Крэатыў-каманда « Гаечка» інжынернага факультэта атрымала тытул «Лепшая крэатыў-каманда БарДУ-2012», апярэдзіўшы каманду факультэта эканомікі і права «КомBYйнеры» ўсяго на 6 балаў

Узнагароджанне пераможцаў адбылося на Савеце ўніверсітэта 21 верасня.

Нагадаем, у верасні 2011 года ва ўніверсітэце стартаваў новы праект на «Лепшую крэатыў-каманду БарДУ». Ініцыятарам і аўтарам гэтага праекта стала дырэктар структурнага падрадзялення «Студэцнкі клуб» БарДУ Г.У. Грэзе пры падтрымцы прарэктара па вучэбнай і выхаваўчай рабоце Т. Р. Якубовіч, аддзела выхаваўчай работы, грамадскіх аб'яднанняў вуза. Мэтай праекта-конкурса з'яўляецца арганізацыя сумеснай дзейнасці спецыялістаў студэнцкага клуба БарДУ і студэнцкай моладзі факультэтаў, якая імкнецца да сацыяльна-актыўнай рэалізацыі сваіх лідарскіх, арганізатарскіх, інтэлектуальна-творчых здольнасцей, набыцця практычных навыкаў граматнай тэхналогіі працэсу арганізацыі культурнай дзейнасці, эфектыўнай і мабільнай работы ў камандзе.

На пряцягу вучэбнага года за званне «самай-самай» спаборнічалі чатыры крэатыў-каманды: факультэта эканомікі і права — «КомBYйнеры», інжынернага факультэта — «Гаечка», педагагічнага факультэта — «220» і факультэта замежных моў — «S.I.M».

Нягледзячы на тое, што галоўны тытул быў адзін, пераможаных у конкурсе не было: кожная з каманд змагла праявіць сябе ў дадатковых намінацыях:

«Самая інтэлектуальная» — крэатыў-каманда ФЗМ «S.I.M».
«Самая дружная» — ФЭП «КомBYйнеры».
«Самая мабільная» — ІФ «Гаечка».
«Самая пазітыўная» — ПФ «220».

Студэнцкі клуб дзякуе ўсім, хто прымаў актыўны ўдзел у праекце.

Дарэчы, праект працягваецца і ў гэтым навучальным годзе. Будзьце актыўнымі! Прапаноўвайце і ўвасабляйце свае ідэі і інавацыі. Далучайцеся да работы «Крэатыў-каманды» свайго факультэта! Узнагародай стане тытул «Лепшая крэатыў-каманда БарДУ-2013».

2012-09-28

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ