.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 22

Навіны інтэрната

 

 

Дзень смеху

1 красавіка ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча,22 адбылася рэтра-вечарына «Old school party» перыяду «нулявых». Усе мы любім успамінаць свае дзіцячыя годы, музыку, якая нас натхняла… Таму мы і арганізавалі такое мерапрыемства, якое дапамагло нам акунуцца ў тую атмасферу, перажыць яшчэ раз тыя эмоцыі. Для уваходу на вечарыну быў устаноўлены дрэс-код: яркае і стыльнае адзенне таго часу, якога ўсе студэнты прытрымліваліся. Мерапрыемства прайшло весела, ярка і годна. Таксама выступалі студэнты з падрыхтаванымі нумарамі. І яшчэ 1 красавіка прайшоў відэаконкурс паміж паверхамі! А пераможцамі сталі студэнты 2 паверха! Шчыра віншуем іх! Арганізатарам мерапрыемства выказваем вялікую падзяку!

Дзень смеху Дзень смеху Дзень смеху Дзень смеху

2013-04-01

Выстава «Жыцце без наркотыкаў»

Да Міжнароднага дня барацьбы з наркотыкамі ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22 арганізавана выстава «Жыцце без наркотыкаў». Плакакты і газеты, выпушчаныя студэнтамі, не аставілі раўнадушнымі жыльцоў інтэрната. Мы за здаровы лад жыцця!

Выстава «Жыцце без наркотыкаў» Выстава «Жыцце без наркотыкаў» Выстава «Жыцце без наркотыкаў» Выстава «Жыцце без наркотыкаў» Выстава «Жыцце без наркотыкаў»

2013-03-11

Форум «Маладосць. Інтэлект. Ініцыятыва.»

26 лютага 2013 года ў КТЦ па вул.Войкава, 21 адбыўся чарговы форум пад назвай «Маладосць. Інтэлект. Ініцыятыва.», які сабраў пад сваім «крылом» самых вясёлых, самых актыўных і самых таленавітых студэнтаў трох інтэрнатаў па вул.Убарэвіча, 22, 20 і 18. І можна сказаць, што ў кожнага з іх у душы засталіся свае асабістыя ўспаміны. «Маладость. Інтэлект. Ініцыятыва» – гэта дэвіз студэнтаў Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта!

Форум «Маладосць. Інтэлект. Ініцыятыва.» Форум «Маладосць. Інтэлект. Ініцыятыва.» Форум «Маладосць. Інтэлект. Ініцыятыва.»

2013-03-11

Дзень Святога Валянціна

Вы бачылі анёла? А студэнты з інтэрнату па вул.Убарэвіча, 22 не толькі яго бачылі, але і з яго рук атрымалі запаветныя « валянцінкі » . Такое наведванне анёла на Дзень Святога Валянціна стала традыцыяй у нашым інтэрнаце.

Дзень Святога Валянціна Дзень Святога Валянціна Дзень Святога Валянціна

2013-02-20

Каляда

Каляда – адзін з самых старых славянскіх святаў, які, відаць, яшчэ да хрысціянскай эпохі злучыўся са Святкамі.

Студэнты Баранавіцкага Дзяржаўнага універсітэта, якія пражываюць у інтэрнаце па вуліцы Убарэвіча, 22, вырашылі парадаваць сваіх суседзяў і супрацоўнікаў універсітэта навагоднімі віншаваннямі, сваім прадстаўленнем і проста падарылі некалькі хвілін радасці і смеху. Заходзячы ў кожны пакой, госці віталі ўсіх такімі словамі:

«Добры вечар таму, хто ў гэтым даму!», а затым сыпаліся віншаванні:

«З Новым Годам! Будзьце здаровы! Жадаем дабра таму, хто жыве ў гэтым даму!» - тым самым, несучы ўсім, пазітыў і выдатны настрой. Калядоўшчыкі спявалі песні і паказалі выдатнае прадстаўленне.

Вусная народная творчасць аб'ядноўвае ўсе народы і перадае свае традыцыі і звычаі з пакалення ў пакаленне. Звычай калядаваць, не толькі паказвае беларусаў з лепшага боку, але і пазначае тое, што гэта народ шчодры і гасцінны.

Каляда Каляда

2013-01-17