.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 22

Навіны інтэрната

 

 

«Добры вечар! Шчодры вечар!»

З года ў год стала добрай традыцыяй у студэнтаў, якія з’яўляюцца членамі клуба «Вяртанне да вытокаў» (кіраўнік Таццяна Радомская), віншаваць з Новым годам па старому стылю 13 і 14 студзеня абрадам «Шчодры вечар» сваіх сусядзяў па пакоях, этажах, у суседніх інтэрнатах. Народныя традыцыі на тое і традыцыі, каб яны прадаўжалі жыць і захоўвалі нашу самабытнасць, нашу родную мову і культуру.

Актыўнымі і яркімі выканаўцамі роляў калядавання былі студэнты: Вялічка Вераніка, Богдан Арцём, Малевіч Таццяна.

Дапамогу ў арганізацыі калядак аказваюць кіраўнік клуба «Вяртанне да вытокаў» і выхавацелі інтэрната Бурэнка Марына Міхайлаўна і Жываглядава Людміла Маркаўна.

Па беларускіх традыцыях калядоўшчыкі павіншавалі і туркменскіх студэнтаў.

«Добры вечар! Шчодры вечар!» «Добры вечар! Шчодры вечар!»

2014-01-17

Святочны настрой стварылі студэнты ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22

Конкурс на ўпрыгожванне блокаў да навагодніх святаў ужо ўвайшоў у традыцыю ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22. Гэты Новы год не стаў выключэннем. Студэнты стварылі калядны настрой ў навучальныя будні.

Святочны настрой стварылі студэнты ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22 Святочны настрой стварылі студэнты ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22 Святочны настрой стварылі студэнты ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22

2014-01-15

Я і закон

12 снежня 2013 г. у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, члены студэнцкага савета правялі віктарыну, прысвечаную дню прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Мэтай мерапрыемства было фарміраванне прававой граматнасці студэнтаў.

Удзельнікі, а таксама гледачы віктарыны былі даволі добра інфармаванымі не толькі пра свае правы, але і абавязкі. Самым цяжкимі, а таму і самым цікавым было пытанне на веданне п. 3.3.2 Правілаў унутранага распарадку нашага ўніверсітэта, згодна з якім студэнты павінны паважаць выкладчыкаў, у тым ліку пры ўваходзе выкладчыка ў аўдыторыю стоячы вітаць яго.

Нягледзячы на цяжкі бой паміж сектарамі, веды студэнтаў аказаліся аднолькавымі.

Я і закон Я і закон Я і закон

2013-12-18

«Я плюс ТЫ мінус ВІЧ»

3 снежня ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, студэнцкі савет правёў пазнавальную гутарку «Я плюс ТЫ мінус ВІЧ».
Вядучыя задавалі пытанні аўдыторыі, прапаноўвалі тэставыя заданні, давалі парады па захаванню здароўя, а таксама звярнулі ўвагу жыхароў інтэрната на духоўнае здароўе як адну з састаўных частак здароўя чалавека, якая забяспечвае фарміраванне і станаўленне чалавека як асобы.

«Я плюс ТЫ мінус ВІЧ»

2013-12-06

«Жыццё без наркотыкаў»

Да Міжнароднага дня барацьбы са СНIДам у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, арганізавана выстава «Жыццё без наркотыкаў». Плакаты і газеты, выпушчаныя студэнтамі, не пакінулі абыякавымі жыхароў інтэрната.
Мы за здаровы лад жыцця!

«Жыццё без наркотыкаў»

2013-12-04