4 кастрычніка 2012 года ў г. Брэсце адбыўся семінар па тэме «Практыка працы органаў мясцовага кіравання і самакіраванні па рашэнні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця»

4 кастрычніка 2012 года ў г. Брэсце адбыўся чарговы семінар для перспектыўнай студэнцкай моладзі Брэсцкай вобласці па тэме «Практыка працы органаў мясцовага кіравання і самакіраванні па рашэнні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця».

У семінары прынялі ўдзел і студэнты Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, уключаныя ў перспектыўны кадравы рэзерв вобласці:

  • Кухавец Людміла ― факультэт славянскіх і германскіх моў;
  • Карней Наталля ― факультэт педагогікі і псіхалогіі;
  • Заіка Юрый ― факультэт эканомікі і права;
  • Акішор Вольга ― інжынерны факультэт.

Студэнты сустрэліся з намеснікам старшыні аблвыканкама Л.А.Цупрыкам, падчас якой атрымалі адказы на пытанні, якія іх цікавілі.

Затым для перспектыўнай студэнцкай моладзі была арганізавана экскурсія па Брэсцкім раёне. З працай Дамачаўскага пасялковага выканкама ўдзельнікаў семінара пазнаёміў старшыня Л.Ф Тарасевіч. Экскурсія пачалася з наведвання магілы расстраляных у гады Вялікай Айчыннай вайны дзяцей Дамачаўскага дзіцячага дома, студэнты ўсклалі кветкі да помніка нявінным ахвярам фашызму. Пасля наведалі Дом быту, аптэку, ЗАГС, гарадскую бальніцу, машынны двор ААТ «Камароўка» і сярэднюю школу г.п.Дамачава, пагутарылі з іх супрацоўнікамі.

2012-10-08

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ