.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 22

Навіны інтэрната

 

 

Спаборніцтва на лепшае навагодняе ўпрыгожванне блока

А ў гэты час ішло спаборніцтва на лепшае навагодняе ўпрыгожванне блока. Хто ж стаў пераможцам?

-1-е месца:108 блок;
-2-е месца: 202, 105 блок;
-3-е месца:208, 110 блок;

Спаборніцтва на лепшае навагодняе ўпрыгожванне блока Спаборніцтва на лепшае навагодняе ўпрыгожванне блока Спаборніцтва на лепшае навагодняе ўпрыгожванне блока Спаборніцтва на лепшае навагодняе ўпрыгожванне блока Спаборніцтва на лепшае навагодняе ўпрыгожванне блока Спаборніцтва на лепшае навагодняе ўпрыгожванне блока Спаборніцтва на лепшае навагодняе ўпрыгожванне блока

2013-01-05

Студэнты не толькі добра вучацца, але і знаходзяць час весела праводзіць вольны час

Студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, не толькі добра вучацца, але і знаходзяць час весела праводзіць вольны час.

Калі за акном зіма, снег, лёгкі мароз, а ты малады і шчаслівы, далучайся да нас!

З Новым годам і ўдалай здачы сесіі!

Студэнты не толькі добра вучацца, але і знаходзяць час весела праводзіць вольны час

2013-01-05

Сустрэча студэнтаў-першакурснікаў з участковым інспектарам па справах непаўнагадовых С.С.Грэсем

21 лістапада ў інтэрнаце адбылася сустрэча студэнтаў-першакурснікаў з участковым інспектарам па справах непаўнагадовых С.С.Грэсем. Падчас сустрэчы студэнты даведаліся, як не трапіць ў складаную сітуацыю ў транспарце, магазіне, на вуліцы… Яны выказалі удзячнасць Сяргею Сцяпанавічу за цікавую інфармацыю, і падзякавалі сацыяльнага педагога Атоўка Святлане Мікалаеўне за арганізацыю сустрэчы.

Сустрэча студэнтаў-першакурснікаў з участковым інспектарам па справах непаўнагадовых С.С.Грэсем Сустрэча студэнтаў-першакурснікаў з участковым інспектарам па справах непаўнагадовых С.С.Грэсем

2012-11-29

Працуюць наступныя гурткі

У інтэрнаце па вуліцы Убарэвіча 22 створаны ўмовы для ўсебаковага развіцця творчага патэнцыялу асобы. Тут працуюць наступныя гурткі: «Фантазія» (па пляценню кос і стварэнню вячэрніх і паўсядзённых прычосак), а таксама «Займальная англійская мова» (для студэнтаў, жадаючых палепшыць веды англійскай мовы).

«Фантазія» Бобчык Дар'я (+37544-455-91-22)

«Займальная англійская мова» Барцэвіч Валерыя (+37529-875-59-95)

Працуюць наступныя гурткі Працуюць наступныя гурткі

2012-11-16

Форум студэнцкага актыву інтэрнатаў БарДУ

11 і 12 кастрычніка адбыўся форум студэнцкага актыву інтэрнатаў БарДУ. У першы дзень члены студсаветаў праявілі свае творчыя здольнасці ў форме невялікага канцэрту, на якім паказалі, чым займаецца кожны сектар у інтэрнаце. Усе прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы выступленняў, таму і студэнты, і адміністрацыя атрымалі велізарнае задавальненне і масу станоўчых эмоцый.

З актывам інтэрнатаў сустрэўся і рэктар універсітэта В.І. Качурка і адказаў на ўсе пытанні, якія цікавілі студэнтаў. Праводзілася непасрэдна і работа па сектарах. Студэнты абменьваліся вопытам праведзеных мерапрыемстваў, а таксама складалі планы работы на год, абмяркоўвалі цікавыя ідэі і задумы.

У другі дзень форуму, члены трох студэнцкіх саветаў паехалі ў Мінск на экскурсію, дзе наведалі Нацыянальную бібліятэку, музей Вялікай Айчыннай вайны, прагуляліся па плошчах сталіцы. Таксама прыемным сюрпрызам было наведванне тэатраў ім. Горкага і «Кінаакцёраў».

За два дні форуму яго студэнты знайшлі новых сяброў, яшчэ больш згуртаваліся паміж сабой і атрымалі масу станоўчых эмоцый.

Форум студэнцкага актыву інтэрнатаў БарДУ Форум студэнцкага актыву інтэрнатаў БарДУ Форум студэнцкага актыву інтэрнатаў БарДУ Форум студэнцкага актыву інтэрнатаў БарДУ

2012-10-22