і пра тое, што студсавет для іх – гэта пуцёўка ў жыццё.

«Мяшочак пытанняў» і «Мяшочак пажаданняў» надоўга застануцца ў памяці нашых выпускнікоў. У добры шлях! 

«Пуцёўка ў жыццё»  «Пуцёўка ў жыццё»  «Пуцёўка ў жыццё»  «Пуцёўка ў жыццё»  «Пуцёўка ў жыццё» 

2017-06-07