.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 22

Навіны інтэрната

 

 

На жаль, Дзень нараджэння...

15 кастрычніка – «Дзень нараджэння» інтэрната па вул. Убарэвіча, 22. Сёлетні год – юбілейны, паколькі спаўняецца 5 гадоў з дня яго адкрыцця. У гэты дзень у інтэрнаце прайшоў святочны канцэрт. Студэнты і супрацоўнікі інтэрната ўспомнілі гісторыю, парадаваліся талентам-навічкам, а заключным акордам стала дыскатэка. Было вельмі цікава і весела.
Свята надоўга запомніцца гасцям і жыхарам інтэрната.
Дзякуй арганізатарам!

На жаль, Дзень нараджэння... На жаль, Дзень нараджэння... На жаль, Дзень нараджэння... На жаль, Дзень нараджэння... На жаль, Дзень нараджэння...

2013-10-21

Галоўнае прызначэнне жанчыны – быць маці!

14 кастрычніка ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча,22, адбыўся літаратурна-музычны вечар, прысвечаны Дню маці. Шмат цудоўных слоў было выказана ў гэты цёплы кастрычніцкі вечар пра жанчыну, пра маці. Гучала класіка: выказванні Ж.-Ж.Русо, Л.Талстога, Я.Коласа; вершы Р.Гамзатава, А.Куляшова і інш. Увага студэнтаў была звернута і на праблему сіроцтва ў нашым грамадстве.
Удзельнікі мерапрыемства маглі выказаць сваю думку па пытанні – чаму не кожная жанчына, якая нарадзіла дзіця, стала аплотам і залогам усяго яго жыцця? Студэнт з Туркменістана Авязаў Магтымгулы паведаміў пра адносіны да мацярынства ў яго краіне.
Мерапрыемства дало магчымасць яшчэ раз задумацца аб галоўным прызначэнні жанчыны — быць маці.

Галоўнае прызначэнне жанчыны – быць маці!

2013-10-21

Пачаў работу валанцёрскі атрад «Клопат»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, пачаў працу валанцёрскі атрад «Клопат». Студэнтамі была праведзена акцыя «Вам – цяпло нашых сэрцаў». З вялікай радасцю пажаданні здароўя, даўгалецця, нязгаслага аптымізму атрымалі сталыя жыхары нашага горада!

Пачаў работу валанцёрскі атрад «Клопат» Пачаў работу валанцёрскі атрад «Клопат» Пачаў работу валанцёрскі атрад «Клопат»

2013-10-14

Экскурсія ў Мірскі замак

Студэнты-актывісты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, прыгожа адпачываць ўмеюць. І доказам гэтаму можа паслужыць экскурсія ў музейны комплекс «Мірскі замак». Удзельнікі экскурсіі атрымалі масу станоўчых эмоцый і мора пазітыву!

Экскурсія ў Мірскі замак Экскурсія ў Мірскі замак Экскурсія ў Мірскі замак Экскурсія ў Мірскі замак Экскурсія ў Мірскі замак

2013-10-09

Студэнты наведалі забаўляльны цэнтр з боўлінгам

Студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча,22, наведалі забаўляльны цэнтр з боўлінгам, які знаходзіцца ў Лядовым палацы. Усе акунуліся ў цёплую, сяброўскую атмасферу, атрымаўшы на выхадзе толькі пазітыўныя эмоцыі!

Сяргей Кірылюк: «Мае ўражанні: Усё было выдатна, мне ўсё спадабалася, я рады, што схадзілі з актывістамі студэнцкага савета, адпачылі, развеяліся, думаю, гэта не ў апошні раз. Усім дзякуй».

Аляксандр Юрчык: «Было класна сабрацца ўсім актывам у такіх нефармальных абставінах. Час праляцеў незаўважна. Дзякуй Пашы Гарбару за ідэю і арганізацыю!»

Дзіяна Русакевіч: «Звычайныя будні разбавіў паход у боўлінг, дзе выдатна правяла час са студэнцкім актывам інтэрната. Настрой у атмасферы станоўчых эмоцый быў выдатным. Дзякуй усім за такі арганізаваны адпачынак, часцей бы так весела і цікава праводзіць свой вольны час».

Наталля Міхаленя: «Уражанні проста супер! Каласальны зарад пазітыву!»

Павел Гарбар: «Боўлінг – цікавая і выдатная гульня, якая не толькі весяліць, але і збліжае. Мне вельмі спадабалася, прыемна было бачыць шчаслівыя твары ўсіх, асабліва Марыны Міхайлаўны, вочы ва ўсіх ззялі, а значыць, усім вельмі спадабалася, і што абавязкова трэба паўтарыць».

Студэнты наведалі забаўляльны цэнтр з боўлінгам

2013-04-10