.

    ІНТЭРНАТ УБАРЭВІЧА, 22

Навіны інтэрната

 

 

Інфармацыйная гадзіна «Карупцыя па-беларуску»

Інфармацыйная гадзіна на тэму «Асаблівасці карупцыі па-беларуску» прайшла ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22.

Станіслаў Варашкевіч, студэнт 4-га курса факультэта эканомікі і права, даступна данёс усім прысутным інфармацыю аб паняцці «карупцыя», яе асаблівасцях і спосабах барацьбы з ёй, падмацоўваючы сваю прамову жывымі прыкладамі, патлумачыў усю сур’ёзнасць дадзенай праблемы. Студэнты ахвотна падтрымлівалі дыялог з будучым юрыстам, выказвалі сваё меркаванне і задавалі розныя пытанні.

Інфармацыйная гадзіна была пазнавальнай і карыснай, таму што кожны з нас павінен быць дасведчаны па пытаннях дадзенай праблемы.

Інфармацыйная гадзіна «Карупцыя па-беларуску» Інфармацыйная гадзіна «Карупцыя па-беларуску»

2018-10-11

Iнтэрактыўны занятак з элементамі трэнінгу «Стрэс і дэпрэсію пераможам»

10 кастрычніка ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, прайшоў інтэрактыўны занятак з элементамі трэнінгу «Стрэс і дэпрэсію пераможам». Педагог-псіхолаг В.М.Бабылёва распавяла аб асноўных прыкметах дэпрэсіі і спосабах барацьбы з ёй. Было прадэманстравана некалькі цікавых практыкаванняў, якія дапамагаюць вывесці чалавека са стану стрэсу ці дэпрэсіі, а таксама дадзены карысныя рэкамендацыі, як навучыцца захоўваць спакой і ўпэўненасць у сабе, праяўляць толькі добрыя эмоцыі і шанаваць моманты радасці, якімі напоўнена наша жыццё.

Iнтэрактыўны занятак з элементамі трэнінгу «Стрэс і дэпрэсію пераможам» Iнтэрактыўны занятак з элементамі трэнінгу «Стрэс і дэпрэсію пераможам» Iнтэрактыўны занятак з элементамі трэнінгу «Стрэс і дэпрэсію пераможам» Iнтэрактыўны занятак з элементамі трэнінгу «Стрэс і дэпрэсію пераможам»

2018-10-11

«Настаўнік…гэта гучыць горда»

Адкрыты дыялог з выпускнікамі БарДУ, цяпер настаўнікамі школ Нурлыевай Сурай і Шчарбук Анастасіяй адбыўся ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22. Маладыя спецыялісты c гонарам расказвалі пра сваю прафесію, дзяліліся ўражаннямі, адкавзалі на пытанні студэнтаў.

Незвычайная цеплыня, шчырасць гучалі ў прамовах былых студэнтак нашага ўніверсітэта. Пазнавальная і душэўная размова падарылі ўсім прысутным шмат прыемных і станоўчых эмоцый. Сустрэча была вельмі цікавай і карыснай, асабліва для будучых педагогаў.

«Настаўнік…гэта гучыць горда» «Настаўнік…гэта гучыць горда» «Настаўнік…гэта гучыць горда» «Настаўнік…гэта гучыць горда» «Настаўнік…гэта гучыць горда» «Настаўнік…гэта гучыць горда»

2018-10-09

«А дзе твая малая радзіма?»

У кожнага з нас ёсць свая маленькая радзіма, той куток, дзе вы нарадзіліся, дзе жывуць вашы бацькі і сябры, дзе знаходзіцца ваш родны дом. Для кагосьці малая радзіма — родны горад, для іншых — вясковая вуліца ці ўтульны дворык з арэлямі.

А дзе твая малая радзіма? На гэтае пытанне адказвалі студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, на мерапрыемстве, прымеркаваным да Года малой радзімы, якое прайшло ў форме “адкрытага мікрафона” і дазволіла студэнтам даведацца больш пра сваіх суседзяў, знайсці сваіх землякоў і ўбачыць славутасці беларускіх гарадоў і вёсак. Кожны прысутны на мерапрыемстве меў магчымасць з любоўю і гонарам падзяліцца ўражаннямі і прадставіць сваю маленькую радзіму.

«А дзе твая малая радзіма?» «А дзе твая малая радзіма?» «А дзе твая малая радзіма?» «А дзе твая малая радзіма?» «А дзе твая малая радзіма?» «А дзе твая малая радзіма?» «А дзе твая малая радзіма?» «А дзе твая малая радзіма?»

2018-10-02

Віншавальная акцыя ў Дзень пажылых людзей

У Дзень пажылых людзей студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, правялі традыцыйную віншавальную акцыю «Вы не адзінокія».

Аддаць даніну павагі і надаць увагу людзям сталага ўзросту, даць зразумець, што яны не адзінокія, – асноўная мэта акцыі, бо ўвага, добрыя словы і проста зносіны так патрэбныя людзям, якія прайшлі доўгі шлях у сваім жыцці, у якіх за плячыма шматгадовая праца і багаты жыццёвы вопыт.

Віншаванні і цёплыя словы выклікалі слёзы радасці ў пажылых людзей. Сыходзячы, студэнты паабяцалі, што і далей будуць наведваць іх і клапаціцца пра старэйшае пакаленне, а гэта ж так важна для пажылых людзей.

Віншавальная акцыя ў Дзень пажылых людзей Віншавальная акцыя ў Дзень пажылых людзей Віншавальная акцыя ў Дзень пажылых людзей Віншавальная акцыя ў Дзень пажылых людзей Віншавальная акцыя ў Дзень пажылых людзей

2018-10-02