.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 22

Навіны інтэрната

 

 

«Дадзены новы старт у новы навучальны год»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, сфарміраваны новы актыў інтэрната. На першым пасяджэнні студэнцкага савета аднагалосна старшынёй была абрана Шчэбет Надзея, студэнтка факультэта педагогікі і псіхалогіі.

Віншуем усіх «студсаветчыкаў»! Удачы, пазітыву, крэатыўных ідэй, творчых поспехаў!

«Дадзены новы старт у новы навучальны год» «Дадзены новы старт у новы навучальны год» «Дадзены новы старт у новы навучальны год»

2016-09-13

«Будзем жыць па правілах»

Жыцце ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, у новым навучальным годзе пачалося з сустрэч студэнтаў з адміністрацыяй інтэрната, на якіх студэнты пазнаёміліся  з Правіламі ўнутранага распарадку ў студэнцкіх інтэрнатах і загадам “Аб дадатковых мерах па прафілактыцы і спыненні курэння ва ўніверсітэце”, іншымі дакументамі, якія рэгламентуюць правілы пражывання ў інтэрнаце.

«Будзем жыць па правілах» «Будзем жыць па правілах» «Будзем жыць па правілах»

2016-09-13

Інтэрнат – мой дом

Кампания па засяленню ў інтэрнат завяршылася.

Дзякуючы працы камісіі па жыллёва-бытавых пытаннях і студэнцкаму актыву інтэрната засяленне прайшло арганізавана і хутка.

Інтэрнат па вул. Убарэвіча, 22, стаў для шматлікіх студэнтаў другім родным домам, дзе іх чакаюць новыя знаёмствы, новае самастойнае, цікавае і дынамічнае жыцце. Мы рады вітаць усіх, хто засяліўся ў наш любімы інтэрнат!

Інтэрнат – мой дом Інтэрнат – мой дом Інтэрнат – мой дом

2016-09-08

«У цэнтры ўвагі – выбары»

Цыкл мерапрыемстваў у рамках выбарчай кампаніі праходзіць у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22. Студэнты вывучылі выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь, атрымалі поўную і дакладную інфармацыю аб этапах выбарчага працэсу, пра месца знаходжання выбарчага ўчастка і азнаёміліся з перадвыбарнымі праграмамі кандыдатаў.

«У цэнтры ўвагі – выбары» «У цэнтры ўвагі – выбары»

2016-09-08

«Галоўнае – зрабіць правільны выбар»

Датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў Парламента пачалося, і студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, актыўна ідуць на выбарчы участак і робяць свой выбар.

«Галоўнае – зрабіць правільны выбар» «Галоўнае – зрабіць правільны выбар»

2016-09-08