.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 22

Навіны інтэрната

 

 

Тэматычны вечар «Эстэтыка і этыкет беларускай гасціннасці»

4 красавіка ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча,22 адбыўся тэматычны вечар пад назвай «Эстэтыка і этыкет беларускай гасціннасці». На мерапрыемстве прысутнічалі студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце і госці, вучаніцы ліцэя №1, дзякуючы якім гэты вечар стаў цікавай і яркай падзеяй для ўсіх запрошаных. На мерапрыемстве гледачам прадставілася ўнікальная магчымасць паслухаць беларускія народныя песні, прасякнуцца прыгажосцю і вытанчанасцю беларускага танца, а таксама папоўніць свае веды пра беларускую культуру.

Тэматычны вечар «Эстэтыка і этыкет беларускай гасціннасці» Тэматычны вечар «Эстэтыка і этыкет беларускай гасціннасці» Тэматычны вечар «Эстэтыка і этыкет беларускай гасціннасці» Тэматычны вечар «Эстэтыка і этыкет беларускай гасціннасці» Тэматычны вечар «Эстэтыка і этыкет беларускай гасціннасці»

2013-04-08

Сустрэча з урачом А.І.Клімавай

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча,22 арганізавана сустрэча з урачом А.І.Клімавай на тэму здаровага ладу жыцця. Урач прачытала лекцыю пра захворванні, якія перадаюцца палавым шляхам і венерычныя хваробы.

Сустрэча з урачом А.І.Клімавай Сустрэча з урачом А.І.Клімавай

2013-04-03

Сустрэча з урачом наркалагічнага дыспансера г.Баранавічы С.М.Залесскай

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча,22 адбылася сустрэча з урачом наркалагічнага дыспансера г.Баранавічы С.М.Залесскай у рамках Сусветнага дня прафілактыкі наркатычнай залежнасці.

Студэнты атрымалі шмат новай інфармацыі аб прыметах паводзін і стану наркатычна залежных людзей, а таксама пра праблемы са здароўем, якія з'яўляюцца вынікам прымянення псіхатропных рэчываў.

Студэнты дзякуюць педагога- псіхолага А.В.Міхновіч за арганізацыю цікавай гутаркі.

Сустрэча з урачом наркалагічнага дыспансера г.Баранавічы С.М.Залесскай

2013-04-03

Гульня-конкурс «Поле цудаў» на тэму «Малочная краіна»

Сектар здаровага ладу жыцця правёў гульню-конкурс «Поле цудаў» на тэму «Малочная краіна». Студэнты з задавальненнем прымалі ўдзел у мерапрыемстве, за што і былі ўзнагароджаны смачнай малочнай прадукцыяй.

Гульня-конкурс «Поле цудаў» на тэму «Малочная краіна» Гульня-конкурс «Поле цудаў» на тэму «Малочная краіна»

2013-04-03

Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі

2 красавіка адзначаўся Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі. У гэты дзень 17 гадоў назад быў падпісаны Дагавор аб утварэнні Саюза Расіі і Беларусі, які паклаў пачатак будаўніцтву Саюзнай дзяржавы. Дзень яднання сімвалізуе духоўную, гістарычную і культурную блізасць расіян і беларусаў. У гэты дзень у інтэрнаце па вул.Убарэвіча,22 праходзіла гутарка-лекцыя «Дзень яднання Беларусі і Расіі. Духоўнае яднанне двух народаў». Арганізатары мерапрыемства расказалі слухачам пра народныя промыслы і саборы Беларусі і Расіі. Асабліва студэнтам спадабалася інфармацыя аб савецкіх цацках, якія былі яркімі і экалагічна чыстымі. Вынікі мерапрыемства былі падагульнены чатырохрадкоўем:

Нас не сломали ни враг, ни стихия.
Вместе окрепли в борьбе и в беде.
Жить Беларуси в союзе с Россией -
В мирном и ратном труде.

Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі

2013-04-02