.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 22

Навіны інтэрната

 

 

5 хвілін аб галоўным

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, студэнты ў чарговы раз сабраліся, каб яшчэ раз атрымаць карысную інфармацыю аб выбарах: аб месцы размяшчэння выбарчага ўчастка, аб правамерным датэрміновым галасаванні, часе працы выбарчага ўчастка. Тым, хто ўпершыню атрымаў права прыняць удзел у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, былі ўручаны асабістыя запрашэнні.

5 хвілін аб галоўным 5 хвілін аб галоўным 5 хвілін аб галоўным 5 хвілін аб галоўным

2015-10-08

Дзякуй, што вы ёсць!

У дзень пажылых людзей студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, правялі акцыю «Вы не адзінокія».

Віншаванне пажылых людзей у гэты дзень стала добрай традыцыяй інтэрната. Студэнты ўручылі падарункі і паштоўкі з подпісам “Дзякуй, што вы ёсць”, зробленыя сваімі рукамі, і паабяцалі наведваць сталых людзей часцей, таму што ўвага і добрыя словы вельмі патрэбны старэйшаму пакаленню.

Дзякуй, што вы ёсць! Дзякуй, што вы ёсць! Дзякуй, што вы ёсць! Дзякуй, што вы ёсць! Дзякуй, што вы ёсць!

2015-10-08

Згуртавацца і жыць дружна

Студэнцкая вечарына «Добры дзень, першакурснік, або Хто Я?» сабрала студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22. Завадныя і вясёлыя першакурснікі бліжэй пазнаёміліся, даведаліся больш пра сваіх суседзяў, раскрылі свае таленты, адкрылі нешта новае для сябе і знайшлі новых сяброў. А таксама прайшлі прысвячэнне ў рады студэнтаў і ўліліся ў вялікую і моцную сям’ю ― інтэрнат. 

Згуртавацца і жыць дружна Згуртавацца і жыць дружна Згуртавацца і жыць дружна Згуртавацца і жыць дружна Згуртавацца і жыць дружна Згуртавацца і жыць дружна

2015-10-08

Мы зрабілі выбар!

Каманда лідараў студэнцкага савета інтэрната па вул. Убарэвіча, 22, прыняла актыўны ўдзел у форуме «Зрабі правільны выбар».

Натхнёныя новымі сустрэчамі, цікавымі ідэямі, дыскусіямі, трэнінгамі, яны з новымі сіламі і ідэямі працягнуць сваю штодзённую працу ў студсавеце.

 

Мы зрабілі выбар! Мы зрабілі выбар! Мы зрабілі выбар! Мы зрабілі выбар! Мы зрабілі выбар! Мы зрабілі выбар! Мы зрабілі выбар!

2015-09-29

Курбан-Байрам ў студэнцкім інтэрнаце

Студэнты з Туркменістана, якія навучаюцца ў БарДУ, шануюць традыцыі сваіх продкаў. У вялікае масульманскае свята яны сабраліся ўсе разам і ў сценах інтэрната накрылі багаты стол. Суп з бараніны, выпечка, садавіна і ласункі ― традыцыйныя святочныя стравы.

Пачаставацца стравамі мог кожны жадаючы.

Са святам студэнтаў павіншавалі выкладчыкі і супрацоўнікі ўніверсітэта.

Курбан-Байрам ў студэнцкім інтэрнаце Курбан-Байрам ў студэнцкім інтэрнаце Курбан-Байрам ў студэнцкім інтэрнаце Курбан-Байрам ў студэнцкім інтэрнаце Курбан-Байрам ў студэнцкім інтэрнаце Курбан-Байрам ў студэнцкім інтэрнаце

2015-09-29