.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 22

Навіны інтэрната

 

 

Згуртавацца і жыць дружна

Студэнцкая вечарынка «Давайце пазнаёмімся!» сабрала шырокае кола студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22.

Студэнты бліжэй пазнаёміліся адзін з адным, даведаліся больш пра сваіх суседзяў, раскрылі свае таленты.

Згуртавацца і жыць дружна Згуртавацца і жыць дружна Згуртавацца і жыць дружна Згуртавацца і жыць дружна

2014-10-08

Настаўнік ― чалавек з вялікай літары

3 кастрычніка ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, прайшоў тэматычны вечар-сустрэча, прысвечаны Дню настаўніка.

Студэнты даведаліся вельмі шмат цікавых фактаў аб прафесіі настаўніка з вуснаў ветэранаў педагагічнай працы, якія падзяліліся сваім вопытам, далі якасныя і патрэбныя парады будучым настаўнікам.

Прысутныя на мерапрыемстве зразумелі, што настаўнік — гэта не толькі чалавек, які навучае, але яшчэ і носьбіт духоўнасці і маральнага пачатку, і менавіта настаўнікі выконваюць асаблівую грамадзянскую місію ― выхаванне маладога пакалення.

Настаўнік ― чалавек з вялікай літары Настаўнік ― чалавек з вялікай літары Настаўнік ― чалавек з вялікай літары Настаўнік ― чалавек з вялікай літары

2014-10-08

Восень жыцця павінна быць цёплай!

1 кастрычніка, у  Дзень пажылых людзей, студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вуліцы Убарэвіча, 22, правялі акцыю «Восень жыцця павінна быць цёплай».

Віншаваць пажылых людзей у гэты дзень – добрая традыцыя інтэрната. Студэнты ўручылі салодкія падарункі і паабяццалі наладзіць далейшыя сустрэчы, таму што ўвага, добрыя словы і проста прыемныя зносіны так патрэбны старэйшаму пакаленню.

Восень жыцця павінна быць цёплай! Восень жыцця павінна быць цёплай! Восень жыцця павінна быць цёплай!

2014-10-06

Вечар з псіхолагам

24 верасня ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, адбылася сустрэча першакурснікаў з псіхолагам. Было арганізавана шмат цікавых конкурсаў і псіхалагічных тэстаў. У праграме было прапанавана кожнаму прысутнаму выказаць свой пункт гледжання, а таксама задаваць пытанні.

Вечар з псіхолагам

2014-09-26

Ведай не толькі свае правы, але і абавязкі

23 верасня ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, адбылася сустрэча непаўналетніх студэнтаў з участковым інспектарам па справах непаўналетніх Баранавіцкага ГАУС К.В. Стахейка, якая правяла вельмі актуальную і карысную размову аб недапушчальнасці здзяйснення правапарушэнняў і належных паводзінах студэнтаў. Студэнтам растлумачаны некаторыя артыкулы адміністрацыйнага і крымінальнага кодэксаў Рэспублікі Беларусь. Прайшло навучанне студэнтаў асновам бяспекі жыццядзейнасці ў горадзе, паводзінам у канфліктнай сітуацыі.

Ведай не толькі свае правы, але і абавязкі Ведай не толькі свае правы, але і абавязкі

2014-09-26