Форум студэнцкага актыву інтэрнатаў БарДУ

11 і 12 кастрычніка адбыўся форум студэнцкага актыву інтэрнатаў БарДУ. У першы дзень члены студсаветаў праявілі свае творчыя здольнасці ў форме невялікага канцэрту, на якім паказалі, чым займаецца кожны сектар у інтэрнаце. Усе прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы выступленняў, таму і студэнты, і адміністрацыя атрымалі велізарнае задавальненне і масу станоўчых эмоцый.

З актывам інтэрнатаў сустрэўся і рэктар універсітэта В.І. Качурка і адказаў на ўсе пытанні, якія цікавілі студэнтаў. Праводзілася непасрэдна і работа па сектарах. Студэнты абменьваліся вопытам праведзеных мерапрыемстваў, а таксама складалі планы работы на год, абмяркоўвалі цікавыя ідэі і задумы.

У другі дзень форуму, члены трох студэнцкіх саветаў паехалі ў Мінск на экскурсію, дзе наведалі Нацыянальную бібліятэку, музей Вялікай Айчыннай вайны, прагуляліся па плошчах сталіцы. Таксама прыемным сюрпрызам было наведванне тэатраў ім. Горкага і «Кінаакцёраў».

За два дні форуму яго студэнты знайшлі новых сяброў, яшчэ больш згуртаваліся паміж сабой і атрымалі масу станоўчых эмоцый.

2012-10-22

Шахматна - шашачны турнір

У аўторак, 2 кастрычніка, ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча , 22 праводзіўся шахматна - шашачны турнір , у якім прымалі ўдзел як беларускія , так і замежныя студэнты. Многія прыйшлі паназіраць за гульнёй, а таксама падтрымаць усіх ўдзельнікаў.

Пасля заканчэння спаборніцтва пераможцы атрымалі свае заслужаныя ўзнагароды і правялі майстар -клас для прысутных.

2012-10-05

Акцыя «Вам цяпло нашых сэрцаў»

У Дзень пажылых людзей студэнты БарДУ , якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча , 22, сталі ўдзельнікамі акцыі «Вам цяпло нашых сэрцаў». Пажылым жыхарам г. Баранавічы ўручаліся віншавальныя паштоўкі з добрымі пажаданнямі.

Некалькі прыемных хвілін , падораных людзям , прынеслі радасць і добры настрой. Давайце дарыць адзін аднаму цяпло сваіх сэрцаў !

2012-10-05

Пасля вясёлых канікул студэнты нашага інтэрната з новымі сіламі вярнуліся ў родныя сцены

Пасля вясёлых канікул студэнты нашага інтэрната з новымі сіламі вярнуліся ў родныя сцены. За лета назбіраліся некаторыя пытанні, і, каб нічога не засмучвала студэнцкае жыццё, кіраўніцтва інтэрната запрасіла ўсіх пражываючых на сход.

Аляксандр Аляксандравіч, загадчык інтэрната, правёў падрабязны інструктаж, дзе былі растлумачаны правілы пражывання.

Дзякуючы актыўнасці і крэатыўнасці пражываючай тут моладзі, а таксама чуламу кіраўніцтву выхавальніцы Марыны Міхайлаўны, ў інтэрнаце дзейнічаюць сектары па інтарэсам.

2012-09-19

Студэнты прынялі ўдзел у паездке ў Жыровіцкі манастыр

16 кастрычніка студэнты інтэрната па вуліцы Убарэвіча, 22 прынялі ўдзел у паездке ў Жыровіцкі манастыр. Экскурсію арганізаваў праваслаўны святар айцец Віталь.

Студэнты даведаліся шмат новага аб гісторыі стварэння манастыра і ўбачылі сваімі вачамі ўмовы быту семінарыстаў. Удзельнікі паездкі засталіся задаволеныя атрыманымі ведамі.

2012-09-17

ЧП у інтэрнаце

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22 здарылася ЧП! Звярнуўся Дзед Мароз з просьбай адшу-каць яго адзежу, якую ён «праспаў». Студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце, дапамаглі, ператварыўшы пошукі ў Encounter-гульню. Вынік: Дзед Мароз - апрануты, студэнты - з падарунками. З Новым годам!

2012-01-05

СТУДЭНТЫ БАРДУ ДРУЖНА ВЫШЛІ НА СУБОТНІК

З 1 красавіка ў нашым горадзе абвешчаны месячнік па добраўпарадкаванні тэрыторый. Студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча , 22, не засталіся ўбаку ад гэтага добрага распачынання і дружна вышлі на суботнік. Дзяўчыны " прычасалі " газоны, а рабяты раскідалі снег, які застаўся ў цені будынка.

Студэнцкі актыў інтэрната заклікае ўсіх студэнтаў БАРГУ падтрымаць ініцыятыву моладзі, якая пражывае ў самім маладым інтэрнаце і зрабіць наша студэнцкае мястэчка яшчэ прыгажэй.

2011-04-11

Пошукі сапраўдных Дзеда Мароза і Снягуркі пачаліся ў інтэрнаце!

Напярэдадні Новага года пошукі сапраўдных Дзеда Мароза і Снягуркі пачаліся ў інтэрнаце!

Студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча , 22 пасля доўгіх спрэчак вырашылі знайсці сапраўдных Дзеда Мароза і Снягурку, і вось што ў іх атрымалася…

З Новым 2011 годам!

2011-01-06

 

 

Студэнцкі савет інтэрната

Садчанка Марыя Максімаўна
Старшыня студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Захарка Лізавета Аляксееўна
Намеснік старшыні студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Муравейка Паліна Аляксандраўна
Сакратар студэнцкага савета інтэрната

Студэнцкі савет інтэрната

Палош Рыта Васільеўна
Мадэратар

Студэнцкі савет інтэрната

Тонкая Лізавета Алегаўна
Кіраўнік інфармацыйнага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Лушчыцкая Ксенія Сяргееўна
Кіраўнік жыллёва-бытавога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Квецень Карына Генадзьеўна
Кіраўнік прававога сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Медыкава Дар'я Аляксандраўна
Кіраўнік сектара здаровага ладу жыцця

Студэнцкі савет інтэрната

Кудзіноўская Лізавета Анатольеўна
Кіраўнік культурна-творчага сектара

Студэнцкі савет інтэрната

Нарэйка Паліна Юр'еўна
Стараста 1 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Маркава Марыя Сяргееўна
Стараста 2 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Палтарыхіна Дар'я Максімаўна
Стараста 3 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Мішукова Лізавета Міхайлаўна
Стараста 4 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Зінавук Надзея Леанідаўна
Стараста 5 паверха

Студэнцкі савет інтэрната

Алімжонава Мухаббат Улугбек Кізі
Прадстаўнік замежных студэнтаў

Студэнцкі савет інтэрната

Філіпенка Віялета Сяргееўна
Кіраўнік танцавальнага гуртка «ПраРух»

Студэнцкі савет інтэрната

Круковіч Марыя Аляксандраўна
Кіраўнік гуртка «Hobby club»

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ