30 - 31 жніўня ў Гродна адбыўся рэспубліканскі злёт студэнцкіх атрадаў «Лета-2012»

Лета-2012, як і кожнае лета, застанецца ў памяці назаўжды. Хтосьці будзе ўспамінаць марскі прыбой, хтосьці горнае паветра, а амаль 58 тысяч беларускіх хлопцаў і дзяўчын будуць успамінаць добра і з карысцю праведзены час у складзе студэнцкіх атрадаў.

Яркім лагічным завяршэннем працоўнага лета стаў рэспубліканскі злёт студэнцкіх атрадаў «Лета-2012», які прайшоў у Гродна 30 - 31 жніўня. У рамках злёту адбылося ўрачыстае адкрыццё моладзевага цэнтра «Гродна» з удзелам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь С . А . Маcкев і ча, старшыні аблвыканкама С . Б . Шапіра, другога сакратара ЦК ГА «БРСМ» А . І. Сычэ ў скай і 550 « студатрадаўцаў », у ліку якіх была і дэлегацыя Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Падчас злёту прайшлі «Адкрытая трыбуна», «Студатрадаўскі Фэст «50- ы працоўны семестр», творчыя конкурсы і спартыўна-гумарыстычная эстафета. На цырымоніі закрыцця былі ўручаны граматы ў наступных намінацыях: «Прасоўванне ў грамадстве» (праца са СМІ), «Лепшы матыватар » (па выніках акцыі ШТД , ТШСО ), «Мецэнат» (уклад у будаўніцтва новага будынка музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны).

Што ж датычыцца дэлегацыі «БРСМ» БарДУ , то мы правялі два цікавых, пазнавальных, вясёлых і незабыўных дні! Мы не забудзем Гродна, а Гродна ― нас. Ва ўсіх засталося шмат уражанняў, дзеля якіх, мы і працавалі летам.

Яшчэ раз выказваем словы падзякі рэктару ўніверсітэта Васілію Іванавічу Качурка за прадстаўленую магчымасць цікава, пазнавальна і вельмі весела правесці апошнія дні лета 2012 года!

2012-09-05

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ